зневажа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто зняважыў, зневажае каго-н.

|| ж. зневажа́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зына́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што (разм.).

Тое, што і перайначыць.

|| незак. зына́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канту́зіць, -ту́жу, -ту́зіш, -ту́зіць; -ту́жаны; зак., каго-што.

Нанесці кантузію каму-, чаму-н.

К. галаву.

Байца кантузіла (безас.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лэ́паць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

Лапаць, мацаць.

Л. сябе па кішэнях.

|| наз. лэ́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лягча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (разм.).

Пакладаць.

|| зак. вы́легчаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. лягча́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магі́чны, -ая, -ае.

1. гл. магія.

2. перан. Незвычайны па сіле ўздзеяння на каго-н.

Магічныя словы паэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малі́ць, малю́, мо́ліш, мо́ліць; незак., каго (што).

Надта прасіць, выказваць просьбы.

М. аб памілаванні.

|| наз. мале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масажава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; незак., каго-што.

Рабіць масаж.

М. хвораму руку.

|| наз. масажава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мро́іць, мро́ю, мро́іш, мро́іць; незак., пра каго-што, аб кім-чым і без дап.

Уяўляць у думках, марыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́рзаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

Рабіць мурзатым, пэцкаць, брудзіць.

|| зак. заму́рзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.