Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
*Пахо́дны, похо́дны ’прыдатны, выгодны’ (ТС), драг.походно́ ’зручна, добра, выгодна для хадзьбы’ (Клім.). Узыходзіць да прасл.xodьnъ(jь): славен.hȏden ’лёгкі на ногу, ходкі’, чэш.chodný, в.-луж.khódny, н.-луж.chódny, польск.chodny ’ходкі’, балг.ўре́миту й ходну ’самы час ісці’, — якое пазней кантамінавала з poxodъ ’паход, выхад, гулянне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вяршы́ня, ‑і, ж.
1.Самы высокі пункт, верхняя частка чаго‑н. Узысці на вяршыню гары. Вяршыні дубоў. □ Празрыста зялёнымі рабіліся вяршыні бяроз у блізкім парку.Лынькоў.
2.перан. Вышэйшая ступень чаго‑н. Вяршыня творчасці пісьменніка. Вяршыня славы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пата́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і падтакваць. Афіцэр слухаў, патакваў.Лынькоў.Апусціўшы казырок кепкі ад сонца на самы нос, ён пабліскваў з цянёчку хітрымі вачыма і часта патакваў расказчыку: «ага!», «а як жа!..»Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракуро́р, ‑а, м.
1. Асоба, якая ажыццяўляе нагляд за дакладным выкананнем законаў. Генеральны пракурор СССР. Пракурор раёна.
2. Дзяржаўны абвінаваўца ў судовым працэсе. Пануры Рыбалтовічаў сынок, у самы куток прыпёрты пытаннямі пракурора, бліснуў на Шпэка вачыма.Брыль.
[Ад лац. procurare — клапаціцца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРАГУА́Я (Araguaia, Araguaya),
рака ў Бразіліі, левы прыток р. Такантынс (сістэма р. Амазонка). Даўж. 2630 км, пл.бас. каля 370 тыс.км². Пачынаецца на паўд.-зах. ускраіне Бразільскага пласкагор’я, цячэ па ім з Пд на Пн, у сярэднім цячэнні разгаліноўваецца на 2 рукавы, утварае самы буйны рачны в-аў Бананал (даўж. больш за 300 км, шыр. 75 км). У нізоўі — парогі. Паўнаводная ў перыяд дажджоў (з ліст. да сакавіка). Сярэдні расход вады каля 8,5 тыс.м³/с. Суднаходная (у сярэднім цячэнні) на працягу 1300 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ФІНАВА ЗЯМЛЯ́ (Baffin Island),
в-аў на ПнУПаўн. Амерыкі, самывял. ў Канадскім Арктычным архіпелагу, тэр. Канады. Пл. 476 тыс.км². Выцягнуты з ПнЗ на ПдУ амаль на 1350 км, аддзелены ад Грэнландыі Дэвісавым пралівам.
Берагі фіёрдавыя. Усходняя ч. гарыстая (выш. да 2591 м), значныя ледавікі (83 тыс.км²); заходняя — узгоркавая раўніна (выш. 150—200 м) са шматлікімі балотамі і вял. азёрамі. Складзены з крышт. парод, пераважна гнейсаў і сланцаў. Расліннасць мохава-лішайнікавай і хмызняковай тундры. Нац. парк Аўюітук. Асн. населены пункт — Фробішэр-Бей. В-аў названы ў гонар У.Бафіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАДЭ́РМА (ад гіпа... + дэрма),
у пазваночных жывёлсамы глыбокі слой скуры з рыхлай злучальнай тканкі, у якім назапашваюцца тлушчавыя клеткі, што ўтвараюць падскурную тлушчавую клятчатку. Гіпадэрма злучае скурнае покрыва з падлеглымі тканкамі, выконвае апорную, трафічную, пластычную, тэрмарэгулятарную, ахоўную функцыі. У беспазваночных жывёл гіпадэрма — тонкі слой прызматычнага эпітэлію, што знаходзіцца пад кутыкулай, створанай у выніку сакраторнай дзейнасці клетак гіпадэрмы. У раслін гіпадэрма — адзін ці некалькі слаёў клетак, што знаходзяцца пад эпідэрмісам сцёблаў, лісця, насення і пладоў; у каранях гіпадэрмы іншы раз называюць вонкавыя пласты клетак першаснай кары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГКАПЛА́ЎКІЯ СПЛА́ВЫ,
металічныя сплавы з т-рай плаўлення, ніжэйшай за т-ру плаўлення волава (231,9 °C). У састаў Л.с. уваходзяць у розных спалучэннях і суадносінах волава, вісмут, індый, свінец, кадмій, цынк, галій, ртуць (гл.Амальгамы) і інш. металы. Найб. пашыраныя эўтэктычныя сплавы гэтых кампанентаў (гл.Эўтэктыка), напр., сплаў Вуда (50% Bi, 25% Pb, 12,5% Sn, 12,5% Cd) плавіцца пры 68 °C. Самы легкаплаўкі з вядомых — сплаў ртуці (91,5%) і талію (8,5%) мае tпл -59 °C. Выкарыстоўваюць у якасці прыпояў, плаўкіх засцерагальнікаў, метал. замазак, матэрыялаў для ліцейных мадэляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ЧАТ (Falko rusticolus, або F. gyrfalco),
птушка сям. сакаліных атр. драпежных. Пашыраны на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Селіцца на скалістых узбярэжжах мораў і ў лесатундры. Жыве парамі, устойлівымі многія гады. Усюды рэдкі, сусв. папуляцыя ацэньваецца ў некалькі тысяч пар. Падлягае ахове.
Самы буйны з сапр. сокалаў: даўж. да 60 см, маса самца да 1,5 кг, самкі да 2 кг. Апярэнне шэрае або белае з шэрымі меткамі, верх цямнейшы. Корміцца пераважна птушкамі, грызунамі. Гнёзды на скалах, абрывістых берагах ці высокіх дрэвах. Нясе 3—5 яец. Лоўчая птушка для сакалінага палявання.