1. Зараз, у гэты момант. — Цяпер [цягнік] паімчыць пад горку.. Ці ўправіліся хаця нашы там? — і ў голасе маладога камандзіра чулася трывога за сваіх, за падрыўнікоў.Лынькоў.— Цяпер улева бярыся, бо там вунь яма, — усміхаецца з берага дзед.Брыль.// На гэты раз. Потым стаў ён нападаць: Гоп аб землю палкай з маху — Людзі ў рогат: «Ха-ха-ха! Ах, каб ты, Хлапец, прапаў: І цяпер вось не папаў».Крапіва.//У час, які ахоплівае нядаўняе мінулае і бліжэйшае будучае; у сучасны момант, які проціпастаўляецца даўнейшым часам. Цяпер паляшук — гаспадар свайго лёсу, смела бярэцца за ператварэнне прыроды, прымушае яе служыць сабе.Краўчанка.І цяпер мне тая музыка, Як жывая, ўспамінаецца.Колас.
2. Ужываецца пры пераходзе да наступнай тэмы гаворкі: далей. [Пніцкі:] — Добра там.. Апанас Сегень кажа, што пра жніво загадзя трэба падбаць. Цяпер пра сябе. Чаму мяне не ўпісалі ў сталярную брыгаду?Чорны.
•••
Не цяпер, дык у чацвер — у бліжэйшым будучым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выра́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца. Выразныя абрысы гор. Выразны почырк. □ З двара пацягнула.. ветрам, і адразу гукі сталі мацнейшымі, выразнымі.Галавач.// Яскравы, пераканаўчы. Выразная перавага.
2. Дакладна і ясна сфармуляваны. Выразны адказ.
выразны́, ‑а́я, ‑о́е.
Выраблены вырэзваннем; з выразамі, разны. Расчоска з выразней ручкай. Вокны з выразнымі ліштвамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́тыркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. вытыркнуў і вытырк, ‑ла; зак., каго-што.
Разм. Выставіць, высунуць за межы чаго‑н.; утварыць выступ. Шэмет не паспеў падумаць, што зрабіць, як паплавок зноў спакойна адным кончыкам вытырк з вады.Лобан.Стафанковічаў твар стаў зямлісты, вызначылася худзізна на скронях, нейк у адзін момант вытырклі скулы, апалі шчокі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
немаве́дама, прысл.(успалучэннісасловамі «што», «як», «адкуль», «куды» і пад.).
Невядома, незразумела. Такі адказны момант, а інжынер, якому даручана важнейшая справа, знаходзіцца немаведама дзе.Шыцік.Рыпучыя колы бежанскай фурманкі мелюць жарству дарогі, якая вядзе немаведама куды.Сабаленка.Шафёр немаведама чаму даў сігнал, ды такі рэзкі, што Карл.. ад нечаканасці шарахнуўся ўбок.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
moment
[ˈmoʊmənt]
n.
1) мо́мант -уm.; хвілі́на, хвілі́нка f.
in a moment — за хвілі́нку
One moment, please — Адну́ хвілі́нку, калі́ ла́ска
2) чалаве́к на ча́се
ally of the moment — выпадко́вы саю́зьнік
3) ва́жнасьць f., значэ́ньне n.
a matter of moment — ва́жная спра́ва
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
шакала́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Кандытарскі выраб, які атрымліваецца шляхам перапрацоўкі зерня какавы з цукрам і дабаўленнем розных смакавых і араматычных прыпраў. Плітка шакаладу. □ Раіса аддае.. [жанчыне] свой шакалад і ўгаворвае, што гэта вельмі карысна — падмацавацца ў такі момант шакаладам.Шамякін.// Напітак на малацэ з парашку гэтага вырабу. Пакалыхваючыся ў вагоне яшчэ дзесьці за Варшавай, фон Крубер у гэты час піў цёплы шакалад, праглядаючы свежую берлінскую газету.Шахавец.
[Ісп. chocolade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
this1[θɪs]pron. (pl.these)
1. гэ́та;
What is this? Што гэта?
2. гэ́та, гэ́ты;
Look at this picture. Паглядзі на гэтую карціну;
this afternoon сёння днём;
this very momentу гэ́ты мо́мант, якра́з, цяпе́р;
this day last yearу гэ́ты ж са́мы дзень у міну́лым го́дзе;
in this day and ageу на́шыя дні;
What’s all this noise? Што гэта за шум?
♦
this and that той або́і́ншы;
this way сюды́;
like this так вось, такі́м чы́нам;
Do it like this. Рабі гэта так.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
перайна́чыць, ‑чу, ‑чын, ‑чыць; зак., каго-што.
Змяніўшы, зрабіць іншым; перамяніць. Перайначыць жыццё. Перайначыць характар. □ У гэты момант я зусім яшчэ не думаў, што прыму рашэнне, якое пазней перайначыла ўсе мае меркаванні.Галавач.Усё яму не гэтак, усё хочацца перайначыць, перарабіць па-свойму.Кулакоўскі.// Падаць у іншым выглядзе, змяніць пры пераказе, перадачы і пад. Перайначыць матыў песні. □ Там, у кнізе, гэта было напісана ад трэцяй асобы, я перайначыў у думках усё на першую асобу і — запомніў назаўсёды.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРГА́ЗМ (ад грэч. orgaō гарэць страсцю),
вышэйшая ступень сладастраснага пачуцця, якое ўзнікае ў момант завяршэння палавога акта або пры іншых формах палавой разрадкі (мастурбацыі, петынгу, эратычным фантазіраванні і да т.п.).
У аснове аргазму ляжыць безумоўны рэфлекс, які падмацоўвае сукупнасць сексуальных рэакцый, фарміруючы цэласны акт паводзін; у гэтым — біял. роля аргазму. У самак большасці відаў жывёл (акрамя некаторых млекакормячых) аргазм адсутнічае і не з’яўляецца абавязковым для апладнення. У сексалогіі аргазм разумеюць як вынік складанага ўзаемадзеяння шэрагу структурна-функцыянальных сістэм на розных узроўнях.
Жаночы аргазм (адрозніваюць клітарыяльны і клітарыяльна-вагінальны) больш разнастайны і працяглы ў параўнанні з мужчынскім, у пэўнай меры звязаны са стымуляцыяй эрагенных зон і характарам сексуальнай гульні. У адрозненне ад здаровых мужчын, у якіх заканчэнне палавога акта ў норме звычайна завяршаецца наступленнем аргазму, у многіх здаровых жанчын поўнае абуджэнне сексуальнасці настае праз некалькі месяцаў або гадоў пасля пачатку рэгулярнага палавога жыцця. У далейшым аргазм бывае не пры кожным палавым акце; значная частка жанчын пакутуе на анаргазмію, якая паддаецца карэкцыі, некаторыя — на фрыгіднасць.
Вонкавыя праяўленні аргазму ў абодвух палоў абумоўліваюцца тыпам палавой канстытуцыі, тэмпераменту, агульным і палавым выхаваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нача́льніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да начальніка, належыць начальніку. Стаялі афіцэры, выцягнутыя ў струнку, чакалі начальніцкага загаду.Лынькоў.У той жа самы момант салдат.. раптам махнуў рукою і пабег у начальніцкі вагон.Чорны.
2. Поўны важнасці, строгасці; уладны. Сядзіць .. [Скок] з начальніцкім выглядам за перапэцканым у чарніла крываногім сталом і старанна хукае на пячатку, быццам яна замерзла.Сяркоў.Пан Крулеўскі гаварыў цяпер па-польску, і ў голасе чуўся халодны, .. начальніцкі тон.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)