пабарука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Падужацца, пабароцца з кім‑н. Пабарукацца з таварышам. // перан. Пазмагацца з кім‑, чым‑н. [Сцёпка:] «Ну, балота, пабарукаемся з табою, патрывожым твой спакой!» Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павымята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Вымесці, падмесці ўсё, многае. Павымятаць пакоі. Павымятаць смецце.

2. перан. Разм. Выключыць, выгнаць адкуль‑н. усіх, многіх. Павымятаць гультаёў з брыгады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паджа́рысты, ‑ая, ‑ае.

Добра падпечаны, з румянай скарынкай. Гэта быў ладны жытнёвы акраец, з паджарыстай хрумсткай скарынкай. Быкаў. // перан. Цёмна-жоўтага, залацістага колеру. Паджарыстая шкарлупка на .. [жалудах] аж блішчала. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажыра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да пажэрці.

2. перан. Знішчаць, спальваючы (пра полымя, агонь). Полымя.. загуляе па саламяных хрыбтах будынкаў, нібы прагны бязлітасны звер, пажыраючы іх. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параксі́зм, ‑у, м.

1. Моцны прыступ якой‑н. хваробы або абвастрэнне яе, якое адбываецца перыядычна. Параксізм кашлю.

2. перан. Прыступ якога‑н. душэўнага ўзбуджэння, пачуцця і знешняя яго праява.

[Грэч. paraxysmós — узбуджэнне, раздражненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераўзбро́іцца, ‑зброюся, ‑зброішся, ‑зброіцца; зак.

1. Узброіцца па-новаму, замяніць старыя сродкі зброі. Флот пераўзброіўся.

2. перан. Аснасціцца новым абсталяваннем, навейшымі матэрыяламі, сродкамі якой‑н. дзейнасці. Народная гаспадарка пераўзброілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагні́сці і прагні́ць, ‑гніе; зак.

Згнісці, згніць наскрозь. Ужо даўно працякаў дах, прагнілі некаторыя дошкі ў вагоне. Лынькоў. // перан. Дайсці да стану распаду. Стары свет дашчэнту прагніў, струхлеў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што і без дап.

1. Выразна прачытаць мастацкі твор. Смялей і з большым захапленнем прадэкламаваў Сымон другі раз [верш]. Колас.

2. перан. Штучна, узнёсла прагаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкава́цца, ‑куецца; зак.

1. Прымацавацца шляхам коўкі.

2. перан. Стаць неадрыўна пакіраваным на каго‑, што‑н. (пра ўвагу, погляд і пад.). Позірк .. вачэй [Аляксея] прыкаваўся да маленькай маўклівай дзяўчынкі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздружы́ць, ‑дружу, ‑дружыш, ‑дружыць; зак., каго-што.

Разм. Спыніць, перарваць чыю‑н. дружбу. Раздружыць сяброў. // перан. Прымусіць страціць прыхільнасць да чаго‑н., перастаць займацца чым‑н. Раздружыць з работай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)