бро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. бровак; ж.

Лінія перагіну, выступ на краі чаго‑н. (дарогі, кручы і пад.). Аляксей азірнуўся на Сонцава, які з санлівым выглядам сядзеў паблізу на броўцы дарогі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застаро́нак, ‑нка, м.

Адгароджанае ад току месца ў гумне для складвання снапоў, саломы, мякіны. Першая капа нарэшце абмалочана. Мы ставіш цапы, вытрасаем акалот, скідваем яго ў застаронак. Асіпенка. Ганна адгрэбла к застаронку мякіну. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заясне́ць, ‑ее; зак.

1. Вылучыцца сваёй яснай афарбоўкай, паказацца (пра што‑н. яснае). Мост вырас, пашырэў. .. Рака схавалася і зноў заяснела. Мележ.

2. Пачаць яснець, стаць ясным. Пачала сохнуць зямля, і заяснела неба. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., што.

Скончыць смактаць; высмактаць, сасмактаць да канца. Дасмактаць цукерку. □ Васіль заўважыў на сабе зайздрослівы позірк канакрада, які прасіў акурачак, але зрабіў выгляд, што не здагадваецца, дасмактаў цыгарку сам. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

качага́р, ‑а, м.

Рабочы, які абслугоўвае топкі паравых катлоў. Васіль памагаў машыністу, паліў топку, — качагар з яго быў вельмі ўвішны і неспакойны. Мележ. — Эй, там, качагар, паддай агню ды добра сачы за парай! Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насме́шлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які любіць насміхацца. Насмешлівы чалавек.

2. Які выражае насмешку. У .. [жанчыны] былі спакойныя, крыху насмешлівыя вочы, густыя пасівелыя валасы. Мележ. І адразу ж на ўсё дэпо прагучаў нечы насмешлівы голас. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаацані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак., каго-што.

Недастаткова, не ў поўнай меры ацаніць каго‑, што‑н., прызнаць чые‑н. якасці. Недаацаніць небяспеку. Недаацаніць чалавека. □ — Як гэта магло здарыцца? — прамовіў .. Туравец. — Недаацанілі можа сілу.. [ворага]? Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўро́кам, прысл.

Ненаўмысна; выпадкова. [Камандзір брыгады:] — У сон нешта хіліць... Як задрамлю няўрокам, разбудзі... Мележ. І калі якой парою Ты заблудзішся няўрокам, Дык гукні — і над зямлёю Пойдзе голас твой далёка. Кірэенка.

•••

Няўрокам кажучы гл. кажучы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.

Разм. Дапамога, падтрымка. Варочаў глебу працавіты трактар, А на падмогу коні ды валы У гаспадарцы той былі. Крапіва. Ноччу на падмогу Белабародаву Сцяпан Фёдаравіч паслаў другую роту. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшыва́нец, ‑нца, м.

Разм. Хлапчук (звычайна падлетак). Падлеткі-падшыванцы.. сталі юнакамі. Хадкевіч. Пляц звалі выган, але пасвілі тут рэдка, ганялі ўсё жывёлу на другі канец сяла; тут жа найбольш гулялі дзеці, падшыванцы-падлеткі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)