жаўна́, ‑ы́; мн. жо́ўны (з ліч. 2, 3, 4 жаўны́), жо́ўнаў; ж.
Назва чорнага і зялёнага дзятла. На дрэвах пявуча перасвістваліся дразды, трашчоткамі стракаталі сарокі і час ад часу паветра раздзіраў непрыемны, прарэзлівы крык жаўны. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Зайсці, заехаць на кароткі час; наведацца, заглянуць. У мястэчку .. [Мікола Цябут] паяўляецца даволі часта і не прамінае выпадку завітаць да сяброў. Навуменка. Вера Іванаўна.. пачала асцярожна выведваць, з якімі памерамі завітаў Анатоль. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагне́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Гневацца некаторы час. Не разумеў [Сымон] толькі таго, чаму.. [Аўдоцця] з ім не хацела гаварыць. Ні пра добрае, ні пра дрэннае. Маўчала. «Няхай не гаворыць, — суцяшаў сябе Сымон. — Пагневаецца трохі і адыдзе». Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Грукаць некаторы час. Быў [Якаў] упэўнены, што нямала прыйдзецца пагрукаць у дзверы, пакуль прачнецца Юзік. Чарнышэвіч. // Пастукаць. Я выйшаў на двор і пагрукаў у сцяну знойдзеным на двары паленам. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.
Крыху, злёгку высушыць, зрабіць сушэйшым. Быў той час, калі людзі прасілі: «Прыходзіла б ужо зіма. Няхай бы падсушылі марозікі зямлю, каб яна не тапілася ў гразі і ў балоце». Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакіпяці́цца, ‑пячуся, ‑пяцішся, ‑пяціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакіпець некаторы час.
2. перан. Разм. Пазлавацца, пагарачыцца на працягу нейкага часу. Міколу мы далі суровы адпор, і ён, пакіпяціўшыся, быў вымушаны здацца. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Крычаць некаторы час. Халуста пакрычаў яшчэ трохі і пасунуўся дадому. Чарнышэвіч.
2. Пасварыцца, насварыцца на каго‑н. «На мяне.. [сакратар] дужа не пакрычыць. Нораў свой дома хай паказвае», — падумаў Язэп. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што. Зматаць усё, многае. Памагаць усе ніткі.
2. што, чым і без дап. Матаць 1 некаторы час; матнуць некалькі разоў. Дзед узяў у.. [Косці] корань, пакруціў у руках, памагаў галавою. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папа́свіць, ‑пасу, ‑пасеш, ‑пасе; ‑пасём, ‑пасяце, ‑пасуць і ‑пасу, ‑пасвіш, ‑пасвіць; ‑пасвім, ‑пасвіце; зак., каго-што.
Пасвіць некаторы час. — Глядзі толькі, не крыўдзі.. [каня], — паківаў пальцам конюх. — Удзень папасі з гадзіну, а потым напаі ў рэчцы. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папы́хкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пыхкаць злёгку, час ад часу. Каля прыступак стаяў кандуктар з ліхтаром і глядзеў уперад, дзе спакойна і мірна папыхкваў паравоз. Лобан. Вацлаў Незвал сядзеў на прыступках.. ганка, задуменна папыхкваў люлькай. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)