1. Літаратурны супрацоўнік газеты, часопіса, радыё, тэлебачання і іншых органаў інфармацыі, які дасылае ім звесткі пра бягучыя падзеі. Карэспандэнт радыё. □ Памыйка адкрыўся Рыгору, што ён з’яўляецца карэспандэнтам некалькіх сталічных і правінцыяльных газет.Гартны.
2. Асоба ці ўстанова, якая перапісваецца з іншай асобай або ўстановай.
•••
Спецыяльны карэспандэнт — выязны карэспандэнт, які выконвае спецыяльныя даручэнні сваёй рэдакцыі.
Уласны карэспандэнт — карэспандэнт, які рэгулярна забяспечвае свой орган інфармацыяй, пастаянна працуючы і пражываючы ў іншым месцы.
Член-карэспандэнтгл. член.
[Ад лац. correspondere — паведамляць, інфармаваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыраві́на, ‑ы, ж.
Матэрыял, прызначаны для далейшай прамысловай апрацоўкі і атрымання гатовых вырабаў. Сельскагаспадарчая сыравіна. Сыравіна для тэкстыльнай прамысловасці. □ [Віктар Мікалаевіч:] — Калійная соль, што мы выдаём з шахты, — гэта сыравіна, якую яшчэ трэба перапрацоўваць.Чаркасаў.//перан.Разм. Пра што‑н., не апрацаванае як след, тое, што з’яўляецца накідам для чаго‑н. А блакнот .. [Гната] быў заўсёды гусцей, як у каго іншага, нашпігаваны сыравінай для карэспандэнцый, замалёвак, інфармацыі...Карамазаў.
•••
Стратэгічная сыравіна — матэрыялы, якія адпавядаюць мэтам стратэгіі, неабходныя для ваенных мэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дуа́ль-ка́рта
(ад лац. duo = два + карта)
адзін з носьбітаў інфармацыі ў аўтаматызаваных сістэмах кіравання; камбінаваны дакумент з тэкстам і дзіркамі, як у перфакарце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бюракро́нім
[ад бюракр(атыя) + гр. onyma = імя]
слова або выраз, якія часта ўжываюцца сродкамі масавай інфармацыі і з’яўляюцца адлюстраваннем унітарнага мыслення і беднасці мовы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
семіётыка
(гр. semeiotikos = звязаны са знакам)
1) навука аб розных сістэмах знакаў, якія выкарыстоўваюцца для перадачы інфармацыі;
2) раздзел медыцыны, што вывучае прыкметы хвароб.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЗЕЛ, Вісель (Wisel) Торстэн Нільс (н. 3.6.1924, г. Упсала, Швецыя), амерыканскі нейрафізіёлаг. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў, Нац.АН ЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва. Праф. фізіялогіі (1964), нейрабіялогіі. Вучыўся ў Каралінскім ін-це ў Стакгольме. З 1954 працаваў у гэтым ін-це. З 1955 у ЗША. З 1959 у Гарвардзе, з 1983 праф. у Ракфелераўскім ун-це. Навук. працы па нейрафізіялогіі органаў зроку. Разам з Д.Х.Х’юбелам вызначыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, якія ўспрымаюць вонкавыя сігналы. Нобелеўская прэмія 1981 (разам з Х’юбелам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЭ́ Вадзім Арведавіч (н. 6.8.1948, г. Троіцк, Расія),
бел. вучоны ў галіне кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае, вучылішча ППА (1971). З 1975 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па сістэмах кіравання і апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады аналізу і аптымізацыі аўтам. сістэм кіравання пры выпадковых скачкападобных уздзеяннях, метады аналіт. канструявання рабастных сістэм сачэння.
Тв.:
Управление в системах с разделением времени. Мн., 1982 (разам з В.М.Арцем’евым, В.Л.Сцяпанавым);
Расчет следящих систем: Справ. пособие. Мн., 1990 (разам з В.Л.Сцяпанавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІСТАГРА́МА (ад грэч. histos, тут слупок + ...грама), слупковая дыяграма,
від графічнага адлюстравання статыстычнага размеркавання якой-небудзь велічыні па колькаснай прыкмеце. Будуецца як сукупнасць сумежных прамавугольнікаў на адной прамой, плошча кожнага з якіх прапарцыянальная частаце знаходжання дадзенай велічыні ва ўсёй сукупнасці. У некаторых выпадках гістаграму можна лічыць шуканай функцыяй шчыльнасці размеркавання імавернасцей (гл.Матэматычная статыстыка). Выкарыстоўваецца ў апрацоўцы фіз.інфармацыі для выдзялення сігналу з шуму, пры аўтам. распазнаванні вобразаў, для скарачэння аб’ёму даных і інш.
С.У.Доўнар.
Гістаграма размеркавання дыяметра дэталей: а — інтэрвал групоўкі 0,05 мм; б — інтэрвал групоўкі 0,25 мм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАБА́ЛЬНАЯ ЭКАЛО́ГІЯ,
раздзел экалогіі, які вывучае агульнабіясферныя заканамернасці прыродных працэсаў і іх змены пад уплывам антрапагеннага ўздзеяння. Інтэнсіўна развіваецца з сярэдзіны 20 ст., калі пачалі праяўляцца глабальныя экалагічныя праблемы. Разглядае іх на ўзроўні біясферы ў цэлым або дастасавальна да асобных яе падсістэм (гідрабіясферы, аэрабіясферы, глебы і інш.). Практычнае значэнне маюць даследаванні глабальнага забруджвання навакольнага асяроддзя, яго рэальных і патэнцыяльна магчымых наступстваў і ўплываў на стан розных экасістэм. На Беларусі асобныя аспекты глабальнай экалогіі рэалізуюцца праз абагульненне інфармацыі для сістэмы глабальнага маніторынгу (станцыі назіранняў у Бярэзінскім біясферным запаведніку).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАФЕКО́Н (ад графа... + грэч. eikōn відарыс),
тып запамінальнай электронна-прамянёвай трубкі з 2 электроннымі пучкамі (запісвальным і счытвальным). Відарыс запісваецца ў выглядзе патэнцыяльнага рэльефу на дыэлектрычнай мішэні, нанесенай на эл.-праводную падкладку (сігнальную пласціну). Запіс і счытванне інфармацыі могуць адбывацца адначасова і незалежна. Колькасць цыклаў счытвання дасягае некалькіх тысяч (пры аднаразовым запісе); раздзяляльная здольнасць — да 1200 радкоў. Запіс (без счытвання) на мішэні можа захоўвацца на працягу некалькіх сутак і больш. Выкарыстоўваецца для ўзаемнага пераўтварэння відарысаў: радыёлакацыйнага ў тэлевізійны, з аднаго тэлевізійнага стандарта ў другі і інш.