схварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Страціць здароўе ад шматлікіх хвароб. Дзядок зусім схварэў за восень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турба́за, ‑ы, ж.
Турысцкая база. Сёння вечар на турбазе, заўтра маршрут за горад, у горы. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэхнару́к, ‑а, м.
Інжынер або тэхнік, які адказвае за тэхніку вытворчасці і якасць прадукцыі; тэхнічны кіраўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уплесці.
•••
Уплятаць за абедзве шчакі — есці з вялікім апетытам, прагна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штылява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак.
Стаць (стаяць) без руху з-за штылю (пра судна).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчупачы́на, ‑ы, м.
Разм. Вялікі шчупак. — Нічога сабе нагуляўся шчупачына за лета — павінен быць тлусты. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчупачы́шча, ‑ы, м.
Разм. Велізарны шчупак. [Рыбак:] — Раптам нейкі шчупачышча цоп за кручок — і на дно. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zapłacić
зак. заплаціць, уплаціць; аплаціць; адплаціць; паплаціцца;
zapłacić za towar — заплаціць за тавар;
zapłacić z góry — заплаціць наперад;
zapłacić za krzywdy — адплаціць за крыўды;
zapłacić za błędy — паплаціцца за памылкі;
Bóg zapłać! разм. дзякуй!;
za Bóg zapłać жарт. дарма; на халяву;
zapłacić pięknym za nadobne — адплаціць той жа манетай
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ахво́сце 1 (БРС), рус. охвостье, ухвостье. Ад хвост ’тое, што застаецца ззаду’ (пры веянні), параўн. славен. hvost ’тс’, балг. опашка ’хвост’ і ’збожжа, што падае пры веянні адразу за лепшым’, гл. Лекс. Палесся, 58 і наст.
Ахво́сце 2 ’месца за ўзгоркам і паваротам ракі’ (рэч., Яшкін). Параўн. рус. ухвостье доўгае, вузкае заканчэнне вострава, задні канец прадмета, выток ракі’, паводле Фасмера, 4, 178, ад хвост (вострава).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́таўка ’заправа з свінога сала’. Рус. смал., зах.-бранск. за́толка, калуж., смал. за́толо́ка, за́толоча ’тс’. Параўн. затаўчы́ ’заправіць’, рус. смал., кур. затолочь ’тс’, укр. за́товкувати ’тс’. За́таўка бязафіксны назоўнік ад затаўчы (< *za‑tъlk‑ti), утворанага прэфіксам за‑ ад таўчы ’раздрабняць’ (гл.), магчыма, яшчэ ў ст.-рус. мове. Радыёнава (УЗ Ленінгр. ПИ, 144, 283) тлумачыць бранск. за‑толк‑а ’тоўчанае свіное сала’, дзе этымалогія актуалізуецца (Лекс. Палесся, 135).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)