САВАСЦЮ́К (Антон Іванавіч) (1.5.1927, в. Баравое Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 10.7.1998),
бел. філосаф. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-рфілас.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1955). З 1961 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі (з 1962 вучоны сакратар, з 1968 нам. дырэктара, у 1989—92 заг. аддзела). Навук.працы па сац. філасофіі і паліталогіі, праблемах сац. развіцця, структуры грамадства і сац. супярэчнасцей.
Тв.:
В.И.Ленин о победе социализма в СССР. Мн, 1970;
Основное противоречие нашей эпохи и мировой революционный процесс. Мн., 1980;
Формирование общества социальной справедливости в Беларуси. Мн., 1996 (разам з Т.А.Антонавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САГУ́Н (Яўген Іванавіч) (н. 18.1.1947, Баку),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1970). З 1970 у Ін-це фізікі, з 1994 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па спектраскапіі і фотахіміі біямалекул, вывучэнні фотафіз. і фотахім. працэсаў з удзелам малекулярнага кіслароду. Даследаваў міжхрамафорныя ўзаемадзеянні і структурную дынаміку парфірынаў і іх структурна-арганізаваных сістэм, прапанаваў фотасенсібілізатары на аснове хларынаў і парфірынаў.
Тв.:
Тушение молекулярным кислородом возбужденных электронных состояний хлорофилла и родственных соединений и фотосенсибилизированное образование синглетного кислорода (разам з В.А.Ганжой, Б.М.Джагаравым) // Фотобиология и мембранная биофизика. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДЫ́ХАЎ (Рауф Хасровавіч) (н. 21.10.1944, Баку),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н., праф. (1992). Скончыў Азербайджанскі політэхн.ін-т (1967). З 1971 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац АН Беларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Адначасова з 1995 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (заг. кафедры). Навук.працы па лічбавай апрацоўцы сігналаў і відарысаў, распазнаванні вобразаў і ідэнтыфікацыі сістэм.
Тв.:
Методы и средства обработки сигналов в дискретных базисах. Мн., 1987 (разам з П.М.Чаголіным, У.П.Шмеркам);
Метод генерирования стационарных случайных процессов на основе обобщенного ортогонального преобразования // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1995. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЗО́НАЎ (Міхаіл Іванавіч) (н. 7.10.1938, г. Канск Краснаярскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікі і тэхнікі плазмы. Д-ртэхн.н. (1991). Скончыў Маскоўскі ун-т (1961). З 1976 у Брэсцкім тэхн. ун-це. Навук.працы па даследаванні нізкатэмпературнай плазмы, доўгіх эл. і турбулентных дуг, прыэлектродных працэсаў. Распрацаваў прамысл. плазматроны з высокім цеплавым і эл.ккдз.
Тв.:
Влияние газовой завесы на теплообмен между турбулентной дугой и стенкой разрядной камеры (у сааўт.) // Изв. Сиб. отд.АНСССР. Сер. техн. наук. 1975. №8, вып. 2;
Применение плазмотрона с межэлектродной вставкой для осаждения углеродных пленок (у сааўт.) // Физика плазмы и плазменные технологии. Мн., 1997. Т. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙМАНС ((Simons) Генры Калверт) (1899—1946),
амерыканскі вучоны-эканаміст. Адзін з заснавальнікаў Чыкагскай школы ў палітэканоміі, прыхільнікі якой выступалі за захаванне «чыстай канкурэнцыі» і лічылі непажаданым дзярж. ўмяшанне ў эканам. жыццё. З 1939 праф. Чыкагскага ун-та. Навук.працы па праблемах развіцця грашова-крэдытнай сістэмы, бюджэтна-фін. і падатковай палітыкі. Аўтар твораў «Эканамічная палітыка для свабоднага грамадства» (1948), «Федэральная пачатковая рэформа» (1950) і інш. Прапанаваў банкаўскую рэформу (1930-я г.), якая прадугледжвала скарачэнне грашовага абароту, спыненне абясцэньвання грошай і прадухіленне банкруцтва банкаў. Распрацаваў праект рэформы, паводле якой асн. крыніцай федэральных даходаў станавіўся падаходны падатак з грамадзян (20% ад усіх відаў даходаў) і скарачаліся ўскосныя падаткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў (Сяргей Міхайлавіч) (н. 3.2.1946, г. Чыта, Расія),
бел. вучоны ў галіне мед. гігіены. Д-рмед.н. (1991), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975), з 1977 працаваў у ім, з 1997 у Бел.НДІ санітарыі і гігіены (дырэктар). Навук.працы па абгрунтаванні гігіенічных рэгламентаў якасці навакольнага асяроддзя, распрацоўцы сучаснай канцэпцыі ацэнкі і кіравання экалагічнай рызыкай з мэтай аховы здароўя, экалагічнай эпідэміялогіі.
