Не́ма2 ’тварам да зямлі’ (Чач.). Калі гэта не развіццё семантыкі папярэдняга слова (’глуха’ > ’тварам да зямлі’), то можна меркаваць пра глыбокі архаізм, які грунтуецца на старажытным проціпастаўленні верх — ніз, неба — зямля, гэты свет — той (падземны) свет і г. д., пры гэтым для першага элемента проціпастаўлення характэрна наяўнасць голасу, для другога — немата, параўн. чэш.věhlas ’свядомасць, дасведчанасць’ і nevěglas ’недасведчанасць; язычнік’, таксама тураўск.неве́глас ’смерць’ (гл.), г. зн. ’тое, што належыць таму свету, які не ведае голасу (= нямому)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падве́й1 ’дух, які круціцца ў ветры, прыносіць разбурэнні і незвычайныя хваробы; хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком, параліч’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’скразняк’ (Сцяшк. Сл.), ’хвароба’ (ТС), ’прастуда, параліч’ (Касп., Гарэц., Інстр. II), пудві́й ’тс’ (Нар. лекс., стол.), ’ліха, бяда’ (Жд. 2). Укр.підві́й ’від хваробы ад ветру’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падвеяць < веяць. У семантычных адносінах параўн. яшчэ ве́транка (гл.).
Падве́й2 ’расліна падвей шыракалісты, Eriophorum latifolium Норре’ (ТСБМ, Кіс.), ’драсён змяіны, Polygonum bistorta L.’ (Бейл). Да падвей1, таму што Eriophorium latifolium Hoppe у народнай медыцыне выкарыстоўваецца для лячэння падвею (БСЭ, 7, 601). Мабыць, аналагічную матывацыю можна прыняць і для драсёну, які таксама з’яўляецца лекавай раслінай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́ства ’пасьба’ (ТСБМ, Грыг.; Нік. Очерки; рас., докш., Сл. ПЗБ), ’выпас кароў’, ’плата пастуху’ (Мат. Гом.), ’паша’ (в.-дзв., Шатал.). Укр.па́ства ’пасьба’, рус.пск., цвяр., паства́ ’пара года, калі можна пасвіць скаціну’, ст.-рус.паства ’чарада’, ’паша’, польск., ст.-польск.pastwa ’паша, корм’, ’пасьба’, н.-, в.-луж.pastwa ’выган, луг’, чэш.pastva ’пасьба скаціны’, славац.pastva ’тс’, ’паша’, славен.pȃstva ’выган’, серб.-харв. устар. паства, макед.паства, балг.паство. Прасл.pastva, утворанае ад дзеяслова pasti > па́сці (гл.) пры дапамозе суфікса ‑tva (Брукнер, 398), як modlitva. Сюды ж па́ства ’парафіяне, веруючыя якой-н. царквы’ (ТСБМ), якое праз ц.-слав. са ст.-слав.паства ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды́ґаць ’моцна біцца (пра сэрца)’ (Сцяц.). Выбухное ґ сведчыць пра запазычанне. Параўн. польск.dygać ’трасціся’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 185; дзіўна, што Слаўскі, там жа, бел.ды́ґаць ставіць у адзін рад з польск. словам і не ставіць нават пытання аб магчымасці запазычання). Калі праўда, як мяркуе Слаўскі (там жа), што ў аснове дзеяслова ляжыць выклічнік тыпу dygu!, dyk!, можна думаць і пра самастойнасць бел. лексемы (ды́ґаць < *дыкаць з азванчэннем інтэрвакальнага ‑к‑ > ‑ґ‑). У Насовіча ды́гаць ’прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 198) дапускае магчымасць запазычання з польск., але і роднаснасць з іншымі слав. формамі (прасл.*dygati). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 557.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ком1 ’круглаваты зацвярдзелы кавалак рыхлага рэчыва’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Ян., Нар. лекс., Яшк., Яруш.). Укр.кім, рус.ком ’тс’, польск.kom ’тс’, славен.kom ’круглаваты прадмет’, балг.комина, серб.-харв.ко̏м, ко̏мина ’жамерыны’, чэш.kominy ’тс’. Бліжэйшыя адпаведнікі: лат.kams ’ком’, літ.kamuolỹs ’клубок’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш праблематычныя. Калі прызнаць адзінае паходжанне для ўсіх славянскіх форм, то можна разглядаць прасл.komъ як рэгулярны апафанічны адпаведнік да незафіксаванага на славянскай моўнай глебе дзеяслова *kemti. Параўн. літ.kim̃šti ’напіхваць’ і прасл.čęstъ ’густы’ (Бернекер, 1, 557; Трубачоў, Эт. сл., 10, 180).
