ПЕ́РГАЛА (італьян. pérgola),

абвітая павойнымі раслінамі альтанка або калідор з трэльяжаў (лёгкіх кратаў каркаснай канструкцыі) на арках ці слупах; элемент архітэктуры малых форм. Мае дэкар.-функцыян. прызначэнне. Пашыраны ў тэрасных садах 16 ст. і пейзажных парках 17—18 ст., дзе з’яўляліся аб’ёмнымі акцэнтамі на фоне падстрыжаных сценак-шпалераў насаджэнняў. Выкарыстоўваюцца ў сучасным паркавым буд-ве для ўзбагачэння кампазіцыйнага вырашэння будынкаў (завяршэнне аб’ёмаў, афармленне ўваходаў і інш.). Сцены і стойкі П. робяць з цэглы, каменю, дрэва і інш., бэлькі — з драўляных дошак, брусоў, жэрдак.

С.​А.​Сергачоў.

т. 12, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тытан (хім. элемент) 2/310; 5/286; 7/198; 8/388, 415 (табл.); 10/363; 12/11, 501

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Трале́йбус ’шматмесная пасажырская машына з электрычнай цягай’ (ТСБМ), тролʼејбус ’тс’ (Вруб.). З рус. тролле́йбус або польск. trolejbus, што з англ. trolleybus; складаецца з trolley ’ролікавы токапрыёмнік’ і ‑busэлемент слоў omni‑bus альбо auto‑bus; марфема ‑bus — гэта частка лац. omnibus ’для ўсіх, усім’ (Чарных, 2, 264; Голуб-Ліер, 490; ЕСУМ, 5, 647).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

РА́ДЫЙ (лац. Radium),

Ra, радыеактыўны хім. элемент II групы перыяд. сістэмы, ат н. 88, ат. м. 226,0254, адносіцца да шчолачназямельных металаў. У прыродзе трапляюцца ізатопы з масавымі лікамі 223, 224, 226, 228, якія з’яўляюцца членамі прыродных радыеактыўных радоў. Найб. устойлівы ізатоп ​226Ra (перыяд паўраспаду 1600 гадоў, α-выпрамяняльнік); прадукт распаду Р. — радон. Рэдкі і рассеяны элемент; у зямной кары 10​−10% па масе. Адкрыты ў 1898 П.Кюры і М.Складоўскай-Кюры; назва ад лац. radius — прамень.

Серабрыста-белы бліскучы метал, tпл 969 °C, шчыльн. 5500—6000 кг/м³. Паводле хім. уласцівасцей падобны на барый, але больш актыўны. Пры пакаёвай т-ры ўзаемадзейнічае з азотам, кіслародам (у паветры метал. Р. хутка пакрываецца цёмнай плёнкай з сумесі нітрыду і аксіду), вадой [утвараецца водарастваральны гідраксід Ra(OH)2 і вылучаецца вадарод], растворамі кіслот, галагенамі. Вылучаюць Р. у выглядзе хларыду RaCl, і інш. солей як пабочны прадукт перапрацоўкі уранавых руд (пасля вылучэння з іх урану; у рудзе на 1 т урану прыпадае не больш за 0,34 г Р.); метал. Р. атрымліваюць электролізам раствору RaCl2 на ртутным катодзе. Выкарыстоўваюць у медыцыне як крыніцу радону для радонавых ваннаў, у сумесі з берыліем у ампульных крыніцах нейтронаў, у геалогіі ​228Ra для вызначэння ўзросту акіянічных асадкавых парод і мінералаў. Вельмі таксічны; дапушчальная канцэнтрацыя ў атм. паветры ​226Ra 3,1∙10​−5 Бк/л.

Літ.:

Погодин С.А., Либман Э.П. Как добыли советский радий. 2 изд. М., 1977.

т. 13, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

на́трый

(лац. natrium, ад ар. natrum = сода)

хімічны элемент, шчолачны метал серабрыста-белага колеру, шырока распаўсюджаны ў прыродзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ра́дый

(н.-лац. radium, ад лац. radius = прамень)

радыеактыўны хімічны элемент, які ўяўляе сабой серабрыста-белы бліскучы метал.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трансфлю́ксар

(ад лац. transfluere = працякаць, выцякаць)

элемент памяці электронна-вылічальных машын, што працуе па прынцыпу пераразмеркавання магнітных патокаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фтор

(гр. phthoros = разбурэнне, гібель)

хімічны элемент, бледна-жоўты ядавіты газ з рэзкім пахам, які належыць да галагенаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

э́рбій

(н.-лац. erbium, ад шв. Ytterby = назва шв. горада)

хімічны элемент, бліскучы метал, які належыць да лантаноідаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ёд

(н.-лац. iodium, ад гр. iodes = фіялетавы)

1) хімічны элемент, крышталічнае рэчыва цёмна-шэрага колеру, якое здабываецца галоўным чынам з марскіх водарасцей;

2) спіртавы раствор гэтага рэчыва, прызначаны для медыцынскіх мэт.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)