Тв.:
Шумовое загрязнение городов — акустический стресс населения. Мн., 1997 (разам з Л.А.Аляшкевічам, В.П.Філонавым);
Профессиональные аллергозы. Мн., 1998 (разам з С.У.Федаровічам, В.П.Філонавым);
Экологоэпидемиологическая оценка риска для здоровья человека качества атмосферы. Мн., 2001 (у сааўт.).
бел. вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю. Д-ртэхн.н. (1994). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Скончыў БДУ (1978). З 1978 у Ін-це прыкладной фізікі (з 1996 заг. лабараторыі), з 1999 у Ін-це надзейнасці машын (заг. лабараторыі) Нац.АН Беларусі. Навук.працы па метадах магн. кантролю фіз.-мех. уласцівасцей вырабаў. Распрацаваў аналіт. апісанне працэсаў перамагнічвання ферамагн. цел з улікам размагнічвальнага ўплыву іх формы.
Тв.:
Остаточная намагниченность ферромагнитного тела, намагниченного в разомкнутой магнитной цепи // Дефектоскопия. 1997. № 8;
Изменение чувствительности магнитного метода контроля физико-механических свойств сталей при намагничивании изделий в разомкнутой магнитной цепи // Там жа. 1998. № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЖЭ́ЎСКІ (Аляксандр Міхайлавіч) (27.8.1930, г. Арзамас Ніжагародскай вобл., Расія — 21.3.1983),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1973), праф. (1974). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1953). З 1953 у Ін-це фізікі АН Беларусі. З 1967 у БДУ (заг. кафедры). Навук.працы па люмінесцэнцыі, квантавай электроніцы і нелінейнай спектраскапіі, праблемах выкладання фізікі ў ВНУ. Устанавіў асн. заканамернасці ўзаемадзеяння лазернага выпрамянення са складанымі арган. малекуламі.
Тв.:
Анизотропия поглощения и испускания света молекулами. Мн., 1971 (разам з А.Н.Сеўчанкам);
Наглядность в демонстрационном эксперименте по физике: (Эргон. подход). Мн., 1983 (разам з В.М.Навумчыкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА (Мікалай Фёдаравіч) (н. 2.1.1949, в. Асіннікі Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі і рэўматалогіі. Д-рмед.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). З 1978 у Мінскім мед. ун-це (з 1994 заг. кафедры, адначасова ў 1987—91 дэкан, з 1991 прарэктар).
Навук. працы па механізмах патагенезу, ранняй дыягностыцы, метадах лячэння і прафілактыцы сістэмных захворванняў злучальнай тканкі і суставаў, тэрапеўт. праблемах у галіне кардыялогіі, пульманалогіі і гастраэнтэралогіі.
Тв.:
Остеопороз: Практич. руководство для врачей. Мн., 1997;
Глюкокортикостероидные гормоны в клинике внутренних болезней. Мн., 2000;
Ревматоидный артрит: Пробл. диагностики и лечения. Мн., 2000 (разам з В.Я.Ягурам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎКІН (Валянцін Георгіевіч) (н. 20.11.1932, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі. Навук.працы па структуры і фіз.-мех. уласцівасцях палімераў і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове, вывучэнні трэння і зносу палімерных матэрыялаў. Распрацаваў новы навук. кірунак — структурную трыбамеханіку палімераў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Трение полимеров. М., 1972 (у сааўт.);
Трение и износ материалов на основе полимеров. Мн., 1976 (у сааўт.);
Структурная трибомеханика материалов на основе полимеров (разам з А.І.Свірыдзёнкам) // Трение и износ. 1980. Т. 1, №1.