павылу́шчваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Вылушчыць усё, многае.

П. фасолю са стручкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сарко́ма, -ы, ж.

Злаякасная пухліна, што развіваецца са злучальнай тканкі.

|| прым. саркамато́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свішчава́ты, -ая, -ае.

Са свішчамі (у 1 знач.).

С. арэх.

|| наз. свішчава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

складкава́ты, -ая, -ае (спец.).

Утвораны складкамі, са складкамі.

Складкаватыя горы.

|| наз. складкава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руса...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: з русым, напр.: русабароды, русавалосы, русакосы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мыслі́цельны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да мыслення, звязаны са здольнасцю мысліць.

М. працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. парнаграфічны, напр.: парнабізнес, парназорка, парнафільм, парнашоу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пісуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльная ракавіна ў прыбіральні са сцёкам для мачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фільма...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. фільм, фільмавы, напр.: фільмакопія, фільматэка, фільмафонд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ха́лепа, -ы, ж. (разм.).

Надвор’е са снегам і дажджом; хлюпота.

|| прым. ха́лепны, -ая, -ае.