тыта́н 1, ‑а, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бажаство з ліку волатаў, якое змагалася з багамі Алімпа, а таксама нашчадак волатаў.

2. перан. Чалавек вялікага таленту, надзвычайнае розуму. Які віхар воплескаў заўсёды раздаваўся, калі ў прэзідыуме паказвалася гэта магутная фігура тытана чалавечай мыслі [А. М, Горкага]. Купала. Ф. Энгельс, характарызуючы выдатных дзеячаў эпохі Адраджэння, назваў іх тытанамі па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці. Алексютовіч.

[Грэч. titanos.]

тыта́н 2, ‑у, м.

Хімічны элемент, цвёрды метал серабрыста-белага колеру, які шырока выкарыстоўваецца ў караблебудаванні, ракетнай і авіяцыйнай тэхніцы.

тыта́н 3, ‑а, м.

Вялікі кіпяцільнік асобай канструкцыі. — А ты бачыла, што ўжо тытан закіпеў? — звяртаецца да Вольгі Фрося. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́рта

(польск. karta < лац. charta, ад гр. chartes)

1) чарцёж зямной паверхні або зорнага неба (напр. геаграфічная к.);

2) ліст паперы, бланк, які трэба запоўніць спецыяльнымі звесткамі (напр. санаторная к.);

3) цвёрды папяровы лісток з умоўнай фігурай, які ў сукупнасці з іншымі лісткамі складае калоду для гульні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

упэ́ўнены

1. (цвёрды) scher, fest;

упэ́ўнены го́лас schere [fste] Stmme;

2. (перакананы) überzugt (у чым-н. von D), gewss, scher (G); zversichtlich;

быць упэ́ўненым у по́спеху des Erflges scher sein, siner Sche gewss sein;

быць упэ́ўненым у кім-н. sich auf j-n verlssen*;

бу́дзьце ўпэ́ўнены! sien Sie nbesorgt!, verlssen Sie sich daruf!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

КО́НГА (Congo),

рака ў Цэнтр. Афрыцы, пераважна ў Дэмакр. Рэспубліцы Конга (дзе наз. Заір), часткова на яе межах з Рэспублікай Конга і Анголай. Даўж. 4320 км (ад вытоку р. Луалаба), пл. бас. 3,7 млн. км². Па даўжыні займае 2-е месца ў Афрыцы (пасля Ніла), па плошчы басейна і воднасці 1-е месца ў Афрыцы і 2-е ў свеце (пасля р. Амазонка). Вытокі на ПдУ Дэмакр. Рэспублікі Конга на плато каля мяжы з Замбіяй, упадае ў Атлантычны ак. каля г. Банана. Верхняе цячэнне (да вадаспада Баёма) па пласкагор’ях і плато, утварае парогі і вадаспады. У сярэднім цячэнні (ад вадаспада Баёма да г. Кіншаса) у межах упадзіны Конга — раўнінная рака з шырокай далінай (да 20 км), падзяляецца на рукавы і пратокі. Ніжняе цячэнне (ад г. Кіншаса да вусця) пераважна ў глыбокай цясніне па Паўд.-Гвінейскім узв., шмат парогаў і вадаспадаў (Лівінгстана і інш.). Каля г. Матады К. выходзіць на вузкую прыморскую нізіну, рэчышча шыр. да 1,5 км. Каля г. Бома пачынаецца эстуарый. Гал. прытокі: Арувімі, Убангі, Санга (справа), Ламамі, Лулонга, Рукі, Касаі (злева). Да бас. К. належаць буйныя азёры — Танганьіка, Ківу, Бангвеулу, Мверу і інш. Жыўленне дажджавое. Макс. паводкі ў вярхоўях у ліст.студз., у сярэднім і ніжнім цячэнні — у маі—чэрв. і ліст.—студзені. Сярэдні гадавы расход вады 46 тыс. м³/с. Вял. масы вады, якія К. выносіць у акіян, апрасняюць яго на 75 км ад берага. Цвёрды сцёк каля 50 млн. т за год. Значныя запасы гідраэнергіі (каля 390 ГВт). Вял. 1 ЭС — Нзіла, Нсеке (на р. Луалаба), Інга (у ніжнім цячэнні). Рыбалоўства (тылапія, нільскі акунь, барбель, тыгравая рыба, прэснаводны селядзец і інш.). Агульная даўжыня суднаходных шляхоў у бас. К. каля 20 тыс. км. Уласна К. (укл. Луалабу) суднаходная на б. ч. цячэння за выключэннем парожыстых участкаў, у абход якіх пабудаваны чыгункі. Ніжэй г. Матады заходзяць акіянскія судны. Гал. рачныя парты — Бразавіль (Рэспубліка Конга), Кіншаса, Кісангані, марскія — Матады, Бома, Банана (Дэмакр. Рэспубліка Конга).

