ЛЕ ЗУА́Н (Lê Duân; 7.4.1907, прав. Куангчы. В’етнам — 10.7.1986),
в’етнамскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1930 чл. Камуніст партыі Індакітая (КПІК). У 1931—36. 1940—45 арыштаваны франц.калан. ўладамі. З 1936 сакратар к-та КПІК у Цэнтр. В’етнаме, з 1939 чл. Пастаяннага к-таЦК КПІК. ПасляЖнівеньскай рэвалюцыі 1945 на кіруючай парт. рабоце ў Паўд. В’етнаме. Удзельнік вайны Супраціўлення в’етн. народа 1946—54. З 1951 чл. Палітбюро і сакратар ЦК Партыі працоўных В’етнама (ППВ, з 1976 Камуніст. партыя В’етнама, КПВ). У 1960—76 1-ы сакратар ЦК ППВ, у 1976—86 ген. сакратар КПВ. Пры ім вялася В’етн. вайна 1964—73, адбылося аб’яднанне краіны (1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБА́ВА-РО́МЕНСКАЯ ЧЫГУ́НКА,
назва ў 1877—1919 чыг. лініі, якая звязвала бел. губерні з партамі Балтыйскага м. і Украінай. Пабудавана акц. т-вам, у 1891 выкуплена казной. Працягласць 1275 вёрст. Скразны рух цягнікоў ад г. Лібавы да г. Рамны пачаўся 15.7.1874. На тэр. Беларусі перакрыжоўвалася з Маскоўска-Брэсцкай (у Мінску), Пецярбургска-Адэскай (у Жлобіне), Палескімі (у Гомелі) чыгункамі. Буйныя чыг. станцыі на Беларусі: Беразіно, Бабруйск, Гомель, Жлобін, Мінск, Маладзечна. Л.-Р.ч. разам з Маскоўска-Брэсцкай чыгункай, Рыга-Арлоўскай чыгункай і Палескімі чыгункамі садзейнічала развіццю прам-сці, гарадоў, рыначных адносін на Беларусі. ПасляКастр. рэвалюцыі 1917 нацыяналізавана і падпарадкавана Наркамату шляхоў зносін. Гл. таксама Беларуская чыгунка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСО́ЎСКІ (Аляксандр Юзаф) (каля 1575—1616),
военачальнік ВКЛ, стваральнік лёгкай нерэгулярнай кавалерыі — лісоўчыкаў. Вайсковую службу пачаў пад камандаваннем Я.Патоцкага, удзельнічаў у кампаніі 1599—1600 супраць валашскага гаспадара Міхала, у Кірхгольмскай бітве 1605 са шведамі. У 1607 далучыўся да войска Лжэдзмітрыя II. На чале данскіх казакоў рабіў рэйды па тэр. Расіі, захапіў Разань, Суздаль, Каломну і інш. Пад камандаваннем Я.П.Сапегі ўдзельнічаў у аблозе Масквы і Троіца-Сергіевай лаўры. Пасля паражэння Лжэдзмітрыя II на службе ў Жыгімонта III, удзельнічаў у зняцці аблогі рус. войск са Смаленска ў 1614—15, у 1615 арганізаваў паход у Северскія землі. За ўдалыя вайсковыя аперацыі атрымаў чын каралеўскага палкоўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСЯ́НСКІ (Юрый Фёдаравіч) (13.8.1773, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна — 6.3.1837),
расійскі мараплавец. Капітан I рангу (1809). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1786). У 1803—06 як камандзір карабля «Нява» ўдзельнічаў у першай рас. кругасветнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам І.Ф.Крузенштэрна. Частку падарожжа прайшоў асобным шляхам. Экспедыцыя абследавала малавядомыя раёны Ціхага ак., зрабіла назіранні за марскімі цячэннямі, адкрыла міжпасатныя проціцячэнні ў Ціхім і Атлантычным ак., сабрала этнагр. матэрыял. Даследаваў в-аў Кадзьяк і частку архіпелага Аляксандра. Пасля заканчэння экспедыцыі Л. служыў на Балтыйскім флоце; у 1809 выйшаў у адстаўку. У гонар Л. названы: востраў, адкрыты ім у паўн.-зах. частцы Гавайскіх а-воў; паўвостраў на паўн. узбярэжжы Ахоцкага м. і гара на в-ве Сахалін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТО́ЎСКАЯ ТАРЫ́БА,
прадстаўнічы орган літ. народа і краёвай улады ў Літве ў 1917—20. Выбрана на літ. канферэнцыі (18—23.9.1917, Вільня) у складзе 20 чал. (старшыня А.Сметана); з 11.7.1918 наз. Літоўская дзяржаўная тарыба. Ставіла за мэту адраджэнне ў этнагр. межах самастойнай Літ. дзяржавы, скліканне ў Вільні Устаноўчага сейма. 11.12.1917 абвясціла Дэкларацыю аб аднаўленні незалежнай Літ. дзяржавы, 16.2.1918 — Дэкларацыю незалежнасці Літвы, 2.11.1918 прыняла часовую канстытуцыю Літвы. 27.11.1918 у склад Л.т. былі кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады (ВБР) і ўтворана мін-вабел. спраў, 4.4.1919 кааптавана 2 прадстаўнікі Бел. рады Гродзеншчыны. Пасля ўвядзення пасады прэзідэнта Літвы ў крас. 1919 Л.т. страціла свае заканад. функцыі. Фармальна праіснавала да склікання Устаноўчага сейма 15.5.1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЙКА (Антон) (1746 ?, г. Слуцк Мінскай вобл. — ?),
