заало́гія, -і, ж.

Навука, якая вывучае жывёльны свет.

|| прым. заалагі́чны, -ая, -ае.

З. парк (месца, дзе ўтрымліваюцца для паказу жывёлы). З. атлас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак., што (разм.).

Зрабіць густым ці занадта густым.

З. цеста.

З. фарбу.

|| незак. загушча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заказа́ць¹, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак., што.

Даручыць каму-н. што-н.

З. боты.

З. абед.

|| незак. зака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замалёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лёвак, ж.

1. гл. замаляваць.

2. часцей мн. Малюнак, накід з натуры.

Замалёўкі з натуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зама́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Запэцкаць маслам, чым-н. тлустым.

З. кнігу.

З. вопратку.

|| незак. зама́сліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́піс, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. запісаць.

2. Тое, што запісана.

Блакнот з запісамі.

3. Дакумент, акт (уст.).

Даравальны з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зараўнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак.

Зрабіць аднолькавым па ўзроўні з якой-н. паверхняй.

З. яму.

|| незак. зараўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зарэкамендава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; зак.

Паказаць, праявіць сябе з якога-н. (звычайна добрага) боку ў чым-н.

З. сябе сумленным працаўніком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Выслухаць тое, што абвяшчаецца публічна.

З. справаздачу.

З. дакладчыка.

|| незак. заслу́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заста́віць², -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; зак., каго (што) з інф.

Прымусіць рабіць што-н.

З. пайсці да доктара.

|| незак. застаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.