1. Рухацца няроўна, хістаючыся з боку ў бок. Задняе кола віхляла, церла загваздку, чаплялася вобадам за драбіны.Масарэнка.
2. Ісці, робячы частыя павароты. [Мікітка] замкнуў хату на замок, падвязаў лыжы і неўзабаве ўжо віхляў між камлёў дрэў.Сачанка.// Віцца (пра дарогу, рэчку і пад.). Адразу ж за вёскай пачыналася лагчына, па якой віхляла рэчка.Новікаў.
3.перан. Ухіляцца ад прамога адказу; віляць. Раман, згубіўшы надзею на тое, што старая прагаворыцца, пачынае хітрыць, віхляць языком.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Стаць ярка-чырвоным; пачырванець. Даніла прахапіўся, як толькі зардзеўся на ўсходзе малады вясновы ранак.Сабаленка.// Пачырванець ад сораму, хвалявання і пад. Зіна, пабачыўшы.. [Сяргея і Васіля], адразу зардзелася і разгублена забегала па пакоі, то падаючы крэслы, то выціраючы стол.Няхай.Заірдзелася ў Нямка правая шчака і задрыжалі, сцяліся пад рыжаватымі вусамі губы.Кулакоўскі.
2.(1і2ас.неўжыв.). Вылучыцца сваім ярка-чырвоным колерам, паказацца (пра што‑н. ярка-чырвонае). Заірдзеліся між травы суніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Рухаючыся, злёгку дакрануцца, датыкнуцца да каго‑, чаго‑н.; слізгануць. Рука каўзанулася па мокрым, слізкім каўняры...Галавач.
3. Хутка з’ехаць, саслізнуць куды‑н. Разам з лавінай абломкаў скалы Сяргей каўзануўся некуды ўніз, ледзь паспеўшы скурчыцца і ўтуліць галаву між каленяў.Шыцік.
4. Прабегчы, праслізнуць, не затрымліваючыся на паверхні чаго‑н. (пра святло, позірк і пад.). Па столі зноў каўзанулася жоўта-белае святло, і вочы ў Ледзі палыхнулі зеленаватым агнём.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапляце́нне, ‑я, н.
1. Тое, што пераплецена, сплецена між сабой. Перапляценне правадоў. Перапляценне дарог. □ Ледзь улоўная вібрацыя сцен ракеты — і адразу знікла густое перапляценне жалезабетонных канструкцый ракетадрома.Гамолка.//перан. Непарыўнае злучэнне чаго‑н. неаднароднага; што‑н. вельмі складанае, заблытанае. Перапляценне ў творы лірычнага і трагічнага. Перапляценне падзей. □ У гэтай галаве і ў маладым сэрцы мітусіўся заблытаны клубок мысляў і пачуццяў. У іх перапляценні выразней вылучаліся дзве процілеглыя плыні.Колас.
2. Спосаб размяшчэння нітак у тканінах, трыкатажы. Палатнянае перапляценне. Гладкае перапляценне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыкашэ́т, ‑у, М ‑шэце. м.
1. Палёт якога‑н. цвёрдага цела пад вуглом пасля ўдару аб якую‑н. паверхню. Вось пырснуў пясок пад нагамі ў Кірэя, на рыкашэце запела куля.Дамашэвіч.
2.узнач.прысл.рыкашэ́там. Адскочыўшы, адляцеўшы пасля ўдару ад якой‑н. паверхні. Кожны [хлапчук] стараецца кінуць так, каб каменьчык адскочыў ад паверхні вады і рыкашэтам праскакаў па ёй як мага больш разоў.В. Вольскі.//перан. Ускосным чынам (паказала, выказана і пад.). Бародку краналі мала, хто-ніхто між іншым, рыкашэтам, як кажуць.Шамякін.
[Фр. ricochet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́йка, ‑і, ДМ рэйцы; Рмн. рэек; ж.
1. Вузкі стальны брус, які замацоўваецца на шпалах (у два рады) для руху паяздоў, ваганетак і пад. У два рады між палёў Роўна рэйкі ляглі.Колас.Па рэйках тых бягуць цягнікі.Лынькоў.Павольна стукаюць на рэйках колы цягніка.Ставер.
2. Вузкая і тонкая драўляная дошка ці брусок. Мы прыладзілі да.. [карты] тоненькія рэйкі, старанна яе падклейвалі.Даніленка.
3. Драўляны брусок з дзяленнямі для вымярэння ўзроўню вады і пад. Вадамерная рэйка. Снегамерная рэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
служы́цель, ‑я, м.
1. Тое, што і слуга (у 1 знач.). У час канцэрта між радоў ходзяць служыцелі з падносамі і частуюць гледачоў чаем з мятай.В. Вольскі.
2. Ніжэйшы служачы ў некаторых установах. Служыцель музея. □ А перад смерцю ёй [Данусі] ўдалося напісаць пісьмо, і адзін паляк — служыцель турмы — яго вынес на волю.Карпюк.
3. Чалавек, які служыць чаму‑н., працуе і прыносіць карысць сваёй працай у якой‑н. галіне (навукі, мастацтва і пад.). Служыцель навукі. Служыцель мастацтва.// Пра духоўных асоб. Служыцель культу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чо́рна,
1.Прысл.да чорны (у 1 знач.).
2.безас.узнач.вык. Пра адсутнасць святла, асвятлення дзе‑н.; пра перавагу чорнага, цёмнага колеру дзе‑н. Там было ўсё чорна; Скуратовічаў сілуэт там і прапаў неўзабаве.Чорны.Спелі ягады. За суніцамі — чарніцы, ад якіх аж чорна было між рослага папаратніку.Мележ.//перан. Цяжка, змрочна (на душы, на сэрцы і пад.). А на сэрцы было пуста і чорна, нібы ўзяў хто маленькае Міколкава сэрца і выціснуў з яго ўсю гарачую кроў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
clearance
[ˈklɪrəns]
n.
1) паля́нка f., ля́да n.
2) пацьве́рджаньне n.
3) дазво́л -у, до́пуск -у m.
He passed the security clearance — Ён атрыма́ў до́пуск да сакрэ́тнай пра́цы
4) запа́с -у m., во́льны прасто́р
The car had a clearance of one meter on each side of the gate — Між бра́май і а́ўтам быў мэ́тар запа́су з ко́жнага бо́ку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
балансава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
1. Захоўваць раўнавагу пры дапамозе рухаў цела. [Вано] стаяў на адной назе, .. у правай руцэ трымаў маленькія восці, левай злёгку балансаваў у паветры.Самуйлёнак.//перан. Прыстасоўвацца. Больш за чатыры месяцы балансаваў Заслонаў між падазронасцю ворагаў і незразумелым здзіўленнем тых, што лічылі яго за свайго.«Беларусь».
2.Спец. Падводзіць баланс 1 (у 2 знач.).
3.што. Спец. Прыводзіць у адпаведныя суадносіны ўзаемазвязаныя часткі чаго‑н. Балансаваць састаўныя элементы ў кармавым рацыёне.