міжнародны рух вучоных за мір, ядз. раззбраенне і навук. супрацоўніцтва ўсіх краін. Каля яго вытокаў стаялі вядомыя вучоныя, у т. л. А.Эйнштэйн, Ф.Жаліо-Кюры, Б.Расел і інш., якія ў 1955-заклікалі вучоных усіх краін выступіць супраць выкарыстання ядз. энергіі ў ваен. мэтах. У ліп. 1957 у канадскім г. Пагуаш (адсюль назва) адбылася 1-я Пагуашская канферэнцыя. Тады ж быў утвораны пастаянны Пагуашскі к-т са штаб-кватэрай у Лондане. З таго часу рэгулярна праводзяцца канферэнцыі П.р., на якіх абмяркоўваюцца пытанні захавання міру і ролі ў гэтым вучоных. Нобелеўская прэмія міру 1995 (разам з Дж.Ротблатам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЛОВ’Я́НСЬКЕ ВІ́ЧЕ — XXI СТОЛІ́ТТЯ»,
міжнародны літ.-маст. і грамадска-паліт. альманах. Выдаецца з сак. 1995 у Кіеве на ўкр. мове штоквартальна. Творы бел. і рус. аўтараў друкуе на мове арыгінала, інш.слав. аўтараў — у перакладзе. Мае раздзелы: «Паэзія», «Проза», «Публіцыстыка», «Крытыка», «Мастацтва», «Дзелавы клуб», «Дзецям» і інш. Асвятляе пытанні грамадска-паліт. і культ. жыцця краіны. Выступае за духоўнае аб’яднанне славян, адраджэнне традыцый узаемасувязей слав. л-р. Змяшчае творы і пераклады сучасных слав. аўтараў, літ.-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі, архіўныя публікацыі, успаміны, лісты, артыкулы па мастацтве і інш. Друкуе творы ўкр. дыяспары, знаёміць з новымі кнігамі і імёнамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СПА́ДЧЫНА»,
ілюстраваны культурна-гістарычны часопіс. Выдаецца з 1970 у Мінску на бел. мове. Да 1989 выходзіў штоквартальна пад назвай «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», з 1991 выходзіць раз у 2 месяцы. Асвятляе пытанні аховы, вывучэння, прапаганды помнікаў гісторыі і культуры, праблемы бел.гіст. і культ. спадчыны ў еўрап. кантэксце. Публікуе артыкулы і архіўныя матэрыялы па гісторыі Беларусі, філас. думцы, гісторыі мастацтва і рэлігіі, культ. спадчыне нац. меншасцей Беларусі, гісторыі замежных краін, аб жыцці і дзейнасці бел. дыяспары, меркаванні пра шляхі развіцця нац. культуры, захавання гіст. памяці. Змяшчае пераклады і перадрукоўкі айч. і замежнай гістарыяграфічнай і літ. спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАША́ЙЦЕНЕ (Stašaitienė) Валянціна Пранаўна (26.12.1911, г. Самара, Расія — 1.2.1990),
літоўскі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1976), праф. (1978). Скончыла вільнюскія ун-т (1942) і пед.ін-т (1955). З 1947 выкладчык Літоўскай с.-г. акадэміі, Вільнюскага ун-та, з 1976 Каўнаскага політэхн. ін-та. Даследавала пытанні лексікалогіі, лексікаграфіі, тэорыі перакладу, методыкі выкладання моў. Распрацоўвала праблемы гіст. лексікалогіі бел. мовы: «Лексіка Літоўскай метрыкі (кніг судовых спраў)» (1965), «Абстрактная лексіка на матэрыяле старабеларускіх пісьмовых помнікаў XV—XVII стст.» (1973). Аўтар «Руска-літоўскага размоўніка» (1961), складальнік «Руска-літоўскага фразеалагічнага слоўніка» (з І.Паўлаўскасам, 1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІ́ЧНАЯ О́ПТЫКА,
раздзел оптыкі, у якім вывучаюцца праблемы, звязаныя з працэсамі выпрамянення і распаўсюджвання святла, прыродай святла і светлавых з’яў.
Тэрмін «Ф.о.» найчасцей выкарыстоўваецца ў гістарычным аспекце і аб’ядноўвае аптычныя з’явы і факты, эксперыментальнае вывучэнне якіх прывяло да высвятлення прыроды святла ў яго сучасным разуменні. Да Ф.о. можна аднесці эксперыменты па вызначэнні скорасці святла і вывучэнні дысперсіі, дыфракцыі, інтэрферэнцыі, паглынання, палярызацыі і рассеяння святла (гл.Хвалевая оптыка), а таксама пытаннімалекулярнай оптыкі, лазернай фізікі, крышталяоптыкі, фотаметрыі і аптычнай анізатрапіі.
