[фр. vaseline, ад ням. Was(ser) = вада + гр. elaion = аліўкавы алей]
аднародная сумесь цяжкага нафтавага масла і цвёрдых вуглевадародаў (парафіну, цэрэзіну, петралатуму), мазепадобная белая маса; выкарыстоўваецца ў медыцыне (аснова мазяў), электратэхніцы і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
blend
[blend]
blended or poetic blent
1.
v.t.
1) зьме́шваць
2) спалуча́ць
2.
v.i.
1) зьме́швацца
Oil and water will not blend — Але́й з вадо́ю ня зьме́шваюцца
2) спалуча́цца, зьліва́цца, гарманізава́ць
3.
n.
1) спалучэ́ньне n.
2) мешані́на, су́месь f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
oliwa
oliw|a
ж. аліва; аліўкавы алей;
~a zawsze na wierzch wyjdzie — праўда заўсёды наверх выйдзе;
dolać ~y do ognia — падліць алею ў агонь
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЯР’Я́Н, маун (Valeriana),
род кветкавых раслін сям. валяр’янавых. Больш за 200 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. Амерыцы, таксама ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі пашыраны валяр’ян лекавы (V. officinalis), у межах якога вылучаюць больш дробныя віды. Расце на сырых лугах, балотах, па берагах рэк, азёр і канаў, у забалочаных лясах і хмызняках, культывуецца як лек. расліна. Таксама трапляецца вельмі рэдкі рэліктавы від — валяр’ян двухдомны (V. dioica), занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. У Цэнтр.бат. садзе АН як дэкар. і лек. (заменнік валяр’яну лекавага) расліна інтрадукаваны валяр’ян ліпалісты (V. tiliifolia).
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй ч. галінастым сцяблом выш. 5—100 см і тоўстым карэнішчам з мноствам каранёў, таксама паўкусты, кусты і ліяны. Сцябловае лісце супраціўнае, цэласнае, трайчастае або няпарнаперыстарассечанае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружаватыя, бэзаватыя, радзей белыя, у складаных шчыткападобна-мяцёлчатых або галоўчатых суквеццях. Плод — дробная сямянка з лятучкай. Лек. (заспакаяльны, процісутаргавы, проціспазмалітычны і проціглісны сродак, карані і прэпараты з іх выкарыстоўваюць у медыцыне), дэкар. і меданосныя расліны. Маюць эфірны алей, арган. к-ты, алкалоіды (валярын, хацінін), гліказіды, смолы, дубільнікі, цукры і інш.
аддзел водарасцей. Налічваюць каля 300 родаў, больш за 19 тыс. сучасных і выкапнёвых відаў. Пашыраны ва ўсіх тыпах вадаёмаў і ў глебе па ўсім зямным шары. Вядомыя з юрскага перыяду. Па форме панцыра (асн.сістэм. прыкмета) падзяляюцца на 2 класы: цэнтрычныя (Centricae) і пенатныя (Pennatae). На Беларусі адзначана каля 930 відаў, разнавіднасцей і форм з 47 родаў; актынела, анамеонеіс, атэя, ахнантэс, бацылярыя, гамфанема, дыятома, калонеіс, таласіязіра, мелазіра, навікула, ніцшыя, пінулярыя, фрагілярыя, цымбела і інш. Д.в. — найважнейшыя прадуцэнты арган. рэчыва (каля 25% сусветнай першаснай прадукцыі, што ствараюць расліны), актыўныя ўдзельнікі самаачышчэння вод, індыкатары забруджвання вадаёмаў. Вялікая колькасць створак Д.в. складае горную пароду дыятаміт.