Ком2 ’бульбяная каша, камы’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Сл., Жыв. сл., З нар. сл.). Гл. ком1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Вечаркі, вечарке́ (Сцяшк. МГ), зах.-палес.вычоркы́ ’вечарынка’ (Клім.), укр.паўн.вечіркы, вечу͡орки, вечурки, зах.вечорки ’тс’, рус.сіб.ве́черки, вечерки́ ’вечарынкі’, паўн.вечёрка ’вячоркі’; ’развітальны вечар у маладой, дзявочнік’, польск.wieczorek ’вечарынка’, vʼecurek, vʼecurka ’вечар, калі разам збяруцца і мыюць (бялізну), лушчаць (гарох), скубуць (воўну)’, славац.večierok ’вечар’; ’невялікая вячэрняя забава, урачыстасць з музыкай, танцамі’, балг.вече́рка ’вячоркі’. Відавочна, гэта старое ўтварэнне ад večer‑ і суф. ‑ъkъ, які надае слову адценне памяншальнасці: вячоркі, па сутнасці, адбываліся на працягу не цэлага зімовага вечара, а толькі яго часткі; параўн. тое ж і ў літ.vakarė̃lis ’вечарынка’ — vãkaras ’вечар’. Ужываецца лексема ў множным ліку, таму што вячоркі — шматразовая падзея. Гл. таксама вячоркі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аргама́к ’парода рослых скакавых коней’ (БРС). Рус., укр.аргамак ’тс’, ст.-бел.ограмак, громакъ (Гіст. мовы, 1, 139). Польск.rumak < hromak < ohromak (з XVI ст. — Брукнер, 468). Запазычанне з цюрк.аргамак, аргымак, арыгмак і да т. пад. (гл. Севарцян, 171). Конанаў (ИОРЯ, 1966, 229) указвае на персідскую крыніцу цюркскага. Рускае слова можа быць з кожнага з трох арэалаў: Каўказ, Крым, Усход (у Даля — трухменскія і кабардзінскія аргамакі). Беларускае хутчэй з крымска-татарскай, турэцкай, магчыма, праз украінскую ці паралельна. Польскае з украінскай ці беларускай. Каліст.-бел. толькі ограмак, нельга выключыць паўторнае запазычанне праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 74). Супрун, Зб. Крымскаму, 125–126; Фасмер, 1, 84; Трубачоў, Происх., 57.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кало́дачка ’каленца (у сцябле)’ (бяроз., Шатал.), ’сустаў’ (там жа). Адносна семантыкі параўн. ілюстрацыю да першага значэння: «На соломынэ аж тры колодычкы вырослі» (с. 70). Паводле Цыхуна (вусн. паведамл.), тут перанос ад першапачатковага калода ’трубка, сцябліна ў злакавых’. Да матывацыі параўн. калена як ’патаўшчэнне, вузел на сцябліне’ і ’частка сцябліны паміж патаўшчэннямі’. Прыклады адпаведных утварэнняў: калена ’сустаў пальца рукі’, і на той жа тэрыторыі (бяроз.) «жыта пошло ў каленцы». Зыходзячы з прыведзеных фактаў, менш верагодна думаць аб першаснасці значэння ’сучляненне як патаўшчэнне’. Паводле першага тлумачэння назва матывуецца звычайнымі пераносамі ў межах устаноўленай (і ўжо дыфузнай) семантыкі; калі ж прыняць другую версію, цяжка абгрунтаваць яе з боку семантыкі. Параўн. яшчэ інфармацыю па калода.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тымчасо́вы ‘зроблены за невялікі прамежак часу’ (Нас.), ‘часовы, да часу’ (Сцяц., Сцяшк. Сл., Яруш., Вруб.), тымчасо́ва ‘часова’ (Байк. і Некр.), тым‑часо́во ‘тс’ (Скарбы). Утвораны ад спалучэння тым часам ‘тс’, ‘на пэўны час’ (Нас., Гарэц., Некр. і Байк.), тым часом ‘тс’ (ТС), гл. тым, часам, час, паводле Карскага (2–3, 75), можа спрашчацца да тымча́с ‘тады’. Беларуска-ўкраінска-польская ізалекса: укр.тимча́сом (як), польск.tymczasem, ст.-польск.temczasem ‘менавіта ў гэты час, калі што-небудзь іншае адбываецца’, ‘зараз’, ‘аднак’, ‘нягледзячы на’ (Борысь, 659). Паводле Віткоўскага (Słownik, 185), рус.тем часом ‘у той час’ (1731 г.) запазычана з польскай мовы, хутчэй за ўсё, праз беларускую.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bítten*
1.vt (um A) прасі́ць (чаго-н. у каго-н.);
ums Wort ~ прасі́ць сло́ва;
um die Hand ~ прасі́ць рукі́ (рабіць прапанову);
um den Námen ~ пыта́ць імя́;
~ steht frei прасі́ць ніко́му не забараня́ецца
2) запраша́ць;
zu Tisch ~ запраша́ць да стала́;
darf ich ~! прашу́ вас!;
bítte (schön, sehr)!калі́ ла́ска!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)