НГУА́БІ (Ngouabi, N’Gouabi) Марыян (31.12.1938, Амбеле, Рэспубліка Конга — 18.3.1977), палітычны і дзярж. дзеяч Рэспублікі Конга. Скончыў ваен. школу ў Бразавілі (1958), вучыўся ў ваен. вучылішчы ў Парыжы (1961—62). У 1958—60 у франц.калан. войсках. У 1962—68 на камандных пасадах у кангалезскай арміі. Пасля ваен. перавароту 31.7.1968 абвешчаны старшынёй Нац. савета рэвалюцыі. Ініцыятар стварэння Кангалезскай партыі працы (КПП), на яе 1-м з’ездзе (1969) выбраны старшынёй ЦК, прэзідэнтам і кіраўніком Дзярж. савета Нар. Рэспублікі Конга, галоўнакамандуючым Кангалезскай нар. арміяй. Забіты тэрарыстам.
Літ.:
Ульяновский РА Мариан Нгуаби // Политические портреты борцов за национальную независимость. М., 1983;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАЛІ́Т (ад неа... + грэч. lithos камень),
новы каменны век, апошні перыяд каменнага веку. Пачаўся ў 8-м тыс. да н.э. на Б.Усходзе, потым у Індакітаі як эпоха пераходу да вытвараючай гаспадаркі. У Еўропе працягваўся з 6-га да канца 3-га тыс. да н.э. У эпоху Н. пашырыліся шліхтаваныя каменныя прылады працы, вынайдзены керамічны посуд, зарадзілася земляробства і жывёлагадоўля, дасягнуў росквіту мацярынска-родавы лад. На Беларусі Н. настаў у канцы 5-га тыс. да н.э., скончыўся ў 2000—1800-я г. да н.э. У гэты час тут пражывалі плямёны днепра-данецкай культуры, верхнедняпроўскай культуры, нёманскай культуры, нарвенскай культуры, культур тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі, лейкападобных кубкаў, шарападобных амфар і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЧЫПУРЭ́НКА (Наталля Іванаўна) (н. 4.1.1946, Мінск),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Д-рмед.н. (1993). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1970). З 1970 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Навук.працы па фундаментальных механізмах гіпаксіі, нейрадыстрафічнага працэсу і болевага сіндрому пры захворваннях нерв. сістэмы, распрацоўцы спосабаў іх фармалагічнага і немедыкаментознага лячэння.
Тв.:
Медиаторные взаимоотношения на спинальном и супраспинальном уровнях при хроническом болевом синдроме (у сааўт.) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1988. №5 Содержание компонентов ренин-ангиотензин-альдостероновой системы и простагландинов серий E,F в различных органах после сшивания периферических нервов при лечении дегидратантами (разам з Г.В.Шарсцюк) // Патол. физиология и эксперим. терапия. 1996. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЧЫ́ПАР (Генрыета Валянцінаўна) (н. 26.12.1941, г.п. Чаркаскае Вольскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне радыяцыйнай хіміі. Д-рхім.н. (1990). Скончыла БДУ (1964). З 1964 у Ін-це ядз. энергетыкі, з 1992 у Ін-це радыяцыйных фізіка-хім. праблем Нац.АН Беларусі. Навук.працы па кінетыцы тэрмічнага і радыяцыйна-тэрмічнага раскладання аксідаў азоту і серы, а таксама хлорвытворных вуглевадародаў у паветры, распрацоўцы тэарэт. асноў радыяцыйнага метаду ачысткі газавых выкідаў прамысл. прадпрыемстваў і ЦЭС ад шкодных прымесей.
Тв.:
Физико-химические и теплофизические свойства растворов на основе четырехокиси азота. Мн., 1981 (у сааўт.);
Кинетика и механизм термических и радиационно-термических процессов в теплоносителе N2O4—NO. Мн., 1989 (разам з В.Б.Несцярэнкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯФЁДАЎ (Леанід Іванавіч) (н. 20.8.1952, г. Ляхавічы Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1997). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1975). З 1978 у Ін-це біяхіміі Нац.АН Беларусі (з 1989 заг. лабараторыі, з 1998 дырэктар). Навук.працы па малекулярных механізмах рэгуляцыі абмену рэчываў, накіраванай карэкцыі метабалічных працэсаў пры паталаг., стрэсавым і экстрэмальным стане арганізма, стварэнні лек. прэпаратаў на аснове амінакіслот, парэнтэральным жыўленні.
