я́шчур, ‑у, м.

Вострая заразная хвароба буйной рагатай жывёлы і іншых парнакапытных. [Гаспадыня:] — У нас, Шурачка, няшчасце: каровы пачынаюць яшчурам хварэць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́шчурны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да яшчуру, уласцівы яму. Яшчурная хвароба.

2. Паражоны, заражаны яшчурам. Яшчурная скаціна. Яшчурнае малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхі́чны psýchisch, séelisch;

мед. псіхі́чная хваро́ба séelische [psýchische] Kránkheit;

псіхі́чнае расстро́йства séelische [psýchische] Störung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АБСЦЭ́СЫ МНО́ЖНЫЯ ў дзяцей, псеўдафурункулёз,

хвароба, якая характарызуецца гнойным запаленнем экрынавых потавых залоз. Узбуджальнік — залацісты стафілакок. Узнікненню спрыяюць расшыраныя і ўкарочаныя вывадныя пратокі потавых залоз у грудных дзяцей. На скуры ў вусцях праток з’яўляюцца пустулы (як шпілечная галоўка), якія прарываюцца з утварэннем гнойнай скарынкі. Адначасова ўзнікаюць шматлікія вузельчыкі і вузлы (памерам ад гарошыны да яйца) чырвона-бардовага колеру, якія потым размнажаюцца і прарываюцца з вадкім гноем. Высыпанні бываюць прыступамі і суправаджаюцца агульнай слабасцю, ліхаманкай, паносам. Хвароба працяглая; пры загойванні застаюцца рубцы. Лечаць УФ-апрамяненнем, пераліваннямі крыві маці, ін’екцыямі пеніцыліну; абсцэсы ўскрываюць, прамываюць антысептыкамі.

т. 1, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КОРТЫКАСТЭРО́ІДЫ,

гармоны пазваночных, якія выпрацоўваюцца карой наднырачнікаў. Уплываюць на водна-салявы (мінералакартыкоіды), вугляводны і бялковы (глюкакартыкоіды) абмен рэчываў. Па будове стэроіды — вытворныя тэтрацыклічнага вуглевадароду прагнану. Асн. К.: глюкакартыкоіды — гідракартызон (картызол), кортыкастэрон, картызон і мінералакартыкоід — альдастэрон. У крыві К. звязаны з бялкамі плазмы (альбумін і транскарцін). Метабалізуюцца пераважна ў печані, прадукты абмену выводзяцца праз ныркі. Біясінтэз і сакрэцыя К. рэгулююцца адрэнакартыкатропным гармонам (АКТГ). Сакрэцыя АКТГ і К. знаходзіцца пад уплывам навакольнага асяроддзя (напр., стрэс); т.ч. забяспечваецца адаптацыя арганізма да ўмоў існавання. Парушэнні абмену К. прыводзяць да хвароб (напр., Адысонава хвароба, Іцэнка-Кушынга хвароба). Прэпараты К. выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

т. 8, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРОВАПАРАЗІ́ТЫ,

арганізмы, у якіх асобныя стадыі жыццёвага цыкла праходзяць у плазме або клетках крыві пазваночных жывёл і чалавека. Пашыраны пераважна ў краінах з гарачым і ўмераным кліматам. Да К. адносяцца: узбуджальнікі малярыі ў чалавека і жывёл (плазмодыі), у птушак (лейкацытазоан, гемапратэус, эгіптыянела); узбуджальнікі захворванняў свойскіх жывёл (піраплазмы, тэйлерыі, анаплазмы), паразіты лейкацытаў чалавека і многіх жывёл — таксаплазмы, гемагрэгарыны. Да паразітаў плазмы крыві адносяць узбуджальнікаў трыпанасамозаў, якія выклікаюць цяжкія хваробы ў чалавека (сонная хвароба, хвароба Шагаса), некаторых шматклетачных — шыстасомаў, або крывяных двухвуснавак — узбуджальнікаў шыстастаматозаў шыстасаматозаў (гельмінтозаў). У крыві паразітуюць таксама некаторыя гельмінты — нематоды і трэматоды. Гл. таксама Таксаплазмоз.

т. 8, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Празно́г ’хвароба жывёлы (калі… каровы кроўю мочацца)’ (брагін., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, сапсаванае непроз < нефроз ’хвароба нырак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бале́сць ’хвароба’ (Касп., Шат.). Рус. бо́ле́сть, укр. бо́лість ’тс’, польск. boleść, чэш. bolest і г. д. Слав. bolestь ’хвароба, боль’ (ад bolěti, bolь). Сюды і бале́сны (БРС), бале́сці (мн.) ’хвароба, хваравітасць’ (Сцяц.). Параўн. Слаўскі, 1, 40.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рахі́т, ‑у, М ‑хіце, м.

Дзіцячая хвароба, якая характарызуецца парушэннямі ў развіцці касцявой і нервовай сістэм ад няправільнага мінеральнага абмену ў арганізме.

[Ад грэч. rháchis — спінны хрыбет, пазваночнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склеро́з, ‑у, м.

Хвароба, якая выяўляецца ў паталагічным ушчыльненні розных органаў, выкліканым гібеллю функцыянальных элементаў і заменай іх злучальнай тканкай. Склероз сэрца.

[Ад грэч. sklérōsis — зацвярдзенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)