Рака Конга ў сярэднім цячэнні.

т. 8, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЗЫ́КА ДЗЯРЖА́ЎНАЯ,

пасіўная форма дзяржаўнага крэдыту, калі дзяржава выступае ў якасці пазычальніка і прыцягвае часова свабодныя грашовыя сродкі суб’ектаў гаспадарання для фінансавання агульнадзярж. патрэб шляхам выпуску і рэалізацыі аблігацый, казначэйскіх абавязацельстваў, вэксаляў і інш. дзяржаўных каштоўных папер. Паводле права эмісіі П.дз. падзяляецца на пазыкі, якія выпускаюцца ўрадам і мясц. органамі ўлады (муніцыпальныя пазыкі); па катэгорыі трымальнікаў дзяржаўных абавязацельстваў — на пазыкі, якія рэалізуюцца сярод насельніцтва; пазыкі, якія распаўсюджваюцца сярод прадпрыемстваў і ўстаноў; універсальныя пазыкі для іх размяшчэння сярод юрыд. і фіз. асоб; па тэрмінах пагашэння — на кароткатэрміновыя (тэрмін пагашэння 1 год), сярэднетэрміновыя (да 5 гадоў), доўгатэрміновыя (звыш 5 гадоў); па метадах размяшчэння — на добраахвотныя (размяшчаюцца па падпісцы) і прымусовыя. П.дз. могуць быць аблігацыйныя (прадугледжваюць эмісію каштоўных папер дзяржавы) і безаблігацыйныя (казначэйскія абавязацельствы, вэксалі, крэдытаванне цэнтр. банкам дзярж. бюджэту, якія афармляюцца шляхам запісаў у даўгавых кнігах, дагавораў, пагадненняў і выкарыстоўваюцца на міждзярж. узроўні. У залежнасці ад формы выплаты даходаў адрозніваюць П.дз.: працэнтныя (уладальнік штогод атрымлівае цвёрды даход па ўстаноўленай працэнтнай стаўцы), выйгрышныя (трымальнікі пазыкі атрымліваюць даход у форме выйгрышаў у момант пагашэння аблігацыі), працэнтна-выйгрышныя (выплата часткі даходу па купонах, а часткі ў выглядзе выйгрышаў), бяспройгрышныя (гарантуюць, што выйгрыш прыпадае на кожную аблігацыю), беспрацэнтныя (трымальнікам аблігацый гарантуецца атрыманне адпаведнага тавару, попыт на які поўнасцю не задавальняецца). Спецыфічнай формай дзярж. крэдыту з’яўляецца ператварэнне часткі ашчадных укладаў насельніцтва ў П.дз., пры якой размяшчэнне грашовых сродкаў насельніцтва ў дзярж. каштоўныя паперы ажыццяўляецца з дапамогай ашчаднага банка. Знешнія П.дз. характарызуюцца тым, што дзяржава выступае на сусв. рынку як пазычальнік. Яны прадастаўляюцца ў грашовай або таварнай формах і з’яўляюцца крыніцамі паскоранага сац.-эканам. развіцця і ўмацавання фін. становішча дзяржавы-атрымальніка сродкаў, інвесціравання новых тэхналогій і садзейнічаюць умацаванню міжнар. супрацоўніцтва. Найчасцей знешнія П.дз. выступаюць у форме інвестыцыйных крэдытаў, якія выкарыстоўваюцца на капітальныя ўкладанні. Могуць выдзяляцца непасрэдна ўраду на падтрымку эканам. рэформ, рэфармаванне і ўмацаванне дзярж. кіравання, памяншэння бюджэтнага дэфіцыту. Пагашэнне пазык па ўзгадненні бакоў ажыццяўляецца таварнымі пастаўкамі або валютай.

А.​Ф.​Кірэева.

т. 11, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фікса́цыя

(фр. fixation, ад лац. fixus = цвёрды, нерухомы, моцны)

1) замацаванне чаго-н. у пэўным становішчы;

2) замацаванне ў пісьмовым выглядзе звестак, думак;

3) засяроджанне на чым-н. увагі;

4) апрацоўка фіксатарам 2 клетак, тканак, органаў для кансервацыі іх структуры;