Аднаклетачныя, мікраскапічныя (ад 4 да 2000 мкм) адзіночныя або каланіяльныя рухомыя арганізмы. У іх характэрная асаблівасць — цвёрдая з 2 палавінак (створак) крэменязёмная абалонка. Хларапласты маюць хларафілы a і c і фукаксанцін, які надае Д.в. буры колер. Назапашваюць алей, валюцін і хрызаламінарын. Размнажаюцца дзяленнем і палавым шляхам (ізагамія бязжгуцікавых гамет, кан’югацыя, аўтагамія або аагамія). У палеанталогіі выкарыстоўваюць дыятомавы аналіз, заснаваны на вызначэнні таксанамічнай прыналежнасці выкапнёвых Д.в.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЯФІ́ЛЬНАСЦЬ І ЛІЯФО́БНАСЦЬ (ад грэч. lyō раствараю + phileō люблю, phobos страх),
характарыстыкі міжмалекулярнага ўзаемадзеяння рэчыва і вадкага асяроддзя, у якім яно знаходзіцца. У выпадку ўзаемадзеяння рэчыва з вадой Л. і л. наз.гідрафільнасцю і гідрафобнасцю, у выпадку непалярных вадкасцей (алей, тлушч) — алеяфільнасцю (ліпафільнасцю) і алеяфобнасцю (ліпафобнасцю).
Ліяфільнасць паказвае наяўнасць значнага ўзаемадзеяння рэчыва, а таксама паверхні цвёрдага цела, асобных часцінак (гл.Дысперсныя сістэмы) з малекуламі асяроддзя, якое магчыма з-за блізкасці іх хім. прыроды ці абумоўлена ўтварэннем паміж імі трывалых вадародных, электрастатычных ці каардынацыйных сувязей. Ліяфобнасць — паняцце супрацьлеглае ліяфільнасці і паказвае на слабое ўзаемадзеянне паміж рэчывам і вадкім асяроддзем. Ліяфільнасцю абумоўлены змочванне вадкасцямі цвёрдых паверхняў, растварэнне рэчываў у вадкасцях, экстракцыя рэчываў вадкасцямі з цвёрдых цел і раствораў. Паняцці Л. і л. могуць быць аднесены таксама да малекул і асобных частак (груп) адной малекулы, напр., малекулы паверхнева-актыўных рэчываў утвораны гідрафільнымі палярнымі групамі і алеяфільнымі вуглевадароднымі ланцугамі. Л. і л. можна змяняць хім. мадыфікаваннем паверхні (напр., «прышчэпкай» да паверхні цвёрдага цела ліяфільных ці ліяфобных функцыян. груп, увядзеннем у сістэму паверхнева-актыўных рэчываў), што дазваляе кіраваць уласцівасцямі паверхняў і дысперсных сістэм. Рэгуляванне Л. і л. выкарыстоўваецца ў многіх галінах тэхнікі і хім. тэхналогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАДВАРЭ́Ц,
палацава-паркавы ансамбль 18—19 ст. у г. Петрадварэц (да 1944 Пецяргоф) у Ленінградскай вобл.Пл. каля 1000 га. Ідэя кампазіцыі належала Пятру I, які вырашыў стварыць летнюю рэзідэнцыю з палацам, паркам і фантанамі накшталт Версаля. Пры ім разбіты Верхні сад (пл. 15 га) з рэгулярнай сістэмай алей і 5 фантанамі, Ніжні парк (пл. 102,5 га), пабудаваны палацы Вялікі (1714—25, перабудаваны ў 1745—55 арх. В.Растрэлі), Монплезір (1714—25, арх. І.Браўнштэйн, Ж.Б.А.Леблон, М.Зямцоў і інш.), Марлі (1720—23), павільёны Эрмітаж (1721—24, абодва арх. Браўнштэйн; усе барока), створана буйнейшая ў свеце сістэма фантанаў і водных каскадаў, аздобленая скульптурай (першапачаткова свінцовай, пазней бронзавай; скульпт. І.Мартас, І.Пракоф’еў, Ж.Д.Рашэт, Ф.Шчадрын). З 1770-х г. вакол ядра П. пачаў складвацца комплекс пейзажных паркаў: Англійскі (1779—94, арх. Дж.Кварэнгі), Александрыя (1826—29, арх. А.Менелас), Аляксандраўскі (1830-я г.) і інш. з палацамі і павільёнамі ў стылях класіцызму і псеўдаготыкі. У Вял.Айч. вайну ансамбль моцна пашкоджаны, адноўлены (праект 1945, арх. А.Гесен, А.Оль і інш.). З 1983 музей-запаведнік.
