бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Д-рбіял.н. (1970), праф. (1979). Скончыла Ленінградскі ун-т (1941). З 1965 у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі (у 1971—89 заг. лабараторыі). Навук. працы па генет., цыталагічных і біяхім. механізмах цытаплазматычнай стэрыльнасці ў раслін і ролі арганел цытаплазмы ў гетэрозісе, прадукцыйнасці і ўстойлівасці раслін да вірусных і грыбных хвароб.
Тв.:
Нехромосомная наследственность. Мн., 1981;
Генетические системы у растений и их взаимодействие. Мн., 1986;
інфекцыйна-алергічнае захворванне злучальнай тканкі артэрый (пераважна дробных і сярэдніх). Адносіцца да рэўматычных хвароб, таксама да сістэмных васкулітаў (запаленне крывяносных сасудаў). Найчасцей пашкоджваюцца сасуды нырак, радзей — каранарныя артэрыі сэрца, брыжэйкі, печані, галаўнога мозга. Пры пашкоджанні злучальнай тканкі ў сценках артэрый могуць развіцца ачагі фібрыноіднага некрозу з эксудатыўным і прадукц. запаленнем (напр., прадукц. васкуліты). Адрозніваюць П.в. востры (інфаркты і кровазліцці ў органах) і хранічны (склератычныя змены з далейшай недастатковасцю органаў). У нырках развіваецца падвостры ці хранічны гламеруланефрыт — двухбаковае дыфузнае запаленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУСА́К, таракан рыжы (Blattella germanica),
насякомае атр. тараканавых. Пашыраны ўсюды; сінантропны від, жыве пераважна ў жыллі чалавека. Актыўны ўначы. Можа пашкоджваць харч. прадукты, скураныя вырабы, пераплёты кніг, пакаёвыя і цяплічныя расліны. Пераносчык узбуджальнікаў шэрагу хвароб (напр., дызентэрыі) і яец гельмінтаў. Цеплалюбівы, гіне пры т-ры ніжэй за -5 °C.
Даўж. да 13,3 мм. Цела пляскатае. Пярэднія крылы (надкрылы) скурыстыя, заднія — тонкія. Вусікі доўгія. Ротавыя органы грызучыя. Усёедныя. Яйцы адкладваюць (да 40 шт.) у аптэку — хіцінавую капсулу, якую да 40 дзён выношваюць на канцы брушка. Ператварэнне няпоўнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫШЧЭ́ПА,
расліна ці яе частка, на якую прышчэпліваюць частку інш. расліны — прышчэпак. Выкарыстоўваюць П. насеннага (сеянцы, дзічкі) і вегетатыўнага паходжання (клонавыя П.). Праз П. ажыццяўляецца мінер. жыўленне і водазабеспячэнне, яна ўплывае на хуткасць росту, скараспеласць, урадлівасць, устойлівасць да хвароб і інш. якасці прышчэпленай расліны. П. павінна сумяшчацца з прышчэпкам і прыстасоўвацца да мясц. глебава-кліматычных умоў, лёгка прыжывацца пасля перасадкі. Найб. пашыраныя П. для яблыні — сеянцы яблыні лясной, Антонаўкі звычайнай, клонавыя П. для грушы — сеянцы дзікай лясной грушы, клонавыя П., (айва А, айва С); для слівы — алыча. Гл. таксама Прышчэпліванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПФА́ЙФЕР ((Pfeiffer) Рыхард) (27.3.1858, г. Здуны, Польшча — 15.9.1945),
нямецкі бактэрыёлаг, імунолаг і гігіеніст. Вучань і супрацоўнік Р.Коха. Праф. Ін-та інфекц.хвароб у Берліне (1891), Ін-та гігіены ў Кёнігсбергу (1899) і Брэславе (1909—26). Навук. працы па вывучэнні грыпу, малярыі, брушнога тыфу, халеры, чумы і інш., агульнай гігіене, праблемах імунітэту. Адкрыў шэраг бактэрый, апісаў (разам з інш.) бактэрыёліз халерных вібрыёнаў пад уплывам спецыфічнай імуннай сывараткі, паказаў утварэнне лізінаў пры ўвядзенні ў арганізм забітых культур бактэрый, што прывяло да выкарыстання прышчэпак супраць тыфу і халеры іх забітымі (ці аслабленымі) культурамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў (Васіль Фёдаравіч) (26.3.1903, г. Чэбаксары, Чувашская Рэспубліка, Расія — 5.7.1990),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1954), праф. (1955). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Казанскі вет.ін-т (1926). У 1937—73 у Віцебскім вет. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па эпізааталогіі, патагенезе і тэрапіі інфекц.хвароб жывёлы. Даследаваў імунагенез пры адначасовай вакцынацыі жывёл супраць некалькіх інфекцый.