бел. танцоўшчык і балетмайстар. З 1756 вучыўся ў Слуцкай балетнай школе Г.Ф.Радзівіла (у А.Пуціні і Л.Дзюпрэ), быў салістам мясц. трупы. З 1760 працаваў у прыдворным т-ры Радзівілаў у Нясвіжы (з 1779 педагог балетнай школы і балетмайстар). У 1780 пасланы К.С.Радзівілам у Італію (Рым, Венецыя) і Аўстрыю (Вена) для азнаямлення з іх балетным мастацтвам. Пасля вяртання — вядучы балетмайстар (упамінаецца ў дакументах за 1782—87). Разам з Г.Петынеці рыхтаваў пастаноўку балетаў «Рустыка» (1778), «Турэцкі балет», «Арфей у пекле» на лібрэта Ф.Каселі і «Пігмаліён» паводле «Метамарфоз» Авідзія (1784). Працаваў у Нясвіжы з дачкой-балерынай да роспуску балета ў 1790.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКУ́Л (Луцый Ліцыній) (Lucius Licinius Lucullus; каля 117—56 да н.э.),
рымскі палкаводзец і паліт. дзеяч. Паходзіў са знатнага плебейскага роду. Прыхільнік Сулы. Удзельнік 1-й Мітрыдатавай вайны 89—84 да н.э. Консул у 74 да н.э. У 74—66 да н. э. камандаваў войскамі і флотам у вайне супраць пантыйскага цара Мітрыдата VI Еўпатара (3-я Мітрыдатава вайна). У 71 да н.э. захапіў М. Азію, у 69 да н.э. разбіў каля Тыгранакерта аб’яднаную армяна-пантыйскую армію цара Тыграна II і Мітрыдата. У 67 да н.э. адхілены ад пасады галоўнакамандуючага. Лічыўся адным з багацейшых людзей свайго часу. Пасля адстаўкі жыў у Рыме, наладжваў раскошныя баляванні (адсюль выраз «лукулаўскае баляванне»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБЧА́НСКІЯ БАІ́ 1944.
Адбыліся паміж партызанамі брыгады імя Дзяржынскага і ням.-фаш. захопнікамі ў г.п. Любча Вілейскага р-на Мінскай вобл. 3 і 6—8 ліп. ў Вял.Айч. вайну. Гарнізон у Любчы (каля 450 гітлераўцаў) прыкрываў адступленне гітлераўскіх войск. Партызаны спланавалі яго ліквідацыю. 3 ліп. штурмам авалодалі гар. пасёлкам, захапілі шмат варожага ўзбраення. Выбітыя з пасёлка гітлераўцы пачалі канцэнтраваць сілы ў в. Нягневічы, каб знішчыць партызан і авалодаць пасёлкам. 6 ліп. пры падтрымцы танкаў і артылерыі яны пачалі наступленне. 3-за пагрозы акружэння брыгада вымушана была пакінуць Любчу. Але пасля 2 дзён жорсткіх баёў 8 ліп. партызаны зноў захапілі пасёлак і ўтрымлівалі яго да падыходу Чырв. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАБУ́ТУ СЕ́СЕ СЕ́КА (Mobutu Sese Seko; поўнае Мабуту Сесе Сека Куку Нгбенду Ва За Банга; да 1972 Мабуту Жазеф Дэзірэ; 14.10.1930, г. Лісала, Дэмакр. Рэспубліка Конга —7.9.1997),
дзяржаўны і ваен. дзеяч Дэмакр. Рэспублікі Конга (ДРК). Маршал (1982). Скончыў ваен. школу ў г. Лулуабург. З 1949 у бельг.калан. войсках, з 1956 рэдактар газет «L’Avenir» («Будучыня») і «Actualité africaine» («Афрыканская рэчаіснасць»); дзярж. сакратар ва ўрадзе П.Лумумбы, з ліп. 1960 нач. Генштаба. У вер. 1960 скінуў Лумумбу. З 1961 галоўнакамандуючы Кангалезскай нац. арміяй. Пасля перавароту ў ліст. 1965 прэзідэнт ДРК. Адзінай дзярж. ідэалогіяй абвясціў канцэпцыю «сапраўднага заірскага нацыяналізму»; усталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым, які арыентаваўся на зах. краіны. У маі 1997 пад націскам узбр. паўстання пакінуў краіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІСТРА́ЦКІЯ СЯЛЯ́НЕ, «гарадскія» сяляне,
катэгорыя сельскага феад.-залежнага насельніцтва, прыпісанага да маёнткаў, што належалі гарадам; існавала ў 15—19 ст. пераважна ў зах. частцы Беларусі. Гарадское землеўладанне склалася ў 15—16 ст. шляхам куплі магістратамі маёнткаў у прыватных асоб, што пацвярджалася прывілеямі вял.кн.ВКЛ. Такія правы атрымалі Брэст (1408), Гродна (1502 і 1506) і інш. У 1611 сейм Рэчы Паспалітай забараніў гарадам набываць маёнткі, М.с. атрымлівалі ў карыстанне зямлю і адбывалі за гэта паншчыну ці плацілі аброк. У 19 ст. некаторыя гар. думы прыцягвалі іх да выканання грамадскіх павіннасцей па прыбіранні вуліц, рамонце мастоў і інш.Пасля 6-й рэвізіі (1811) сяляне гар. вёсак абкладаліся падушным падаткам.