5) апрацоўка фіксажам праяўленых адбіткаў на негатыве або пазітыве.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Крэ́пкі ’дужы, моцны; цвёрды, крамяны’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., ТС, Ян., Шатал.). Укр. кріпкий, рус. крепкий, ст.-рус. крѣпкыи, ст.-слав. крѣпъкъ, балг. крепък, макед. крепок, серб.-харв. кре̏пки, кре̏пак, славен. krépec ’тс’, польск. krzepki, ст.-чэш. křěpky, славац. krepký ’тс’. Прасл. krěpъкъ ’моцны, сільны’ — прыметнік на ‑къ ад krěpъ. Зберагліся формы без ‑къ: ст.-слав. крѣпъ, славац. krepý, серб.-харв. krijep. Надзейных балтыйскіх і іншых індаеўрапейскіх паралелей няма. Традыцыйнае супастаўленне са ст.-ісл. hráefa ’вытрымаць’ (Бернекер, 614; Покарны, 620). На жаль, у гэтай лексемы няма адпаведнікаў. Зупітца (KZ, 27, 389) параўноўвае ст.-ісл. kraptr, ст.-в.-ням. kraft ’сіла, моц’. У гэтым выпадку не можа быць гаворкі аб генетычнай суаднесенасці. Магчыма, вынік лексічных пранікненняў, але абгрунтаваць германскую, славянскую або іншамоўную трэцюю крыніцу пакуль што не ўдаецца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Злы. Рус. злой, укр. злий ’тс’, польск., серб.-луж. zły ’кепскі, злы’, чэш., славац. zlý ’тс’, славен. zál, zèl ’злы’, ’някепскі’, серб.-харв. за̏о, балг. зъл, макед. зол. Ст.-слав. зълъ ’кепскі, злы’. Ст.-рус. зълый ’кепскі, злы’, ’варожы, грэшны’ (XI–XII стст.). Прасл. zъlъ, верагодна, мела значэнне ’кепскі’, адкуль потым развіваліся іншыя значэнні. Выводзяць з і.-е. *gʼhu̯el ’згінацца (у тым ліку духоўна)’, да якога адносяць іран. zūr ’хлусня’, ст.-грэч. φαλός ’дурны’, φῆλος ’зманлівы’, лац. fallo ’падманваю’, літ. atžúlasцвёрды, злы’. Шанскі, 2, З, 95; Фасмер, 2, 99 (дзе і літ-ра); Махэк₂, 716; Скок, 3, 642–643; БЕР, 1, 663–664; Абаеў, Этимология, 1966, 252; Траўтман, 372–373; Покарны, І, 489–490. Пра ст.-бел. ужыванне слова гл. Булахаў, Прыметнік, 3, 87–89.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зоб ’валлё, валляк’ (Бяльк. 3). Рус. зоб, укр. уст. зоб ’тс’ (Жэлях.), ст.-польск. zob ’корм для птушак’, чэш. zob ’корм для птушак’, славац. zob ’дзюба; дзёўбанне’, н.-луж. zob ’дзюба’, славен. zȏbцвёрды корм’, серб.-харв. зо̑б ’гатунак жыта, авёс (на корм)’, балг. зоб ’зерне для корму жывёлы’. Ц.-слав. зобь ’авёс’. Ст.-рус. зобъ ’корм’ (XII∼XVI стст.), ’валлё’ (XVII ст.). Прасл. zobъ ’корм’, zobati ’есці’. Параўн. літ. ė́beti ’есці’, лат. zebenieks ’мех з аўсом’, ст.-інд. já(m)bhate ’хапае’, ірл. gop ’рот, дзюба’, ням. Kiefer ’дзюба’, ст.-англ. cealf ’сківіца’. І.‑е. *gʼebh‑ ’дзюба, рот, есці’. Покарны (1, 382) сюды ж адносіць жабры (гл.). Шанскі, 2, З, 103; Фасмер, 2, 102; Махэк₂, 718; Скок, 3, 659–660; БЕР, 1, 650–651; Траўтман, 364.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тула́ч ‘бягляк, уцякач, які хаваецца’ (Нас.), ‘выгнаннік, бадзяга’ (смарг., Сл. рэг. лекс.), ст.-бел. тулачъ ‘туляга, бадзяга’ (ГСБМ). З польск. tułacz ‘тс’, сінанімічнага да tułakчэш., Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401), якое з tułać się ‘бадзяцца, блукаць; вандраваць’, што да старой асновы tuł‑ ‘усоўваць, улазіць’ (Брукнер, 584). Паводле Махэка₂ (648), названы дзеяслоў разам з чэш. toulati se, славац. túlať sa ўзнік шляхам метатэзы пачатковых складоў з lutati ‘тс’, якое захавалася ў харв. lútati, серб. лу́тати, макед. лута, балг. лу́там се ‘тс’ < прасл. *lou‑tā‑ti > *lutati; першасны дзеяслоў можна звязаць са ст.-грэч. άλύω (з α‑пратэтычным) ‘бадзяюся’ (у Гамера), што наогул цяжка давесці. Лічыцца, што асновы на цвёрды і мяккі зычны маюць адно паходжанне (Борысь, 653). Параўн. туляч, туляць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)