метады графічнай рэгістрацыі сардэчнай дзейнасці, якія дапамагаюць удакладніць дыягназ хвароб. Аб’ядноўвае шэраг методык даследавання сэрца. У клінічнай практыцы найчасцей выкарыстоўваюць электракардыяграфію, эхакардыяграфію, фонакардыяграфію і рэакардыяграфію. Робяць К. спец. электроннымі прыборамі — кардыёграфамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НТУР (франц. contour),
абрыс у выяўленчым мастацтве, лінія, якая абводзіць форму прадмета (фігуры); сродак маст. выразнасці твора. У малюнку К. — сукупнасць ліній, якія акрэсліваюць найважнейшыя, пераважна знешнія, абрысы выявы. Характар К. цесна звязаны з сілуэтам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГО́ЛЫ.
1) халха-манголы, народ, асн. насельніцтва Манголіі (1,64 млн.чал., 1992). Жывуць таксама ў Кітаі (манголы Кітая, 5,24 млн.чал.). Гавораць на мангольскай мове. Вернікі — будысты.
2) Назва народаў, якія гавораць на мангольскіх мовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІНО́ЗНАЕ ВАЛАКНО́,
штапельнае віскознае валакно бавоўнападобнага тыпу. Вызначаецца высокай трываласцю і стабільнасцю формы, якія нязначна змяняюцца ў вадзе і шчолачах, а таксама крохкасцю. Выкарыстоўваюць у сумесі з бавоўнай для вырабу бялізнавых і кашульных тканін, трыкатажу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕМАДЫФІКА́ЦЫЯ,
штучная змена радыеадчувальнасці клетак, тканак і арганізма ці ў бок яе зніжэння (проціпрамянёвая абарона), ці ў бок павышэння (радыесенсібілізацыя). Фіз. і хім. агенты, якія выкарыстоўваюцца для проціпрамянёвай абароны — радыепратэктары, для сенсібілізацыі да выпрамянення — радыесенсібілізатары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫФМА́РЫЙ,
сукупнасць рыфмаў, якія выкарыстоўвае пэўны паэт ці ўся паэзія ў нейкі гіст. адрэзак часу (Р. бел. паэзіі 19 ст., Я.Купалы і інш.). Часам Р. называюць рыфмаў слоўнік аднаго паэта або ўсёй нац. паэзіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзве́рымн. Tür f -, -en;
увахо́дныя дзве́рыÉingangstür f;
дзве́ры для вы́хадуÁusgangstür f;
рассо́ўныя дзве́ры Schíebetür f;
дзве́ры, які́я адчыня́юцца ў або́два бакі́ Péndeltür f, Schwíngtür f;
зачыня́йце дзве́ры! bítte Tür(en) schlíeßen!;
◊
жыць дзве́ры ў дзве́ры Tür an Tür wóhnen;
пры зачы́неных дзвяра́х hínter verschlóssenen Türen; únter Áusschluss der Öffentlichkeit;
лама́цца ў адчы́неныя дзве́рыóffene Türen éinrennen*;
шыро́ка адчыні́ць дзве́ры Tür und Tor öffnen (чаму-н.D);
адчыні́ць дзве́ры (навучальных устаноўі г. д.) die Pfórten öffnen;
дзень адчы́неных дзвярэ́й Tag der óffenen Tür
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пераара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што і без дап.
1. Узараць нанава, яшчэ раз. — Ніхто не паедзе скародзіць таго поля, пераараць перш трэба, — толькі ўсяго і сказаў Якім, падтрымліваючы хлопцаў.Дуброўскі.Усякага чалавека пашкадуе зіма, нават неахайных трактарыстаў, якія дапусцілі агрэхі пры ворыве, нават няўпраўных брыгадзірам, якія не паспелі пераараць бульбу.Ермаловіч.
2. Прыараць у час ворыва частку чужога поля. Невядома праз што пасварыўся ён са сваім братам, які жыў па суседству; можа, той пераараў калі яго мяжу ці залез касой у Язэпаву траву.Шахавец.
3. Правесці баразну ўпоперак чаго‑н. Пераараць дарогу. □ А для гэтага трэба было да ўсходу сонца пераараць упоперак Нёман, яго дно, ды каб саху не конь і не валы цягнулі, а самі жанчыны.Колас.
4. і чаго. Узараць усё, многае. Колькі чаго перавазілі, колькі зямлі перааралі, перабаранавалі?..Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праме́нь, ‑я; мн. прамені, ‑яў і прамяні, ‑ёў; м.
1. Вузкая паласа святла, якая ідзе ад якой‑н. крыніцы святла або прадмета, які свеціцца. Тонкаю ніткаю прашыўся з неба прамень сонца.Арабей.У левай руцэ Фёдар Цімафеевіч трымаў ліхтар, які кідаў уперад нядоўгі, але шырокі прамень святла.Васілёнак.//перан.; чаго. Хуткае, нечаканае праяўленне чаго‑н., пробліск. [Лютынскі:] Ніводзін прамень славы іх [бальшавікоў] не ўпадзе на тваю галаву.Крапіва.
2.звычайнамн. (прамяні́, ‑ёў). Спец. Лініі распаўсюджання энергіі хваль (электрамагнітных, светлавых і пад.). Рэнтгенаўскія прамяні. Прамяні радыя.
•••
Інфрачырвоныя прамяні — нябачныя прамяні, якія складаюць частку спектра, што працягваецца далей бачнай часткі ад чырвонага яго канца.
Касмічныя прамяні — асобыя прамяні, якія пранікаюць у атмасферу з космасу і нясуць у сабе вялікую энергію.
Катодныя прамяні — паток электронаў, які наглядаецца пры электрычным разрадзе ў трубцы з разрэджаным газам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
селяні́н, ‑а; мн. сяляне, ‑лян; м.
Жыхар сельскай мясцовасці, асноўным заняткам якога з’яўляецца апрацоўка зямлі. Бацькі Ціхона Піменавіча Бумажкова былі бедныя сяляне з вёскі Пудоўля на Магілёўшчыне.Чорны.// Да рэвалюцыі — прадстаўнік ніжэйшага падатковага саслоўя.
•••
Асадныя сяляне — сяляне ў Вялікім княстве Літоўскім, асноўнай павіннасцю якіх быў грашовы чынш.
Беглы селянін — селянін, які збег ад памешчыка.
Дзяржаўны селянін — у 18–19 стст. селянін, які знаходзіўся на дзяржаўнай зямлі і, акрамя падаткаў, плаціў аброк казне.
Прыгонны селянін — селянін, які з’яўляўся ўласнасцю памешчыка.
Прыпісныя сяляне — у Расіі 18–19 стст. дзяржаўныя сяляне, якія валодалі казённымі землямі і былі прыпісанымі цэлымі паселішчамі да казённых і прыватных прамысловых прадпрыемстваў для выканання дапаможных работ.
Часоваабавязаныя сяляне — былыя памешчыцкія сяляне ў Расіі, якія паводле рэформы 1861 г. вызвалены ад прыгону, але асталіся абавязанымі ў адносінах да памешчыкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)