ЛАБАНО́К (Леанід Міхайлавіч) (н. 11.9.1943, в. Слабодка Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і радыебіялогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рмед.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1966). З 1967 у сектары геранталогіі, з 1987 заг. лабараторыі Ін-та радыебіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па фізіялогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы, узроставай фізіялогіі, радыебіялогіі.
Тв.:
Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность при старении. Мн., 1984 (у сааўт.);
Гормоны и старение: Регуляция сократительной функции сердца. Мн., 1994;
Влияние гипоксии на биоэлектрическую активность клеток миокарда после острого γ-облучения (разам з Г.П.Малыхінай) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1998. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗАРАЎ (Пётр Пятровіч) (13.4.1878, Масква — 24.4.1942),
расійскі фізік і бія-геафізік. Акад.АНСССР (1917). Скончыў Маскоўскі ун-т (1903). У 1912—25 праф. Маскоўскага вышэйшага тэхн. вучылішча. З 1920 дырэктар арганізаванага ім Дзярж. біяфіз. ін-та. З 1931 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны, з 1938 — дырэктар біяфіз. лабараторыі АНСССР. Заснавальнік і рэдактар (1918—24) час. «Успехи физических наук». Навук.працы па фізіцы, фіз. хіміі, біягеафізіцы, гісторыі дакладных навук. Стварыў іонную тэорыю ўзбуджэння, даследаваў працэсы фізіял. адаптацыі, распрацаваў методыку прымянення законаў тэрмадынамікі да біял. працэсаў. Кіраваў даследаваннямі Курскай магнітнай анамаліі.
Тв.:
Соч.Т. 1—3. М.; Л., 1950—57.
Літ.:
Шулейкин В.В. П.П.Лазарев // Основатели советской физики. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМЭ́, Лямэ (Lamé) Габрыэль (22.7. 1795, г. Тур, Францыя — 1.5.1870), французскі матэматык і інжынер. Чл. Парыжскай АН (1843). Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1829). У 1820—32 працаваў у Пецярбургу ў Ін-це інжынераў шляхоў зносін. У 1832—63 праф.Політэхн. школы і Парыжскага ун-та (1848—63). Навук.працы па тэорыі пругкасці і матэм. фізіцы. Распрацаваў агульную тэорыю крывалінейных каардынат і метады іх выкарыстання ў механіцы (1859), устанавіў сувязь паміж кампанентамі мех. напружання і дэфармацыі (пастаянныя Л.), увёў спец. клас функцый (функцыі Л.). Аўтар першага трактата па тэорыі пругкасці цвёрдых цел (1852). Даследаванні Л. былі пакладзены ў аснову тэнзарнага аналізу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАСКО́РЫН (Барыс Мікалаевіч) (н. 24.6. 1915, г. Брэст),
расійскі хімік-тэхнолаг. Акад.Рас.АН (1976, чл.-кар. 1966). Скончыў Кіеўскі ун-т (1938). З 1938 працаваў у н.-д. ін-тах хім. прам-сці. З 1952 ва Усерас.НДІхім. тэхналогіі. Навук.працы па фізікахіміі сарбцыйных, экстракцыйных і мембранных працэсаў, радыяхіміі і распрацоўцы экалагічна чыстых тэхналогій. Даследаваў механізм сарбцыйнага і экстракцыйнага атрымання рэдкіх металаў са складаных неарган. сістэм. Распрацаваў прынцыпы выбару і вырабу сарбентаў і экстрагентаў, асновы сарбцыйнай і экстракцыйнай тэхналогіі. Ленінская прэмія СССР 1958, Дзярж. прэмія СССР 1978.
Тв.:
Ионообменные мембраны и их применение. М., 1961 (у сааўт.);
Безотходное производство в металлургии. М., 1988 (разам з У.І.Чалавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАШКЕ́ВІЧ (Рыгор Іосіфавіч) (10.10. 1904, в. Востраў Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 16.1.1992),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Чл.-кар.АН Беларусі (1961), д-рс.-г.н. (1958), праф. (1960). Скончыў БСГА (1927). У 1930—41 у НДІ балотнай гаспадаркі УАСГНІЛ (Мінск). З 1945 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (да 1972 заг. аддзела). Навук.працы па аграбіялогіі, фізіялогіі раслін, аграхіміі. Распрацаваў эфектыўныя прыёмы выкарыстання пашы, вырошчвання с.-г. культур, прымянення сістэмы мікраўгнаенняў на тарфяных глебах; даследаваў уплыў воднага рэжыму і дажджавання на прадукцыйнасць с.-г. раслін.
Р.І.Лашкевіч.
