механізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад механізаваць.

2. у знач. прым. Аснашчаны машынамі. Механізаваная калона. Механізаваная кармакухня. □ Цяпер усе нашы саюзныя рэспублікі маюць высокаразвітую прамысловасць і буйную механізаваную сельскую гаспадарку. Касыгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парфуме́рыя, ‑і, ж.

1. зб. Духі, адэкалон і іншыя касметычныя вырабы. Вытворчасць парфумерыі.

2. Галіна лёгкай прамысловасць якая выпускае такія вырабы. Развіваць парфумерыю. // Разм. Магазін, або аддзел у магазіне, дзе прадаюцца такія вырабы.

[Фр. parfumerie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеплатэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі атрымання і выкарыстання цяпла ў прамысловасць сельскай гаспадарцы, побыце і пад. // Комплекс навуковых дысцыплін па вывучэнню метадаў атрымання, ператварэння і выкарыстання цеплаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАКАРО́ННЫЯ ВЫ́РАБЫ,

харчовыя вырабы з прэснага, замешанага на вадзе і высушанага да вільготнасці 12,5—13% пшанічнага цеста. Да іх адносяцца макарона, вермішэль, локшына, фігурныя вырабы (ракавінкі, зорачкі) і інш. Вырабляюць з мукі вышэйшых гатункаў, якая багата пратэінамі. Вызначаюцца добрым смакам, высокай пажыўнасцю і каларыйнасцю (1,5 кДж на 100 г М.в.), лёгкасцю прыгатавання; доўга захоўваюцца без страты пажыўных і смакавых якасцей. Гл. таксама Макаронная прамысловасць.

т. 9, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

timber​1 [ˈtɪmbə] n.

1. драўні́на; будаўні́чы лес; лесаматэрыя́л;

timber industry лясна́я прамысло́васць;

a timber mill тарта́к;

fell timber нарыхто́ўваць лес

2. брус; бэ́лька; бервяно́

3. pl.timbers лес на пні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гарба́рны Léder(waren)-;

гарба́рная сыраві́на Häute pl; Gérber-;

гарба́рны заво́д Léderfabrik f -, -en;

гарба́рная прамысло́васць Léderindustrie f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

verkümmern vi (s) гі́нуць, гібе́ць;

die Industríe verkümmert прамысло́васць прыхо́дзіць да заняпа́ду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ільняны́ в разн. знач. льняно́й;

~но́е по́ле — льняно́е по́ле;

і. але́й — льняно́е ма́сло;

~на́я прамысло́васць — льняна́я промы́шленность;

~ны́я валасы́ — льняны́е во́лосы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрадзі́ць сов.

1. (вызвать возобновление чего-л.) возроди́ть, восстанови́ть;

а. прамысло́васць — возроди́ть (восстанови́ть) промы́шленность;

2. (восстановить чьи-л. силы) возроди́ть, воскреси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абаро́нны оборо́нный; (предназначенный, служащий для защиты — ещё) защи́тный; (предназначенный для обороны — ещё) оборони́тельный;

~нная прамысло́васць — оборо́нная промы́шленность;

а. раён — оборони́тельный райо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)