РЭЛЯТЫВІ́СЦКІЯ ЭФЕ́КТЫ,
фізічныя з’явы, якія назіраюцца пры скарасцях руху, параўнальных са скорасцю святла ў вакууме. Вынікаюць з Лорэнца пераўтварэнняў і разглядаюцца ў спец. адноснасці тэорыі. Да іх адносяць: рэлятывісцкае скарачэнне падоўжных (у напрамку руху) даўжынь, рэлятывісцкае запавольванне часу і інш. Рэлятывісцкімі наз. таксама эфекты агульнай тэорыі адноснасці (рэлятывісцкай тэорыі прыцягнення), напр., эфект запавольвання часу ў моцным гравітацыйным полі.
т. 14, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛОЛЯЧЭ́ННЕ, фотатэрапія,
дазіраванае ўздзеянне на арганізм чалавека інфрачырв. або ультрафіялетавым выпрамяненнем; метад фізіятэрапіі. Штучныя крыніцы святла: лямпы інфрачырв. выпрамянення, солюкс, мясц. электрасветлавыя ванны, ртутна-кварцавыя апрамяняльнікі і інш. С. паляпшае крыва- і лімфацёк, паскарае рассысанне запаленчых працэсаў, абязбольвае, сушыць (пры апёках, экзэмах), мае бактэрыцыднае дзеянне, павышае супраціўляльнасць арганізма да прастудных хвароб; ужываецца для прафілактыкі рахіту, як агульнаўмацавальны сродак.
т. 14, с. 279
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кансе́рвы, ‑аў; адз. няма.
1. Прадукты харчавання, спецыяльна апрацаваныя (шляхам варкі, салення, стэрылізацыі) і расфасаваныя ў герметычную тару для доўгатэрміновага захоўвання. Рыбныя кансервы. Малочныя кансервы.
2. Спец. Акуляры, якія служаць для аховы вачэй ад яркага святла, пылу і інш.
[Фр. conserves.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзі́рачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш. да дзірка (у 1 знач.); невялікая дзірка. Тысячы шчылінак і дзірачак загараліся на сонцы, і ўсё гумно налівалася бліскучымі патокамі святла, зіхцела, жыло і ззяла ў залатых праменнях. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
негаты́ў, ‑тыва, м.
Адбітак на фатаграфічнай пласцінцы (або плёнцы), на якім размеркаванне святла і ценю адваротнае сапраўднаму, а таксама фатаграфічная пласцінка (або плёнка) з такім адбіткам; проціл. пазітыў. Негатывы праяўляюцца, і карта воблачнасці адпаведная, часткі зямнога шара гатова. «Маладосць».
[Ад лац. negativum — адмоўнае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хадня́, ‑і, ж.
Разм. Хадзьба, хаджэнне. Нарэшце.. [Вера] стамілася ад бясплодных пытанняў і ад хадні ў цесным пакоі. Мікуліч. Адам часта, хапаючыся, пастукаў у гулкую перагародку. Але гэта было залішне: цётка ўжо абудзілася, — відаць, ад святла і яго хадні. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
геліятрапі́зм
(ад гелія- + трапізм)
уласцівасць раслін рэагаваць рухам, паваротам на дзеянне сонечнага святла (гл. таксама фотатрапізм).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
геліяфо́бны
(ад гелія- + гр. phobos = страх)
які баіцца святла;
г-ыя расліны — ценялюбныя расліны (параўн. геліяфільны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэфракто́метр
(ад лац. refractus = пераломлены + -метр)
фіз. прыбор для вымярэння паказчыкаў пераламлення святла ў розных целах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фато́ліз
(ад гр. phos, -otos = святло + -ліз)
распад вадкіх, цвёрдых або газападобных рэчываў пад уздзеяннем святла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)