Пароць ’калоць, тыкаць чым-небудзь вострым; разразаць ніткі, якімі што-небудзь зашыта; распорваць, расшываць; бадаць’. Агульнаслав.: рус. поро́ть, укр. поро́ти, ст.-рус. пороти, порю ’разразаць, патрашыць’, царк.-слав. прати, польск. próć, porzę ’распорваць, разразаць’, в.-луж. próć, н.-луж. projś, чэш. pářti ’распорваць’, славац. parať ’тс’, серб.-харв. по̀рити ’распорваць’, славен. práti ’распорваць па шву’, балг. по́ря ’разразаю’. Прасл. porti, porjǫ. Роднасныя грэч. πείρω ’праколваць’, πόρος ’праход’, гоц. faran ’ехаць’ (Траўтман, 206; Мацэнаўэр, LF, 33, 190; Фасмер, 3, 332).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапу́да ’перашкода’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, другая частка слова генетычпа тоесная ст.-польск. pąd ’сцежка, след (звера)’ (Брукнер, 403); pęd ’рух, імкненне’; роднасныя з імі літ. spaudýti ’нацягваць’, spąstas ’пастка’, spęsti, spéndžiu ’расстаўляць пасткі’, лат. spuôsts ’пастка, сілок’. Параўн. таксама тыпалагічна падобныя ўкр. перепʼясти, перепина́ти ’працягваць што-небудзь (вяроўку, прасціну), каб перагарадзіць дарогу; перагароджваць’, перепʼя́т уста́ти ’стаць каму-небудзь на дарозе’. Да пуд 2 (< прасл. *pąd‑/*pęd‑), гл.; параўн. перапу́да ’моцны перапалох і ўцёкі з-за яго’ (Станк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыня́ць, зак. тр. прыня́цца ў розных значэннях ’прыняць’ (ТСБМ), ’з глыбокай уразлівасцю ўспрыняць што-небудзь’ (Жд. 2), сюды ж аддзеяслоўнае ўтварэнне прыня́тае ’аплодненае яйцо’ (воран., ЛА, 1). Ст.-бел. приняти ’атрымаць; узяць; авалодаць, заваяваць; прызнаць’, укр. приня́ти ’прыняць; прыняць, палічыць за што-небудзь; атрымаць, узяць; узяцца; зазнаць, перанесці, вытрымаць’, рус. приня́ть, параўн. з вялікім шэрагам значэнняў у гаворках. Узыходзіць да прасл. *prinęti, прэфіксальнага ўтварэння ад прасл. *ęti з больш познім n‑, якое лічаць прэфіксальным, гл. няць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́нер ‘спецыяліст, які кіруе трэніроўкай’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мову з англ. trainer ‘трэнер, інструктар, дрэсіроўшчык’. Аналагічна: трэ́нінг ‘трэніроўка’ (ТСБМ), трэнава́нне ‘тс’ (Некр. і Байк.), трэнава́ць ‘праводзіць трэніроўкі’ (Некр. і Байк.) і трэнірава́ць ‘навучаючы каго-небудзь, праводзіць сістэматычныя практыкаванні па чым-небудзь’ (ТСБМ), ‘тармазіць (плыт)’ (шальч., Сл. ПЗБ); параўн. да апошняга англ. train ‘шэраг, ланцуг, гуж’, ‘чарада’. Сюды ж трэніроўка ‘навучанне маладога сабакі да палявання’ (Сцяшк.). Гл. Брукнер, 576; ЕСУМ, 5, 629; Арол, 4, 98.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валы́ніць ’зацягваць, адкладваць якую-небудзь справу’ (Бір. Дзярж.). Ад назоўніка валынка 2 ’валакіта, цяганіна’ (гл.). Рус. волынить, укр. волинити. Можна меркаваць, што семантычна падтрымліваецца сувяззю з вол — маруднай жывёлінай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярхні́ца ’драбіны ў калёсах’ (пух., З нар. сл.), рус. кастр. ве́рхница ’верхняя падоўжная аснова калёс’, польск. wierzchnica ’верхняя частка чаго-небудзь’. Утворана ад верхні (< vьrxьnь) і суф. ‑іца (< ‑ica).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Масі́ў ’горнае ўзвышша аднароднай геалагічнай будовы’, ’вялікая прастора, аднародная паводле якіх-небудзь прыкмет’ (ТСБМ). З польск. або з рус., у якія з франц. massif ’цяжкавагавы’ (SWO, 458; Лёхін, 428).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ны́хтарыць ’капацца, шукаць’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, звязана з нюхаць (гл.), параўн. нюхцёць ’нюхаючы, вышукоўваць што-небудзь’ (Некр.), а таксама рус. ныхорить ’выглядваць, вышукваць’, ных‑ных ’слова, якім падманьваюць сабак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыга́лак ’невялічкая палянка ў лесе пасля пажару; прагалак’ (Шат.). Да прага́лак (гл.). Але нельга цалкам выключыць і ўплыў семантыкі прыназоўніка пры са значэннем лакалізацыі — ’каля чаго-небудзь’. Гл. гала.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыстра́ць ’прысохнуць, прыстаць; прыстаць, прычапіцца’ (Юрч.), параўн. рус. дыял. пристре́ть ’прыстаць, перадацца каму-небудзь (пра хваробу)’, укр. пристрі́ти ’сурочыць’. Гл. прыстрэ́ч, на семантыку магло паўплываць збліжэнне з прыста́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)