Літ.:
Степанов Б.И. Введение в современную оптику: Основные представления оптической науки на пороге XX в. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛА́ТАЎ Ніл Фёдаравіч (2.6, па інш. звестках 16.4.1847, в. Міхайлаўка Пензенскай вобл., Расія — 8.2.1902),
расійскі ўрач, адзін з заснавальнікаў педыятрыі. Д-р медыцыны (1876), праф. (1891). Скончыў Маскоўскі ун-т (1869). Распрацаваў пытанні, звязаныя з нерв. захворваннямі ў дзяцей. Упершыню апісаў шкарлятынную шкарлятынавую* краснуху, інфекц. монануклеоз (1885), раннія прыкметы адру. Першы ў Расіі выкарыстаў сератэрапію дыфтэрыі (1894). Арганізатар першай станцыі для бактэрыялагічнага даследавання на дыфтэрыю.
Тв.:
Семиотика и диагностика детских болезней. М., 1890;
Краткий учебник детских болезней. 12 изд. Одесса, 1922.
Літ.:
Черникова А.П. Н.Ф.Филатов // Вопр. охраны материнства и детства. 1972. Т. 17, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́НКЦЫЙ ТЭО́РЫЯ,
раздзел матэматыкі, які вывучае агульныя ўласцівасці функцый. Падзяляецца на тэорыі функцый сапраўднай пераменнай і камплекснай пераменнай.
Асн. кірункі Ф.т. сапраўднай пераменнай: метрычная тэорыя функцый (функцыі вывучаюцца на аснове паняцця меры мноства), тэорыя набліжэння функцый (вывучае пытанні набліжанага прадстаўлення функцый з дапамогай адпаведных аналітычных сродкаў), дэскрыптыўная тэорыя функцый (асн. аб’ект вывучэння — аперацыя лімітнага пераходу). Ф.т. камплекснай пераменнай — тэорыя функцый, вобласцю вызначэння якіх з’яўляецца мноства пунктаў на камплекснай плоскасці (функцыі адной камплекснай пераменнай) ці мноства пунктаў n-мернай камплекснай эўклідавай прасторы (функцыі многіх камплексных пераменных). У вузкім сэнсе — тэорыя аналітычных функцый адной ці некалькіх камплексных пераменных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМУРА́ПІ ЗАКО́НЫ,
збор законаў рабаўладальніцкай дзяржавы Вавілоніі, названы па імю яе цара Хамурапі. Складзены каля 1760 да н.э. Налічваюць 282 арт., у якіх разглядаюцца пытанні працэсуальнага характару, адносіны ўласнасці, царскай службы, шлюбу і сям’і, абавязацельстваў і інш. У аснову зборніка пакладзены старое звычаёвае права, шумерскія судзебнікі і новае заканадаўства. Нормы законаў недасканалыя з пункту гледжання іх паўнаты, вызначаюцца катэгарычнасцю, няма сістэмы ў іх выкладанні, хаця пэўная логіка прысутнічае. Тэксты складзены ў асноўным у казуістычнай форме. У адрозненне ад інш.усх. кадыфікацый не маюць рэліг. і маралізуючага элементаў. Каштоўны помнік стараж.ўсх. права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛЯКО́Ў Іван Андрэевіч (7.11.1895, г.п. Бобр Крупскага р-на Мінскай вобл. — 7.3.1955),
бел. вучоны ў галіне эканомікі сельскай гаспадаркі. Праф. (1929). Бацька Р.Л.Бельскай (гл. Дадатак). Скончыў Горацкае зямельна-агр. вучылішча (1918), Маскоўскі межавы ін-т (1923). З 1923 у аддзеле эканомікі сельскай гаспадаркі Наркамзема БССР. З 1925 у БСГА, адначасова ў Бел.НДІ сельскай і мясц. гаспадаркі і ў Інбелкульце. Распрацоўваў пытанніагр. палітыкі БССР. Быў прыхільнікам хутарской і прыватнай форм вядзення сельскай гаспадаркі. У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1960.
Тв.:
Очерки эволюции сельского хозяйства БССР. Мн., 1927;
Пасёлкі: Оптымум тэрыторыі і эфект землеўпарадкавання. Мн., 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́КАРАВА Ірына Ігараўна (н. 22.10.1949, г. Харкаў, Украіна),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1999). Скончыла Мінскі пед.ін-т замежных моў (1971) і працуе ў ім (цяпер Мінскі дзярж. лінгвістычны ун-т). Даследуе пытанні агульнага мовазнаўства, германістыкі, сацыялінгвістыкі, этналінгвістыкі, міжкультурнай камунікацыі, методыкі выкладання замежных моў. Аўтар манаграфій «Супастаўляльнае вывучэнне маўленчых паводзін: праблемы, прынцыпы, тэорыя» (1996), «Кірункі ў камунікатыўнай лінгвістыцы» (1997), «Этналінгвістыка і этнаграфія зносін» (2001). Сааўтар прац «Тэхніка пісьма» (1996, з А.Вейзэ), «Мова. Веды. Камунікацыя. Культура: Аўтэнтычныя матэрыялы для самастойнай работы» (2003, з А.Міхневічам і Г.Траццяковай).