РАМА́ДЗІН Мікалай Міхайлавіч (19.5.1903, г. Самара, Расія — 10.4.1987),
расійскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1971). Правадз.чл.АМСССР (1967). Вучыўся ў маск. Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях — ін-це (1923—30). У 1930-я г. працаваў пераважна ў гіст.-рэв. жанры («Прыфрантавы рэўком», 1934—37). Вядомасць набылі лірычныя пейзажы, якім уласцівы свежасць успрыняцця прыроды, эпічная казачнасць, праца пры вячэрнім асвятленні. Сярод твораў: «Сяло Хмялёўка» (1944), серыі «Волга — руская рака» (1944 45), «Рускія мелодыі» (1946—57), «Чатыры пары года» (1952—53), «Кудзінскае возера» (1974—78) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМО́НТ СТА́ТКА,
сістэма мерапрыемстваў па адборы, вырошчванні і ўводзе ў статак маладых жывёл. Праводзіцца з мэтай павелічэння статка, паляпшэння яго прадукцыйнасці, замены жывёл. Маладняк, які выкарыстоўваюць для Р.с., называюць рамонтным. Пры адборы рамонтнага маладняку ўлічваюцца пародныя і прадукц. якасці бацькоўскай пары, паказчыкі асабістага развіцця (хуткасць росту, устойлівасць да хвароб і інш.). У малочнай жывёлагадоўлі штогод для Р.с. пакідаюць не менш як 30% цялушак і праводзяць адбор пасля першага ацёлу. У свінагадоўлі штогод для Р.с. на адну асн. матку вырошчваюць адну рамонтную, якіх выбракоўваюць пасля першага апаросу. У авечкагадоўлі для папаўнення статка штогод пакідаюць 25—30% маладняку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЕЧНЫ ВОДАНАГРАВА́ЛЬНІК,
разнавіднасць геліяўстаноўкі, якая выкарыстоўваецца для нагрэву вады. Звычайна выконваецца па тыпу тэрмаізаляванай «гарачай скрыні» для душавых, пральняў і інш.Т-ра нагрэву 50—60 °C.
Паверхня С.в., якая абпраменьваецца сонечнай радыяцыяй, арыентуецца на Пд і ўстанаўліваецца пад вуглом 25—35° да гарызонту. Цёплая вада падымаецца ўверх і назапашваецца ў расходным баку, халодная паступае ў ніжнюю частку катла. Плоскі або трубчасты кацёл устанаўліваюць у зашклёную зверху «скрыню». С.в. бываюць з натуральнай і прымусовай (з дапамогай помпаў) цыркуляцыяй, часам з прыстасаваннямі для змены вугла нахілу ў залежнасці ад пары года.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРБІ́НА (франц. turbine ад лац. turbo віхар, вярчэнне),
лапатачны (лопасцевы) рухавік. які ператварае энергію рабочага цела (пары, вадкасці або газу) у мех. энергію вярчэння вала. У залежнасці ад характару рабочага цела адрозніваюць газавую турбіну, гідраўлічную турбіну, паравую турбіну; у залежнасці ад прынцыпу дзеяння — актыўную турбіну і рэактыўную турбіну. Асн. часткі Т.: нерухомыя накіравальныя (сапловыя) прыстасаванні (энергія рабочага цела ператвараецца ў кінетычную); ротары з лапаткамі ці рабочыя колы з лопасцямі (кінетычная энергія рабочага цела ператвараецца ў мех. работу вярчэння вала). Гл. таксама Энергетычнае машынабудаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́МІЧ Фёдар Васілевіч (н. 22.4.1917, с. Новадзімітрыеўка Іванаўскага р-на Херсонскай вобл., Украіна),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Качынскую ваен. школу пілотаў (1939), Ваен.-паветр. акадэмію (1951). Ў Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Ленінградскім, Сталінградскім, Цэнтр. і 1-м Бел. франтах: камандзір звяна, эскадрыллі, пам. камандзіра знішчальнай авіядывізіі па паветр.-стралк. службе. Да жн. 1944 зрабіў 535 баявых вылетаў, асабіста збіў 13 і ў пары 4 самалёты праціўніка. Вызначыўся ў баях пад Ленінградам, Сталінградам, Арлом, Гомелем, Бабруйскам, Люблінам, Варшавай, Берлінам. Пасля вайны да 1962 на камандных пасадах у ВПС.
падаксоніі (Podaxonia), празапігіі (Prosopygia), тып беспазваночных жывёл. 3 кл.: імшанкі, плечаногія, фараніды; некат. даследчыкі адносяць іх да самаст. тыпаў. Каля 30 тыс. відаў, з іх сучасных каля 4,3 тыс. Пашыраны ў морах і прэсных вадаёмах. На Беларусі трапляюцца імшанкі.
Маюць другасную поласць цела (цэлом), расчлянёную на 2 або 3 сегменты. Добра развіты апарат каляротавых шчупальцаў (адсюль першая назва), размешчаны на падковападобным шчупальцаносцы — лафафоры (адсюль другая назва). Кішэчнік петлепадобны, са спінным анусам. Ёсць крывяносная сістэма і 1—2 пары метанефрыдыяў. Планктонная лічынка нагадвае трахафору. Іл.гл. да арт.Імшанкі, Плечаногія, Фараніды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯДАВІ́ТЫ АПАРА́Т ЗМЕЙ.
Складаецца з пары ядавітых залоз, размешчаных ззаду вачэй, і адной ці дзвюх пар спец. ядавітых зубоў у верхняй сківіцы. З залозы яд паступае ў вывадную пратоку, потым у авальную адтуліну каля асновы зуба і па канале ці раўчуку яд праходзіць у зуб. У спакойным стане ядавітыя зубы прыціснуты да паднябення, пры адкрыванні рота зубы выпрамляюцца і падаюцца наперад. Пры ўкусе мышцы, якімі абкружаны ядавітыя залозы, скарачаюцца і яд праз каналы зубоў упырскваецца ў месца ўкусу. Т.зв. «джала» — доўгі раздвоены язык змяі — ніякіх адносін да Я.а.з. не мае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
steam2[sti:m]v.
1. выпуска́ць па́ру, дымі́цца
2. ру́хацца (пры дапамозе пары)
3. гатава́ць е́жу над па́раю
steam up[ˌsti:mˈʌp]phr. v. пакры́цца па́раю, запаце́ць
♦
get steamed up (about/over smth.)BrE, infml расхвалява́цца (аб чым-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
аво́ська, ‑і, ДМ ‑сьцы; Рмн. ‑сек; ж.
Разм. Сеткаватая сумка для прадуктаў, дробных рэчаў; сетка (у 4 знач.). Катэр пагойдвала, да прычала спяшаліся людзі з сумкамі, з авоськамі.Арабей.У вагоне — амаль пуста, едуць дзве немаладыя пары з поўнымі кошыкамі і авоськамі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збан, ‑а, м.
Высокая гліняная пасудзіна, якая звужаецца ўверсе і мае звычайна ручку і носік. Ад сцюдзёнай вады збан пакрыўся халодным потам.Бяганская.Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца і збан разаб’ецца.Прыказка.// Колькасць чаго‑н., што змяшчаецца ў такой пасудзіне. Збан малака.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)