традыцыйнае вытв. збудаванне, дзе варылі піва, гналі гарэлку.
На Беларусі вядомы з 16 ст. ў замках, сядзібах (звычайна размяшчаліся каля рэк, сажалак, зрэдку ў дварах), пры корчмах і аўстэрыях. Найчасцей гэта былі вял. драўляныя будынкі, накрытыя драніцай або гонтай, з мураванымі печамі ўнутры. Нярэдка ў склад бровара уваходзілі саладоўня з сушыльняй, варыўня, лазня, жыллё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ЖА,
пасёлак у Беларусі, у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., каляр. Брожа. Цэнтр сельсавета. Чыг. ст. на лініі Бабруйск—г.п. Акцябрскі. За 25 км на Пд ад Бабруйска, 135 км ад Магілёва. 737 ж., 355 двароў (1995). Аддзяленне Бабруйскай птушкафабрыкі «Брожа», лесаўчастак Бабруйскага леспрамгаса, лясніцтва, швейны цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́КЧА,
вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 65 км на З ад г.п. Лельчыцы, 272 км ад Гомеля, 60 км ад чыг. ст. Жыткавічы. 1109 ж., 394 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі ў 1980-я г. выяўлена Букчанскае радовішча вугалю (юрскага перыяду).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРА́К (Андрэй Мацвеевіч) (1911, в. Асвеіца Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 17.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). З 1938 працаваў на з-дзе ў г. Ніжні Тагіл, ва Уральскім леспрамгасе (Расія). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Наводчык кулямёта радавы Бурак вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра каляг.п. Ржышчаў Кіеўскай вобл. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭНБУ́, Банбу, Бэнпу,
горад на У Кітая, у прав. Аньхой. Каля 450 тыс.ж. (1990). Порт на р. Хуанхэ. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Вываз солі, збожжа, каменнага вугалю. Перапрацоўка с.-г. сыравіны (у т. л.вытв-сць алею). Маш-буд., харч. (мукамольная, мясная, тытунёвая), тэкст., хім., папяровая, шкловая прам-сць. Суднарамонт, вытв-сцьметал. вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ВІН (Евель Самуілавіч) (3.5.1920, г. Барысаў — 10.9.1972),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскі аэраклуб (1937), ваен. школу лётчыкаў (1939). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Закаўказскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: камандзір авіязвяна, эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў. Зрабіў каля 300 баявых вылетаў. Да 1972 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́АЛЬ (Vaal),
рака ў ПАР, правы прыток р. Аранжавая. Даўж.каля 1250 м. Пачынаецца ў Драконавых гарах, перасякае плато Велд, працякае па глыбокай даліне. Буйныя прытокі: Вілге, Фет, Рыт (злева), Хартс (справа). Паводка летам (ліст.—люты). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 114 м³/с. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і арашэння. Буйное вадасх. Вааля — Вілге. На Ваалі — г. Ферыніхінг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ГА,
рака, левы прыток Паўн. Дзвіны, у Валагодскай і Архангельскай абл. Расійскай Федэрацыі. Даўж. 575 км, пл.бас. 44,8 тыс.км². Пачынаецца сярод балот, цячэ па лясістай мясцовасці. Асн. прытокі: Кулой, Вусця (справа), Вель (злева). Сярэдні расход вады каляс. Усць-Сюма 369 м³/с. Суднаходная на 355 км ад вусця. Сплаўная. На Вазе — г. Вельск, Шэнкурск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙГА́Ч,
востраў на мяжы Баранцава і Карскага мораў, тэр. Расіі. Аддзелены ад мацерыка пралівам Югорскі Шар. Пл.каля 3,4 тыс.км². Паверхня раўнінная, у цэнтр. частцы 2 паралельныя грады. Выш. да 170 м. Складзены пераважна з гліністых сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў. Арктычная тундра. Шмат азёр і балот. Населеныя пункты: Вайгач, Доўгая Губа, Варнек. Палярная станцыя (з 1950).
амерыканскі спартсмен (плаванне). Алімпійскі чэмпіён 1924 (100 м, 400 м, эстафета 4 × 200 м) і 1928 (100 м, эстафета 4 × 200 м) у плаванні вольным стылем. Устанавіў 67 сусв. рэкордаў. У 1932—48 выканаўца гал. ролі ў 12 фільмах пра Тарзана.