МАШЧЭ́НСКАЯ (Людміла Рыгораўна) (н. 29.5.1937, с. Іванаўскае Істрынскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1992). Скончыла Мінскіпед.ін-т (1960). Настаўнічала. З 1969 выкладае ў БДУ. Навук. працы па сацыялінгвістыцы, гісторыі рус. і бел. моў, іх узаемаадносінах. Аўтар манаграфіі «Як беларусы гавораць па-руску? Варыянты роду назоўнікаў у рускім маўленні беларусаў» (1992), шматлікіх артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ АРЭ́НДНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА ПА ВЫ́РАБЕ ПІ́ВА І БЕЗАЛКАГО́ЛЬНЫХ НАПІ́ТКАЎ «КРЫНІ́ЦА».
Засн. ў 1975 у Мінску як вытв. аб’яднанне «Мінскпіўпрам» (Мінскі піўзавод № 2). З 1989 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): піва, газіраваныя безалкагольныя напіткі, сухія напіткі і дэсерты. Вытв. магутнасць: піва — да 7 млн. дэкалітраў за год, сухія напіткі — больш за 1 тыс.т, безалкагольныя напіткі — больш за 1 млн. дэкалітраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРО́НЧЫК (Іван Мікалаевіч) (н. 13.8. 1927, в. Жарсцвянка Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н., праф. (1972). Скончыў Мінскімед.ін-т (1953). У 1958—83 працаваў у ім (з 1974 заг. кафедры). Навук. працы па перынатальнай і дзіцячай паталаг. анатоміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРО́НЧЫК (Уладзімір Юстынавіч) (29.3.1915, в. Ячава Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 30.6.1990),
бел. медык-хірург.Засл. ўрач Беларусі (1956). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Мінскімед.ін-т (1939). У 1950—84 гал. ўрач 1-й клінічнай бальніцы г. Гродна, адначасова ў 1959—84 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук працы па хірург. лячэнні хвароб сасудаў і органаў брушной поласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУ́ЦКІ (Уладзімір Лаўрынавіч) (9.12.1917, в. Цёплае Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 1941),
бел.паэт. Скончыў Мінскіпед.ін-т (1939). Працаваў у газ. «Камунар Магілёўшчыны». Друкаваўся з 1934. У 1940 Дзярж.выд-ва Беларусі прыняло да друку зб. яго вершаў, рукапіс якога страчаны ў Вял.Айч. вайну. Загінуў на фронце.
Літ.:
Аўрамчык М. Паэт і чайка: Успаміны // Дзень паэзіі-71. Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́КАЧ (Сямён Фядосавіч) (н. 19.1.1929, в. Хатунічы Чарнігаўскага р-на, Украіна),
бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1972). Скончыў Мінскімед.ін-т (1955). З 1958 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Навук. працы па праблеме паталогіі сонных артэрый.
Тв.:
Результаты хирургического лечения тромбоза и стеноза внутренней сонной артерии. М., 1964;
Операции на мелких артериях в эксперименте. Мн., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСА́ЛЬСКІЯ,
княжацкі род уласнага герба ў ВКЛ і Расіі. Паводле паходжання — Рурыкавічы, адгалінаванне чарнігаўскіх князёў; прозвішча ад г. Масальск (Калужская вобл. Расіі), якім яны валодалі ў 14—15 ст.Найб. вядомыя: Аляксандр Рыгоравіч (?—1643), маршалак ковенскі ў 1617—27, кашталян дэрпцкі ў 1627—31 і смаленскі ў 1631—38, ваявода мінскі з 1638. Андрэй Фёдаравіч (?—1651), маршалак гродзенскі ў 1618—27, кашталян брэсцкі ў 1627—43, ваявода мінскі ў 1643—45 і брэсцкі з 1645. Міхал Юзаф (да 1700—20.1.1768), пісар вялікі ВКЛ у 1726—37, староста гродзенскі ў 1727—50, ваявода мсціслаўскі ў 1737—42, кашталян трокскі ў 1742—44 і віленскі з 1744, гетман польны ў 1744—62 і вялікі з 1762. Васіль Міхайлавіч (?—1611), дзярж. дзеяч Расіі. У 1601 заснаваў г. Мангазея, дзе быў ваяводам. У 1604 стаў набліжаным Ілжэдзмітрыя I, з 1608 прыхільнік Ілжэдзмітрыя П. У 1610 быў у складзе пасольства да караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III, якое заключыла дагавор аб выбранні каралевіча Уладзіслава рас. царом. Гл. таксама Масальскі І.Я., Масальскі Э.Т.А., Масальскі Ю.А.