Тв.:
Применение микроудобрений на торфяных почвах. Мн., 1955;
Плодородие торфяных почв и возделывание конопли. Мн., 1962;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЛЬЧЫЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Створаны ў 1989 у г.п. Лельчыцы Гомельскай вобл.Пл. экспазіцыі 115 м², каля 400 экспанатаў асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў крамянёвыя прылады працы, наканечнікі стрэл 3—2-га тыс. да н.э. з археал. помнікаў раёна; рэчы матэрыяльнай культуры (кросны, ступы, жорны і інш.), нац. касцюмы, вышыванкі 19 — пач. 20 ст.; дакументы і матэрыялы часоў грамадз. вайны, правядзення калектывізацыі, Вял.Айч. вайны (партыз. рух, дзейнасць падполля, злучэнняў укр. і малдаўскіх партызан, узоры ўзбраення, пра воінаў-землякоў, у т. л. Героя Сав. Саюза М.П.Сыдзько, камандзіраў партыз. атрада І.А.Коласа, брыгады Лельчыцкай К.М.Дамброўскага і інш.); дакументы і матэрыялы пра пасляваеннае аднаўленне і развіццё прам-сці і культуры нас. пунктаў раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ ШАТЭЛЬЕ́ ((Le Chatelier) Анры Луі) (8.10.1850, Парыж — 17.9.1936),
французскі фізікахімік і металазнавец, адзін з заснавальнікаў металазнаўства. Чл. Парыжскай АН (1907). Ганаровы чл.АНСССР (1927). Праф. Парыжскай вышэйшай горнай школы (1877—1919), Калеж дэ Франс (1898—1907) і Парыжскага ун-та (1907—25). Навук.працы па вывучэнні ўплыву ціску і т-ры на раўнавагу ў хім. рэакцыях, па даследаванні металургічных і хіміка-тэхнал. працэсаў. Сфармуляваў агульны закон зрушэння хім. раўнавагі (гл.Ле Шатэлье — Браўна прынцып). Сканструяваў тэрмаэл. пірометр, металаграфічны мікраскоп (1897), удасканаліў методыку даследавання будовы металаў і сплаваў. Прэзідэнт Франц.хім.т-ва (1931).
Літ.:
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 2. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́БІХ ((Liebig) Юстус) (12.5.1803, г. Дармштат, Германія — 18.4.1873),
нямецкі хімік, адзін з заснавальнікаў аграхіміі, стваральнік навук. школы хімікаў-арганікаў. Чл. Баварскай АН (1854). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1830). З 1824 праф. Гісенскага, з 1852 Мюнхенскага ун-таў. З 1859 прэзідэнт Баварскай АН. Навук.працы па арган. хіміі. Адзін са стваральнікаў тэорыі радыкалаў. Атрымаў хлараформ (1831), воцатны альдэгід (1835; прапанаваў тэрмін «альдэгід»), адкрыў хлараль, тыразін (1846). Даследаваў хімізм фізіял. працэсаў: прапанаваў хім. тэорыю браджэння і гніення, тэорыю мінер. жыўлення раслін.
Тв.:
Рус.пер. — Химия в приложении к земледелию и физиологии. М.; Л., 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ФШЫЦ (Ілья Міхайлавіч) (13.1.1917, г. Харкаў, Украіна — 23.10.1982),
украінскі і расійскі фізік-тэарэтык. Акад.АНСССР (1970, чл.-кар. 1960), АН Украіны (1967). Брат Я.М.Ліфшыца.
Скончыў Харкаўскі ун-т (1936) і Харкаўскі політэхн.ін-т (1938). У 1937—68 у Харкаўскім фіз.-тэхн. ін-це АН Украіны. З 1969 у Ін-це фіз. праблем АНСССР. Навук.працы па квантавай тэорыі цвёрдага цела, электроннай тэорыі металаў, фіз. кінетыцы, статыст. тэрмадынаміцы палімераў. Устанавіў сувязь паміж назіранымі ўласцівасцямі металаў і геаметрыяй іх паверхні Фермі, абгрунтаваў магчымасць аднаўлення энергет. спектра кандэнсаваных цел па эксперым. даных. Ленінская прэмія 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІХАЦО́ВІЧ (Анатоль Паўлавіч) (н. 21.3. 1947, в.Вял. Кракотка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1996), д-ртэхн.н. (1994). Скончыў БСГА (1975). З 1975 у НДІ меліярацыі і лугаводства (з 1997 дырэктар). Навук.працы ў галіне арашэння с.-г. культур, воднага рэжыму меліяраваных глеб. Распрацаваў тэорыю рэжыму ўвільгатнення глебанеаднародных с.-г. палёў, тэорыю аптымізацыі эксплуатацыйнага рэжыму дажджавання раслін пры няўстойлівых умовах надвор’я.
Тв.:
Расчет наименьшей влагоемкости по физическим свойствам почв // Мелиорация переувлажненных земель: Сб. науч. работ. Мн., 1985. Вып. 33;
Рациональная технология дождевания сельскохозяйственных культур // Управление водным режимом мелиорированных земель: Сб. науч. работ. Мн., 1987.