Кішчы́ны ’адходы пасля выціскання соку з чаго-небудзь’ (Сл. паўн.-зах.), ’мякаць гарбуза’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кішкі. Нягледзячы на семантычную тоеснасць кішкі і кішчыны, словаўтваральная мадэль сведчыць аб аддзеяслоўным паходжанні разглядаемай лексемы ад кішчыць з незасведчаным значэннем ’выціскаць сок’ (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 43–44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лабаво́з, лыбавдз ’працавіты чалавек’ (Яўс.). Да лобі, з (гл.), ’пярэдняя частка чаго-небудзь’ і везці (гл.), ’быць спераду’, ’дзякуючы добрай, стараннай працы быць наперадзе’. Адсюль дзеясловы лыбавозіцца, лыбавозіць ’шчыра працаваць, завіхацца на працы’ (Яўс.). Параўн. яшчэ рус. лобовой ’у першай чарзе, у першым радзе сярод рэкрутаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прабава́ць ’правяраць стан або якасць чаго-небудзь; рабіць пробу’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’каштаваць’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. проба ’проба’ (Ст.-бел. лексікон). Рус. про́бовать, про́ба, укр. про́бувати, про́ба. Праз польск. próba, próbować з ням. Probe ’проба’ < с.-лац. probe ’тс’ < probāte ’правяраць, выпрабоўваць’ (Фасмер, 3, 370).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыблакуня́цца (приблукуня́цьца) ’прывалачыце, прыплясціся’ (Нас.). Звязана з прыблука́ць, прыблука́цца ’блукаючы, апынуцца дзе-небудзь; прыплясціся куды-небудзь’ (Др.-Падб., ТСБМ), якое з блука́ць (гл.), аформленае экспрэсіўным суфіксам ‑ун‑. Параўн. рус. наўг. приблу́каться ’прыстаць, прыбіцца да каго-небудзь, чаго-небудзь, блукаючы’, укр. приблука́ти ’заблукаўшы або блукаючы, прыйсці куды-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́нік (прі́нік) ’драўляны выступ каля печы замест ляжанкі’ (Мат. Маг.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад прыні́кнуць ’прыціснуцца’ з пераносам націску на прэфікс і звужэннем семантыкі. Параўн. аналагічнае рус. пск. прини́ка ’прытулак, прыстанак’, а таксама семантыку дзеясловаў: гом. приника́ть ’межаваць, прылягаць’, укр. приника́ти, прини́кнуты ’шчыльна прытуляцца да каго-, чаго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

save2 [seɪv] prep. dated акрамя́, апрача́, за вы́няткам чаго́-н.;

all save him усе́, акрамя́ яго́;

the last save one перадапо́шні;

save and except за выключэ́ннем

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bludgeon2 [ˈblʌdʒən] v.

1. біць дубі́наю

2. (into) пагража́ць, застра́шваць, прымуша́ць стра́хам (да чаго-н.);

He was bludgeoned into paying the money. Яго прымусілі заплаціць грошы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

teeter [ˈti:tə] v.

1. гайда́цца на арэ́лях

2. хіста́цца, калыха́цца

3. паку́таваць ад сумне́нняў

teeter on the brink/edge of smth. знахо́дзіцца на мяжы́ чаго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

vested interests [ˌvestɪdˈɪntrəsts] n. pl.

1. замацава́ныя зако́нам маёмасныя правы́

2. заціка́ўленыя ко́лы; карпара́цыі, манапо́ліі;

have a vested interest in smth. мець абгрунтава́ны інтарэ́с да чаго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mechanics

[mɪˈkænɪks]

n.

1) мэха́ніка f

2) тэ́хніка f. чаго́-н.

the mechanics of playing the piano — тэ́хніка ігры́ на піяні́на

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)