Тв.:
Рожа свиней: (Краткий очерк этиологии, эпизоотологии, патогенеза и терапии в современном освещении). Мн., 1963;
Одновременная вакцинация животных против нескольких инфекций. Мн., 1971 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗДО́ЛЬСКІ (Павел Аляксандравіч) (1815, Курская вобл., Расія —5.3.1881),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Праф. (1860). Скончыў Маскоўскае аддз. Медыка-хірург. акадэміі (1841). З 1841 настаўнік Горы-Горацкай земляробчай школы, у 1848—64 у Горы-Горацкім земляробчым ін-це (заг. кафедры), адначасова ў 1853—64 заг.вет. клінікі (першая на Беларусі) і ў 1849—64 коннага завода пры гэтым ін-це. Апісаў больш за 40 хваробс.-г. жывёл. Пасля паўстання 1863—64 звольнены з ін-та.
Тв.:
Очерк истории ветеринарной медицины // Зап. Горыгорецкого земледельческого ин-та. 1854. Кн. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЕНМА́Н (Барыс Міхайлавіч) (5.2.1928, Мінск — 1998),
бел. вучоны ў галіне інфекц.хвароб. Д-рмед.н. (1969), праф. (1976). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950). У 1956—92 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па патагенет. механізмах, клінічных праявах і спосабах функцыян. дыягностыкі пашкоджанняў сардэчна-сасудзістай сістэмы ў хворых пры дыфтэрыйнай і шкарлятынавай інтаксікацыі, пытаннях біяхім. фармакалогіі.
Тв.:
Некоторые актуальные вопросы патогенеза дифтерии // Некоторые вопросы патологии детского возраста. Мн., 1967;
Роль серотонина в патогенезе дифтерийной токсико- инфекции (к проблеме механизмов дифтерийного бактерионосительства) // Здравоохранение Белоруссии. 1978. №6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКІЦЯ́НСКАЯ (Аляксандра Аляксандраўна) (н. 1.12.1921, г. Бугульма, Татарстан, Расія),
бел. вучоны ў галіне гематалогіі і імуналогіі. Д-рмед.н. (1972). Засл. ўрач Беларусі (1984). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1948). У 1948—88 у Бел.НДІ пералівання крыві (з 1974 кіраўнік аддзела). Навук. працы па метадах дыягностыкі і лячэнні хвароб крыві, імунатэрапіі лейкозаў і анемій, распрацоўцы імунастымулявальных прэпаратаў.
Тв.:
Электрофорез клеток крови в норме и патологии. Мн., 1974 (разам з С.С.Харамоненка);
Иммуностимулирующие свойства эритрофосфатида — нового лечебного препарата (у сааўт.) // Докл.АНБССР. 1991. Т. 35, №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДБЕЛ ((Rodbell) Марцін) (н. 1925),
амерыканскі фізіёлаг. З 1958 дырэктар Ін-та вывучэння навакольнага асяроддзя ў Нац. ін-це здароўя. У 1970-я г. даказаў, што гармоны перадаюць інфармацыю (сігнал) адпаведным клеткам пры дапамозе 3 незалежных кампанентаў клетачнай абалонкі: спец. рэцэптараў, перадатчыкаў (пасрэднікаў), узмацняльнікаў (перадатчык бывае актыўны толькі ў прысутнасці адпаведнага носьбіта энергіі; ён ідэнтыфікаваны амер. фізіёлагам А.Гілманам як бялок G). Высветліў ролю G-бялкоў у малекулярных механізмах узнікнення шэрагу інфекц.хвароб (халеры, коклюшу і інш.). Нобелеўская прэмія 1994 (разам з Гілманам).