1. Незапатэнтаваная навукова-тэхнічная, тэхналагічная, камерцыйная, фінансавая і іншая вынаходка або ідэя, якая з’яўляецца камерцыйнай або службовай тайнай, выкарыстоўваецца ў дзейнасці прадпрыемства і прыносіць даход.
Права на ноу-хау.
Ноу-хау ў вытворчасці мабільных тэлефонаў.
2.перан. Індывідуальнае рашэнне якой-н. праблемы; сакрэт вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
накрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1.чаго. Крэслячы, правесці шмат ліній; закрэсліць у многіх месцах.
2.што. Зрабіць накід (плана, схемы і пад.).
Н. чарцёж.
3.што і чаго. Напісаць (разм.).
Н. сказ у сшытку.
4.перан., што. Намеціць, вызначыць на будучае; прадказаць.
Н. шлях развіцця будучага прадпрыемства.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мане́та, -ы, ДМ -не́це, мн. -ы, -не́т, ж., таксама зб.
Металічны грашовы знак.
Залатая м.
◊
Адплаціць (плаціць) той жа манетай — адказаць тым жа, такімі ж адносінамі.
Прыняць за чыстую манету — палічыць праўдай, успрыняць усур’ёз.
|| прым.мане́тны, -ая, -ае.
○
Манетны двор — прадпрыемства, якое вырабляе металічныя грошы, медалі і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
а́кцыя2
(фр. action, ад лац. actio = дзеянне)
каштоўная папера, якая сведчыць аб грашовым укладзе яе трымальніка ў прадпрыемства і аб яго праве на атрыманне адпаведнай часткі прыбытку гэтага прадпрыемства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МІ́НСКІ АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д (МАЗ). Засн. ў 1944 у Мінску, з 1975 галаўное прадпрыемствавытв. аб’яднання па выпуску велікагрузных аўтамабіляў «БелаўтаМАЗ». Першы аўтамабіль МАЗ-205 сышоў з канвеера ў 1947. За час існавання з-да асвоена вытв-сць 5 сем’яў аўтамабіляў — МАЗ-200, МАЗ-500, МАЗ-500А, МАЗ-5335, МАЗ-6422. У 1996 пачаты выпуск аўтамабіляў серыі МАЗ-64221, а з 1997 аўтамабіляў сям’і МАЗ-6430, якія адпавядаюць сучасным міжнар. патрабаванням. Асн. прадукцыя (1999): бартавыя трансп. аўтамабілі, седлавыя цягачы, поўнапрывадныя грузавыя і лесавозныя аўтамабілі, самазвалы, аўтамабілі-шасі. Імпарцёрамі прадукцыі прадпрыемства з’яўляюцца каля 80 краін. Пры з-дзе заснаваны філіялы па вытв-сці аўтобусаў («МАЗ») і прычэпаў («Белаўтапрычэп»). МАЗ стаў родапачынальнікам Беларускага аўтамабільнага завода, Магілёўскага аўтамабільнага завода, мінскіх з-даў колавых цягачоў і рысорнага, Баранавіцкага і Асіповіцкага аўтаагрэгатных з-даў, прадпрыемства «Туртранс» па выпуску прычэпаў-дач і гандл. кузаваў. На міжнар. выстаўках і кірмашах (у Бруселі, 1958; Лейпцыгу, 1980; Плоўдзіве, 1985) аўтамабілі МАЗа адзначаны вышэйшымі ўзнагародамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
загру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. загружаць — загрузіць (у 1, 3 знач.).
2.Разм. Забяспечанасць работай прадпрыемства, транспарту і пад.; загружанасць (у 2 знач.). Рацыянальная загрузка транспарту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смалаку́рня, ‑і, ж.
Смалакурнае прадпрыемства. Сосны вакол смалакурняў стаялі чорныя, нібы асмаленыя агнём.Хомчанка.Моцны, густы пах смаляных карчоў, жывіцы, настой дзёгцю, шкіпінару плавалі ў паветры над борам, над смалакурняй.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
друка́рня
(польск. drukarnia)
прадпрыемства, у якім друкуюцца кнігі, газеты і іншыя выданні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
штандо́рт
(ням. Standort = месцаразмяшчэнне)
самае зручнае, выгаднае ў эканамічных адносінах размяшчэнне прадпрыемства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шы́льда
(ням. Schild)
дошка з надпісам назвы ўстановы, прадпрыемства, арганізацыі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)