рака ў Беларусі, у Нясвіжскім р-не Мінскай вобл. і Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 267 км². Пачынаецца каля в. Слабада Нясвіжскага р-на. Асн. прыток р. Шавялёўка.
Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, шыр. 300—700 м. На працягу 18,9 км рэчышча каналізаванае. У пойме меліярац. каналы, каля в. Кавалі Ляхавіцкага р-на сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ДРЫЧ, Ведрач,
рака ў Беларусі, у Калінкавіцкім і Рэчыцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток Дняпра. Даўж. 68 км. Пл. вадазбору 1330 км². Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Уюнішчы Калінкавіцкага р-на. Асн. прытокі: канава Рэбуска (справа), рэкі Днепрык, Дзяражня (злева). Цячэ па Гомельскім Палессі.
Даліна невыразная, шыр. 0,6—0,8 км. Пойма шыр. 0,3—0,5 км, сухая, лугавая. Ад вытоку 49 км рэчышча каналізаванае. У пойме меліярац. каналы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛУТА́,
вадасховішча ў Беларусі, у Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. За 26 км на Пн ад г. Лунінец, за 3 км на ПнЗ ад в. Велута. Створана ў 1976. Пл. 7,6 км², даўж. 3,4 км, шыр. 2,8 км, сярэдняя глыб. 3,4 м. Аб’ём вады 31 млн.м³. Берагі спадзістыя, пясчаныя, параслі хмызняком. Наліўное, напаўняецца са Стрыжэўскага канала і р. Цна пры дапамозе помпавай станцыі. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ПРЫК (Уладзімір Іванавіч) (н. 16.9.1927, в. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія),
бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт.Беларусі (1992). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1956). Працаваў у Кіеўскай філармоніі, Львоўскім т-ры оперы і балета. З 1963 саліст Бел. філармоніі. Сярод оперных партый: Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). У канцэртным рэпертуары лірычныя песні, рамансы, оперныя арыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРКО́ВІЧ (Веньямін Антонавіч) (29.7.1937, с. Усць-Коін Усць-Вымскага р-на, Рэспубліка Комі — 28.12.1983),
бел. цымбаліст. Засл. арт.Беларусі (1967). Скончыў Бел. кансерваторыю (1962). З 1952 артыст, саліст, канцэртмайстар Дзярж.нар. аркестра БССР, з 1974 саліст Бел. філармоніі. У рэпертуары былі арыг. творы бел. кампазітараў, пералажэнні п’ес кампазітараў-класікаў. Яго выкананне адметнае віртуознасцю, тэмпераментам, багатай нюансіроўкай, артыстызмам. Лаўрэат конкурсаў Усесаюзнага і VI Сусв. фестываляў моладзі і студэнтаў (1957, Масква).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЫЧО́К»,
бел. народны танец. Муз. памер . Тэмп умераны ці хуткі. Вядомы ў некалькіх харэагр. варыянтах: найб. старажытны блізкі да карагодаў (танцоры імітавалі баданне бычкоў); пазнейшыя — да кадрылі; сустракаюцца сольныя імправізацыйныя варыянты. У рознай ступені выкарыстоўваючы нар. аснову танца, бел. балетмайстры стварылі шэраг яркіх сцэн. пастановак (у т. л. харэагр. карцінка «Бычкі» ў паст. К.Алексютовіча, жарт. танец «Бычкі» ў паст. А.Апанасенкі). Пашыраны па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДЗЯНО́Е КО́ЛА,
прыстасаванне ў выглядзе кола з лопасцямі, якое прыводзіцца ў дзеянне энергіяй патоку вады; самы просты гідраўлічны рухавік. Бывае ніжнябойнае (падліўное), сярэднябойнае і верхнябойнае (наліўное). Магутнасць да дзесяткаў кілават. Выкарыстоўваецца са стараж. часоў у сістэмах арашэння (Егіпет, Індыя, Кітай і інш.), на Беларусі — для прыводу ў дзеянне вадзяных млыноў, машын і механізмаў дробных вытв-сцяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФО́НІН (Міхаіл Іванавіч) (11.11.1908, Масква — 7.11.1990),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н.(1970), праф. (1971). Засл. дз. нав.Беларусі (1973). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1932). З 1945 дырэктар Усесаюзнага НДІ лёну, з 1952 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы лёну-даўгунцу (пад яго кіраўніцтвам выведзена 11 сартоў). Распрацаваў новыя спосабы вырошчвання лёну, тэхналогію яго камбайнавай уборкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАФІ́ТЫ [ад аэра... + ...фіт(ы)],
«паветраныя» расліны, якія атрымліваюць усе неабходныя пажыўныя рэчывы з атмасферы. Да іх належаць эпіфіты, некаторыя імхі, што пасяляюцца на ствалах і галінках дрэў (у тропіках — нават на лісці), нешматлікія водарасці, якія жывуць на кары дрэў, і некаторыя лішайнікі (напр., т.зв. лішайнікавая манна). Аэрафітамі называюць таксама расліны, якія нармальна развіваюцца толькі на добра аэраваных глебах (у флоры Беларусі, напрыклад, розныя віды псамафітаў — аўсяніца палеская, смалёўка армерыяпадобная, ціпчак і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БЧА,
возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 16 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,2 км², даўж. 0,87 км, найб.шыр. 0,35 км, найб.глыб. 13 м, даўж. берагавой лініі 2,07 км. Пл. вадазбору 1,95 км².
Схілы катлавіны выш. 10—15 м, на У 20—22 м. Берагі нізкія, на Пн і У тарфяністыя. Дно глеістае, мелкаводдзе пясчанае. Выцякае ручай у воз. Кабак.