МАРЦІНКЕ́ВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (22.3.1896, г. Крупкі Мінскай вобл. — 30.7.1944),
генерал-маёр (1941), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую ваен. школу старшага камсаставу (1923), курсы ўдасканалення камсаставу пры Ваен.-гасп. акадэміі (1937). У арміі з 1915, з лют. 1918 камандзір 1-га Маладзечанскага партыз. атрада, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Паўд., Закаўказскім, Волхаўскім і 1-м Бел. франтах. Стралк. дывізія на чале з М. вызначылася ў ліп. 1944 пры фарсіраванні Зах. Буга, Віслы. Загінуў у баі. У Крупках М. пастаўлены бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТО́ЎСКІ МУЗЕ́Й «ЛЕС І ЧАЛАВЕ́К».
Створаны ў 1985 у г. Масты Гродзенскай вобл., адкрыты ў 1990. Пл. экспазіцыі 338 м², 1350 экспанатаў асн. фонду (1999). Мае 5 залаў: нар. побыту, фауны і флоры, гісторыі дрэваапр. прадпрыемстваў г. Масты і партыз. руху, рамёстваў, выставачную. Сярод экспанатаў прылады працы, вырабы саломапляцення і бандарства 19 — пач. 20 ст., нар. майстроў разьбы па дрэве, нар. адзенне мастоўскага строю, матэрыялы пра дзейнасць партызан у Вял.Айч. вайну, калекцыя палотнаў мясц. мастакоў. Музей праводзіць выстаўкі твораў выяўл. мастацтва і нар. майстроў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РСКІ БОЙ 1944,
бой партыз. брыгады імя Жукава і «Камсамолец» па разгроме ням.-фаш. гарнізона ў г.п. Мір 22 сак. ў Вял.Айч. вайну. План ліквідацыі гарнізона, які налічваў 150 гітлераўцаў, распрацаваны камандаваннем брыгады імя Жукава. Кіраваў боем У.З.Царук. Выведаўшы пароль аховы гарнізона, партызаны ў ноч на 22 сак. праніклі ў цэнтр пасёлка, блакіравалі казарму, разграмілі ўсе ўстановы гарнізона. Байцы атрадаў імя Суворава і імя Ракасоўскага, якія знаходзіліся ў засадах, знішчылі каля 2 км лініі тэлегр.-тэлеф. сувязі. На досвітку партызаны пакінулі пасёлак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПАЧАЛО́ВІЧ Янка (Іван Данілавіч; 25.5.1917, в. Мінкавічы Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 3.7.1969),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1940). У Вял.Айч. вайну сувязны партыз. брыгады імя Кірава Мінскай вобл. Настаўнічаў у Дзяржынску, Мар’інай Горцы, Асіповіцкім р-не, працаваў у выд-ве «Народная асвета». Друкаваўся з 1936. Аўтар зб-каў вершаў «Мера любві» (1958), «Позні паром» (1967). Паэзія Н. грунтуецца на жыццёвай канкрэтнасці, знітавана з чалавекам працы, прасякнута любоўю да роднай зямлі і прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБЦЭ́ВІЧ Аляксандр Маркавіч (14.3.1898, в. Буда-Лазавая Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.4.1961),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў школу камсаставу Чырв. Арміі (1920). З 1916 у арміі, у 1918—24 у Чырв. Арміі. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандзір роты асобнай мотастралк. брыгады. З ліп. 1942 камандзір дыверсійнага партыз. спецатрада НКДББССР «Храбрацы», які на тэр. Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей правёў 218 дыверсій. У 1945—52 працаваў у КДББССР. Яго імем названа вуліца ў г.п. Кіраўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЙЛАВІЦКІ БОЙ 1943,
бой партызанскага атрада імя Шчорса (камандзір А.І.Колчанка) па разгроме фаш. гарнізона (каля 100 гітлераўцаў) у в. Сейлавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. 7—8 вер. ў Вял.Айч. вайну. Гарнізон, умацаваны сістэмай дзотаў, бункераў, лініямі траншэй з калючым дротам, замініраванымі ўчасткамі абароны, перашкаджаў перадыслакацыі і баявым рэйдам партыз. фарміраванняў у зах.ч. Беларусі. Скарыстаўшы сітуацыю, калі 60 гітлераўцаў гарнізона накіраваліся ў г.п. Гарадзея, партызаны (350 чал.) скрытна падышлі да гарнізона, атакавалі і разграмілі яго. Адышлі без страт з захопленай ням. зброяй і боепрыпасамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКАЧО́Ў Даніла Кірэевіч (27.3.1901, в. Семукачы Магілёўскага р-на — 15.5.1973),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфаш. падполля і партыз. руху на тэр. Беластоцкай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую камуніст.с.-г. школу імя Леніна (1935, Мінск). Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. З 1924 на гасп. і сав. рабоце. У Вял.Айч. вайну з 1941 у Чырв. Арміі, з 1943 у тыле ворага, чл. Беластоцкага падп. абкома КП(б)Б, старшыня к-таБеластоцкай абласной антыфашысцкай арганізацыі. У 1947—57 старшыня Гродзенскага райвыканкома.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́РАЎСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў ліст. 1941 — ліп. 1944 у г.п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Аб’ядноўвала 18 чал. (кіраўнікі ў розныя часы І.Л.Хілінскі, А.В.Сідараў, А.Р.Багай, С.В.Царык). Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, падтрымлівалі сувязь з партыз. атрадам В.З.Каржа, імя Чкалава Пінскай вобл., правялі некалькі дыверсій, сагітавалі на адыход у партызаны каля 170 жыхароў Турава і 35 чал. з варожых фарміраванняў. Напярэдадні вызвалення Турава склалі і перадалі партызанам схему абароны ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ГНЕР Аляксандр Самойлавіч (1787—13.10.1813),
герой вайны 1812, палкоўнік (1813). Скончыў 2-і кадэцкі корпус (1805). Удзельнік рус.-тур. вайны 1806—12. У вайну 1812 вызначыўся ў Барадзінскай бітве (камандаваў артыл. ротай). Пасля ўступлення франц. войск у Маскву вёў разведку пад выглядам франц. афіцэра. У час адступлення франц. войск камандаваў партыз. атрадам, адбіў з А.М.Сяславіным абоз з каштоўнасцямі, нарабаванымі ў Маскве. У час замежнага паходу 1813 на чале інтэрнац. атрада добраахвотнікаў (немцы, іспанцы, італьянцы і рас. казакі) дзейнічаў у тыле ворага, дзе і загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮЛЬГА́ Аляксей Мікалаевіч (12.5.1922, в. Клясін Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 18.11.1953),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1942 партызан атрада імя Калініна, партыз. брыгады 1-й Гомельскай. З 1943 на Бел. і 1-м Укр. франтах, разведчык. Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 29.7.1944 з 2 разведчыкамі пераправіўся цераз Віслу ў раёне г. Юзэфаў і разведаў лінію абароны праціўніка. У баі за плацдарм на чале групы разведчыкаў знішчыў 15 гітлераўцаў. У раёне мяст. Кіселін захапіў 2 «языкоў». Пасля вайны працаваў на электрахімкамбінаце. З 1949 у Сав. Арміі.