Фантан «Адам» у Петрадварцы.Петрадварэц. Вялікі палац. 1714—25.Панарама рэгулярнага парку ў Петрадварцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАНЕ́ЧНІК (Helianthus),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 70 (паводле інш. звестак да 110) відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. і Паўн. Амерыцы. Культывуюцца С. алейны, або аднагадовы (H. annuus), і тапінамбур. У пач. 16 ст. С. завезены ў Еўропу, дзе яго вырошчвалі як дэкар., а пазней агароднінную (насенне) культуру; у Расіі — з канца 17, як алейная — з сярэдзіны 19 ст. На Беларусі вырошчваюць С. алейны як харч., кармавую, меданосную расліну.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты (выш. ад 20 см да 4—6 м) з простымі ці разгалінаванымі ўверсе сцёбламі.
Лісце чаргаванае або супраціўнае, зубчастае, апушанае, чаранковае. Суквецці — адзіночныя кошыкі на верхавінках сцябла і яго бакавых галінак, дыяметрам 4—70 см, маюць да J тыс. кветак. Шэрагу відаў С. ўласцівы геліятрапізм (асобны выпадак фотатрапізму). Плод — сямянка. З насення С. алейнага атрымліваюць сланечнікавы алей, макуха і шрот — высокабялковы корм для жывёл, кошыкі суквеццяў перапрацоўваюцца на муку, разам з зялёнай масай ідуць на сілас. Харч., лек., тэхн., дэкар., кармавыя, меданосныя расліны.
А.М.Скуратовіч.
Сланечнік: 1 — агульны выгляд: 2 — спелы кошык; 3 — кошык у разрэзе; 4 — плады сланечніку (а — алейнага; б — прамежкавага; в — грызавога).
1.каго-што. Прымушаць рухацца ў якім-н. напрамку, прымусова адпраўляць.
Г. авечак.
Г. звера (праследаваць). Г. лес па рацэ (сплаўляць). Паны гналі людзей на работу.
2.каго-што. Прымушаць хутка рухацца, ехаць на вялікай скорасці.
Фурман гнаў каня.
Г. машыну.
3.безас., што. Вельмі хутка расці.
Бульбу гоніць у каліўе.
4.што. Здабываць пры дапамозе перагонкі.
Г. алей.
5.што. Рабіць, пастаўляць хутка, у вялікай колькасці.
Г. план.
Г. прадукцыю.
6.заг.гані(це). Даваць (разм.).
Гані грошы.
7.безас. Моцна слабіць (разм.).
Жывот гоніць.
|| наз.гон, -у, м. (да 1 знач.) іго́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 1, 2, і 4 знач.).
Г. звера.
|| прым.го́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Гонныя галубы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Маслю́к ’страва, прыгатаваная з тоўчанага маку і цукру’ (паст., Сл. ПЗБ). Назва перанесена з іншай рэаліі — стравы, у якой прысутнічаў тлушч. Параўн. мядз.масля́к ’мачанне, прыгатаванае з тоўчаных канапель’ (Сл. ПЗБ), маслёнка, масьлёнкі ’тоўчанае канаплянае семя’ (Растарг.), ’страва з ільнянога семя, якое таўкуць з соллю і дадаюць цыбулю’ (ТС; КЭС, лаг.), ’ежа з тоўчаных канапель і цыбулі’ (Юрч., Бяльк.; полац., Нар. сл.) < ма́сліць ’збіваць, скалочваць масла, алей’, параўн. лаг.ма́сьліць ’таўчы каноплі ў ступе, пакуль не стануць мокрыя ад алею’ (КЭС, лаг.). Гэтыя стравы па выгляду нагадваюць вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла: маслёнка (ТСБМ, Шат., ТС), масляніца (нараўл., Мат. Гом.), ма́слянка, масля́нка, масле́нка (Вешт., Др.-Падб., Мат. Гом., ТС, Ян., Сцяц., Сл. ПЗБ; полац., Нар. сл.; чав., Мат. Маг.; драг., КЭС). Да ма́сла (гл.).