2.узнач.вык.Разм. Аб чым‑н. вельмі прыемным. Змалку [Надзея] больш плакала, чым смяялася. Хай тады вайна была, бацька не вярнуўся з фронту. І пасля вайны не маліна.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маўчо́к, ‑чка, м.
1. Маўчанне. А дубровы ні слова, Ні паўслова — маўчок.Бялевіч.
2.узнач.вык.Разм. Ні слова, ні гуку (не гаварыць). — Ты, Міхась, толькі — маўчок пра Валю, — сказаў Тарас, прыклаўшы палец да губ.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хваць, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. хватаць — хваціць. [Ціт:] — Ну, і заехаў я яму ў пысу за балбатню... Тут і счапіліся. Наваліліся, тузаемся. Дык ён, Ігнат гэты, хваць зубамі... за самую, гэта, макаўку...Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́ба
1.прысл. lieb, líebevoll;
2.узнач выкразм. es ist éine Fréude (zu + inf);
лю́ба глядзе́ць es ist éine Fréude ánzusehen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бабу́х, выкл.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго‑н. цяжкага. [Хутарэц:] — Ляціць, разбойнік, цішком ды табе з разгону ў спіну — бабух.Ракітны.
2.узнач.вык.Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. «бабухнуць», «бабухнуцца».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэ, узнач.вык.
Тое, што і трэба. — Не трэ было за свой агарод так трымацца, — папракнуў .. [Варанецкі Зосю].Дуброўскі.Мусіць, сапраўды трэ было вярнуцца або лепш зусім не патыкацца з лесу, ды .. [Сотнікаў] проста не верыў, што можа захварэць.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́рвана,
1.Прысл.да чырвоны (у 1 знач.).
2.безас.узнач.вык. Пра перавагу чырвонага колеру дзе‑н., наяўнасць чырвані. На дварэ было чырвана, як ад пажару.Пташнікаў.Там [у вёсцы] цяпер цвітуць вяргіні — аж чырвана пад вокнамі.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́мна,
1.Прысл.да шумны.
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць шуму, ажыўлення, мітусні дзе‑н. Было шумна і людна каля будынка рабфака ў дзень экзаменаў.Колас.За сталом было шумна: госці ажыўлена перагаворваліся, жартавалі, смяяліся.Каршукоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далёка,
1.Прысл.да далёкі (у 1, 2 знач.).
2.узнач.вык. Пра значную адлегласць да каго‑, чаго‑н. Да горада яшчэ далёка.
3.узнач.вык. Пра няскоры надыход якога‑н. часу, пары. Да змены было яшчэ далёка. □ Жураўлі ляцяць высока — зіма яшчэ далёка.З нар.
4.безас.узнач.вык., каму-чаму, дакаго-чаго. Шмат чаго не хапае ў параўнанні з кім‑, чым‑н. Да вялікіх мне далёка, я за імі не цягнуся.Панчанка.
•••
Далёка за... — а) праз доўгі час пасля чаго‑н. Мікола заснуў далёка за поўнач.Краўчанка; б) многа больш, чым... Яму ўжо далёка за пяцьдзесят.
Далёка зайсцігл. зайсці.
Далёка не... — зусім не... [Шпунцік] далёка не стары яшчэ, — толькі што пайшоў сорак трэці год.Корбан.
Далёка не заедзешгл. заехаць.
Далёка пайсцігл. пайсці.
Далёка хадзіць не трэбагл. трэба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жа́ртачкі, ‑чак; адз.няма.
Разм.
1. Тое, што і жарт (у 1 знач.). Кошцы жартачкі, а мышцы смерць.Прыказка.
2.узнач.вык. Пра вельмі складаную задачу, сітуацыю. — Жартачкі — пракарміць сотні сем’яў! — усхвалявана гаварыў Сцяпура.Новікаў.
3.узнач.вык. Вельмі проста, лёгка. — Ой, дзядзька Нупрэй! — усклікнула цётка. — Вам усё жартачкі, а я як падумаю, што акно прыйдзецца затыкаць падушкай, дык аж сорам перад людзьмі.Рылько.
•••
Не жартачкі — тое, што і не жарт(ы) (гл. жарт). Не жартачкі — ехаць на тры месяцы, можна сказаць, на самастойную працу.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)