1.безас. Пра надыход цемнаты, змроку, прыцемку. На дварэ ўжо сцямнела, і над сталом запалілі вялікую вісячую лямпу.Лобан.[Шафёр:] — Вечарам, калі зусім сцямнее, падыдзіце да крайняй хаты ад Слуцка і пастукайце тры разы ў акно.Шчарбатаў.Сцямнела. Зоры высыпаліся на небе, дробныя як мак.Чарнышэвіч.
2.Разм. Стаць цёмным ці больш цёмным. — Уявіце сабе, — [Габінаў] развёў рукамі і самотна ўсміхнуўся, і яго блакітныя вочы неяк раптоўна сцямнелі.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узру́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад узрушыць.
2.узнач.прым. Вельмі моцна ўсхваляваны. Узрушаны дзядзька Марцін выйшаў на прыгумень, кісет дастаў і стаў папяросу вярцець.Колас.— Ну, паглядзіце, што гэта за чалавек? — звяртаецца ўзрушаная прадаўшчыца да пакупнікоў.Пянкрат.// Які знаходзіцца ў прыўзнятым стане; узбуджаны. Радасны і ўзрушаны дзед Талаш абедзвюма рукамі патрос Букрэеву руку.Колас.// Які выражае такі стан. Узрушаны твар. Узрушаны выгляд. Узрушаны голас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цялёпкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Хадзіць, шлёпаць па вадзе, гразі і пад.; плюхацца. Спачатку Міколка з бацькам з таптухай цялёпкаліся, а потым узяліся рукамі плотак лавіць паміж карчоў.Лынькоў.
2. Тое, што і целяпацца. На абцасе аднаго з іх [ботаў] цялёпкалася дрэнна прыбітая паўсцёртая падкоўка.Капусцін.
3. Плюхацца, боўтацца ў вадзе. Мінаю .. хаткі Шушанскага, спакойную Шуш, дзе весела цялёпкаюцца дзеці, .. і трапляю на востраў, дзе любіў адпачываць Ленін.Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзівіцца, здзіўляцца; ахаць, охаць (разм.); слупянець (разм.); дзівавацца (абл.) □ давацца дзіву, не верыць сваім вачам, не верыць сваім вушам, разяўляць рот, разводзіць рукамі
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
1. Абхапіць рукамі каго‑, што‑н. Маці абняла свайго сына і пачала яго цалаваць.Чарнышэвіч.Калі паляўнічы пайшоў, Санька абняў Мурзу за шыю і прытуліўся да яго галавы шчакою.Ваданосаў.Любімыя змалку прасторы Рукамі абняў бы Максім.Аўрамчык.// Акінуць позіркам, поглядам. Не хапае ні сілы, Ні маіх задумёных вачэй Стэп абняць І палі залацістыя Спелай пшаніцы.Хведаровіч.
2. Акружыць, ахапіць з розных бакоў. Зялёная агароджа абняла двор. □ Раптам дарогі струну лес векавечны абняў.Танк.Столькі выпала маці кроснаў, Што калі разгарнуць на зямлі У адзін рад іх на травах росных, То яны б увесь свет абнялі.А. Астапенка.//перан. Ахінуць, абвалачы з усіх бакоў. Пажар абняў сяло. □ Усе палі, што за ўзгоркам, абняло агнём: гарэла спелае жыта.Гурскі.
3.перан. Ахапіць, авалодаць кім‑н. (пра пачуцці). Ні мук, ні хвалявання — лясны спакой душу маю абняў.Машара.
•••
(Як) вокам (зрокам, позіркам) абняць — вельмі далёкі, як толькі можна ўбачыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Абняць (рукамі, нагамі, лапамі). Адзін з мужчын, той, што вынес з агню жанчыну, абхапіў Ягора за шыю і шчыра, па брацку, пацалаваў.Кавалёў.Таццянка кінулася даганяць. Дагнала і ледзь-ледзь абхапіла рукамі, такі вялікі быў мяч.Юрэвіч.Мядзведзь, выбіўшы з рук аслупянелага Радзівіла стрэльбу, абхапіў лапамі князя, патрос, як грушу, і кінуў на зямлю.Гурскі.
2.перан. Акружыць з усіх бакоў (пра холад, цемру, полымя і пад.). Віця скінуў паліто. Мароз адразу ж абхапіў цела ледзянымі абцугамі.Корзун.Сіняе полымя спачатку нясмела лізнула браню, затым скочыла ўгору і, стаўшы чырвоным, абхапіла ўсю танкетку.Чыгрынаў.
3.перан. Зразумець, засвоіць што‑н. [Ліда:] — Вы адразу ўсё жыццё хочаце абхапіць, каб ведаць яго.Галавач.
4. Зрабіць абход праціўніка з флангаў з мэтай нападу; акружыць. [Сярго:] Рашуча наступаць уздоўж ракі І горад абхапіць кальцом.Глебка.[Разведчык:] — Немцы прарваліся на поўдні ад Чырвонай Нівы. Каля двух батальёнаў. Імкнуцца абхапіць нас.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Kastáni¦ef -, -n кашта́н, кашта́навае дрэ́ва;
für j-n die ~n aus dem Féuer hólen цяга́ць кашта́ны з агню́ для каго́-н.;
sich ~n aus dem Féuer hólen lássen* чужы́мі рука́мі жар заграба́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
валту́зіць, ‑тужу, ‑тузіш, ‑тузіць; незак., каго.
Разм.
1. Тармасіць, тузаць. Нехта схапіў.. [Засмужца], вывалак на бераг, валтузіў, каб вярнуць к жыццю.Мележ.// Тузаючы, штурхаючы, біць каго‑н. Накінуліся жаўнеры на дзеда Талаша і пачалі яго валтузіць, стараючыся паваліць старога.Колас.
2.перан. Бесперастанку турбаваць. — Хіба я ведаю, дзе той доктар? — развёў хлопец рукамі, і ў яго голасе было многа пратэсту: «Што вы маеце да мяне? І так мяне ўчора валтузілі, не давалі бацьку пахаваць!»Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́ршчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., што.
1. Збіраць у маршчыны (скуру, часткі твару). Віцька моршчыў усыпаны залаціста-карычневымі вяснушкамі нос, памагаў у гаворцы рукамі.Карпаў.Васількоў тым часам накідваў тэзісы даклада. Ён часта задумваўся, моршчыў лоб.Асіпенка.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан. Утвараць складкі рабізны на гладкай паверхні (вады), рабаціць. Дзьмуў халодны красавіцкі вецер, .. моршчыў ваду ў лужах, што расплыліся на балоце.Дуброўскі.//без дап.Разм. Ляжаць нягладка, маршчыніцца (пра адзежу).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напру́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
1. Зрабіць пругкім. Напружыць мускулы. □ Ціма напружыў цела, узмахнуў некалькі разоў рукамі, заграбаючы пад сябе ваду, і зноў пачаў апускацца, слабець.Пальчэўскі.
2.перан. Узмацніць, павысіць ступень праяўлення чаго‑н. (пра памяць, зрок, слых і г. д.). Мазанік напружыла ўсю сваю волю, усю вытрымку і ветліва ўсміхнулася салдату.Пятніцкі.Канстанцін Сяргеевіч напружыў зрок і пазнаў высокую постаць Жэні Коржаня і крыху ніжэйшую Цімы Дакутовіча. Трэцяга ён не ведаў.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)