Абл. Жаль, шкадаванне. Гораў пераправіў конніка на другі бераг.. і са шкадобаю глядзеў, як жывёла.. выносіла ўлана на стромы чырвоны адхон.Караткевіч.І такі жаль, такая шкадоба агарнула мяне — проста выказаць нельга.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАНАДЫНІ́Т,
мінерал класа ванадатаў, хлорванадат свінцу, Pb5[Cl/(VO4)3]. Прымесі кальцыю, фосфару, мыш’яку. Крышталізуецца ў гексаганальнай сінганіі. Крышталі прызматычныя, пупышкападобныя і зямлістыя масы. Колер чырвоны, карычневы, жоўты. Бляск смалісты да паўалмазнага. Цв. 2,75—3. Шчыльн. 6,9 г/см³. Трапляецца ў зонах акіслення свінцовых радовішчаў. У вял. скопішчах — ванадыевая руда (радовішча Берг-Аўкас, Намібія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІТА́ЛЬНАЯ АФАРБО́ЎКА, прыжыццёвая афарбоўка,
гістафізіялагічны метад даследавання функцыян. асаблівасцей раслінных і жывёльных клетак увядзеннем у жывы арганізм ці ў кавалачкі тканкі адносна няшкодных фарбавальнікаў. Для вітальнай афарбоўкі выкарыстоўваюць кіслыя (трыпанавы сіні, літыевы кармін) і асн. (нейтральны чырвоны, метылавы сіні і інш.) фарбавальнікі. Характар і інтэнсіўнасць вітальнай афарбоўкі вызначае стан клеткі ці тканкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯТЧЫ́НСКІ БОЙ 1942,
бой паміж партыз. атрадамі А.І.Далідовіча, «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Ф.І.Паўлоўскі) і ням.-фаш. буйным гарнізонам у в. Вятчын Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. 14 студз. партызаны атакавалі гарнізон з 2 бакоў. Пасля непрацяглага бою гарнізон перастаў існаваць, у партызан страт не было.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
czerwono
чырвона; чырвана;
barwić tkaninę na czerwono — фарбаваць тканіну ў чырвоны колер
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Пунсо́вы ’ярка-чырвоны’ (ТСБМ), рус.пунцо́вый ’тс’. Праз польск.ponsowy, pąsowy ’тс’ ад франц.ponceau ’палявы мак, колер яго кветак’, ст.-франц.poncel ’тс’ (няяснага паходжання, магчыма, ад ponceau, poncel ’масток’, гл. Банькоўскі, 2, 521).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Rótesub
1) m, f -n, -n чырванаску́ры, -рая
2) m, f -n, -n ры́жы, -жая
3) m, f -n, -n паліт.чырво́ны, -ная
4) n -n чырво́ны ко́лер
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
grape
[greɪp]
n.
1) вінагра́д -у m. (лаза́, я́гады)
2) цёмны фіяле́тава-чырво́ны ко́лер
3) вінагра́дны сок; віно́n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Бу́рдавы ’цёмна-чырвоны’ (Касп.). Гл. бурдо́вы. Націск у форме бу́рдавы не вельмі зразумелы. Няма ніякай роднаснай формы ці слова, якія б маглі вытлумачыць яго ўзнікненне (зыходнае толькі бурда́). Застаецца меркаваць, што ў бу́рдавы — націск «экспрэсіўнага» паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гемаспермі́я
(ад гема- + сперма)
з’яўленне крыві (эрытрацытаў) у сперме, якая пры гэтым набывае чырвоны або «ржавы» колер.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)