Тв.:
Механизмы регуляции метаболического баланса: результаты и перспективы применения аминокислот и их композиций в качестве универсальных биологически активных природных регуляторов направленного действия и эффективных лекарственных препаратов (у сааўт.) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1998. № 4;
Таурин: Биохимия, фармакология, мед. применение. Гродно, 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЯДА́ЙЛА (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 7.10.1949, в. Дамашэвічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Канд. фізіка-матэм. н. (1984). Скончыў БДУ (1973). З 1973 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па вывучэнні ўласцівасцей генерацыі выпрамянення лазераў на пары складаных арган. злучэнняў, палярызацыйна-флуарэсцэнтных уласцівасцей шмататамных малекул, ахалоджаных у звышгукавым струмені. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Исследование свойств лазеров на парах и растворах сложных органических соединений (разам з І.І.Калошам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1998. Т. 65, № 5;
Динамика вращательного движения в спектроскопии сложных молекул в газовой фазе (у сааўт.) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1998. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДГО́РНЫ (Мікалай Віктаравіч) (18.2.1903, г. Карлаўка Палтаўскай вобл., Украіна — 11.1.1983),
украінскі і расійскі дзярж. і паліт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1963, 1973). Скончыў Кіеўскі тэхнал.ін-тхарч. прам-сці (1931). У 1931—39 на інж. пасадах у цукр. прам-сці Украіны, у 1939—42 і 1944—46 на кіруючых пасадах у наркаматах харч. прам-ці СССР і Украіны (у 1942—44 дырэктар Маскоўскага тэхнал. ін-та харч. прам-сці). Пастаянны прадстаўнік урада Украіны пры ўрадзе СССР з 1946. 1-ы сакратар Харкаўскага абкома (1950—53), 2-і (1953—57), 1-ы (1957—63) сакратар ЦК Кампартыі Украіны. Сакратар ЦККПСС (1963—65). Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР (1965—77).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЙНС ((Pines) Дэвід) (н. 8.6.1924, г. Канзас-Сіці, штат Місуры, ЗША),
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1973), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1980). Замежны чл.Рас.АН (1988). Скончыў Каліфарнійскі (1944) і Прынстанскі (1948) ун-ты. З 1959 праф. Ілінойскага ун-та, з 1999 у Ін-це складаных адаптыўных асяроддзяў Каліфарнійскага ун-та. Навук.працы па фізіцы цвёрдага цела і плазмы, тэорыі ядра, квантавай тэорыі вадкасцей, астрафізіцы. Паказаў наяўнасць плазмонаў у металах (1953). Распрацаваў тэорыю рассеяння электронаў і дзірак на аптычных ваганнях крышт. рашоткі.
Тв.:
Рус.пер. — Проблема многих тел. М., 1963;
Элементарные возбуждения в твердых телах. М., 1965;
Теория квантовых жидкостей. М., 1967 (разам з Ф.Наз’ерам).
расійскі прыродазнавец, географ і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1767). Вучыўся ў Германіі, Галандыі, Вялікабрытаніі. З 1767 жыў у Расіі. У 1768—74 узначаліў экспедыцыю Пецярбургскай АН у цэнтр. вобласці Расіі, раёны ніжняга Паволжа, Прыкаспійскай нізіны, сярэдняга і паўд. Урала, паўд. Сібіры. Навук.працы па заалогіі, палеанталогіі, батаніцы, этнаграфіі і інш. Адкрыў і апісаў шмат відаў млекакормячых, птушак, рыб, насякомых і інш. жывёл, у т. л. ланцэтніка. Даследаваў выкапнёвыя рэшткі буйвала, маманта, валасатага насарога. Адлюстраваў гіст. развіццё жывёльнага свету ў выглядзе радаслоўнага дрэва. Аўтар прац: «Падарожжа па розных правінцыях Расійскай дзяржавы» (т. 1—3, 1773—88) і «Флора Расіі» (т. 1—2, 1784—88).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́НІН (Віктар Яўгенавіч) (н. 10.11.1930, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
расійскі фізік і механік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Замежны чл.Нац.АН Беларусі (2000). Скончыў Томскі ун-т (1952). З 1955 у Сібірскім фіз.-тэхн. ін-це (з 1969 заг. аддзела), з 1979 у Сібірскім аддз.Рас.АН: у Ін-це оптыкі атмасферы (нам. дырэктара), з 1983 у Ін-це фізікі трываласці і матэрыялазнаўства (з 1984 дырэктар). Навук.працы па механіцы дэфармуемага цвёрдага цела, фізіцы трываласці і пластычнасці, стварэнні новых высокатрывалых канстр. матэрыялаў.
Тв.:
Теория фаз в сплавах. Новосибирск, 1984 (у сааўт.);
Структурные уровни пластической деформации и разрушения. Новосибирск, 1990 (у сааўт.);
Новые материалы и технологии. Новосибирск, 1993 (у сааўт.).