Абцэ́сам ’хутка, імкліва’ (Сцяшк. МГ) < лац. праз польскае obcesem. Гл. польск.obces, obcesem, obcesowy (Брукнер, 369). Запазычанне нядаўняе. Да XVIII ст. у польскай мове толькі obces < лац.obsessus ’шалёны, у якім д’ябал сядзіць’. На карысць польскага пасрэдніцтва тая ж фанетычная адаптацыя (bc < bs) і той факт, што значэнне ўзыходзіць да царкоўнай тэрміналогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раке́та ’напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад’, ’лятальны апарат з рэактыўным рухавіком’ (ТСБМ). Запазычанне праз ням.Rakete (хаця пасрэдніцтва рускай ці польскай моў уяўляецца ў такой жа ступені магчымым, параўн. польск.rakety “do grania”, XVIII ст.) з італ.roccetta/rochetto (< rocca ’верацяно’); гл. таксама Фасмер, 3, 438; Чарных, 2, 97; Скок, 3, 102; Махэк₂, 507.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЕ́ННА-РЭВАЛЮЦЫ́ЙНЫ КАМІТЭ́Т БЕЛАРУ́СКАЙ ССР (ВРКБССР),
надзвычайны вышэйшы орган сав. улады на тэр. Беларусі ў 2-й пал. 1920. Утвораны ў Мінску на базе Мінскага губ.ВРК у адпаведнасці з Дэкларацыяй аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР ад 31.7.1920. У яго ўвайшлі А.Р.Чарвякоў (старшыня), А.І.Вайнштэйн, У.М.Ігнатоўскі, В.Г.Кнорын, А.М.Крыніцкі, І.Т.Смілга. Падпарадкоўваўся Рэв.ваен. савету Зах. фронту. Друк. органы — газ.«Савецкая Беларусь», «Известия военно-революционного комитета ССРБ», «Звезда» і пав. газеты. Асн. задачы: арганізацыя сав. улады на месцах, дапамога Чырв. Арміі, падрыхтоўка склікання з’ездаў Саветаў і выбары пастаянных органаў улады. Меў камісарыяты: ваенны, унутр. спраў, земляробства, фінансаў, харчавання, працы, асветы, аховы здароўя, сац. забеспячэння, юстыцыі, сувязі, рабоча-сял. інспекцыі, савет нар. гаспадаркі і інш. У жн. ўлада ВРКБССР распаўсюджвалася на 21 павет Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губ., у кастр. пасля заканчэння сав.-польскай вайны — толькі на 6 паветаў Мінскай губ.ВРКБССР перадаў свае паўнамоцтвы Другому Усебеларускаму з’езду Саветаў (13—17.12.1920).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРС ((Anders) Уладзіслаў) (11.8.1892, г. Блоне каля Варшавы — 12.5.1970),
польскі ваенны і паліт. дзеяч. Генерал дывізіі (1941). Вучыўся ў Вышэйшым тэхн. вучылішчы ў Рызе (1911—14), скончыў Вышэйшае ваен. вучылішча ў Парыжы (1923). У 1-ю сусв. вайну ў рас. арміі. З 1918 у Войску Польскім. Удзельнік польска-сав. вайны 1920. У час дзярж. перавароту Ю.Пілсудскага (май 1926) нач. штаба ўрадавых войскаў. Камандаваў Валынскай (1928—37) і Навагрудскай (1934—39) брыгадамі кавалерыі, на пач. 2-й сусв. вайны — аператыўнай групай. Інтэрніраваны 29.9.1939 сав. войскамі ў час паходу ў Зах. Беларусь. У жн. 1941 вызвалены з палону і прызначаны У.Сікорскім камандуючым польскай арміяй у СССР, якую ў 1942 вывеў на Б. Усход (гл.Андэрса армія). На чале 2-га Польскага корпуса ўдзельнічаў у Італьянскай кампаніі 1943—45. У 1946—54 Вярх. галоўнакамандуючы і Ген. інспектар Польскіх узбр. сіл на Захадзе. Пасля вайны жыў у Лондане, адзін з кіраўнікоў польск. эміграцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́НДЫС ((Brandys) Казімеж) (н. 27.10.1916, г. Лодзь, Польшча),
польскі празаік. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це. У раманах «Драўляны конь» і «Няскораны горад» (абодва 1946) адлюстраваў лёс і духоўныя пошукі польскай інтэлігенцыі. Партрэт маладога інтэлігента на фоне перадваен. і ваен. падзей стварыў у тэтралогіі «Паміж войнамі» (т. 1—4,1947—51), якую склалі раманы «Самсон», «Антыгона», «Трон — адкрыты горад», «Чалавек не памірае». Працэс станаўлення асобы прасачыў у рамане «Абывацелі» (1954). Маральна-філас. праблемы дамінуюць у зб-ках апавяданняў «Рамантычнасць» (1960), «Спосаб існавання» (1963), «Джокер» (1966), «Кірмаш» (1968), «Думка» (1974), «Ірэальнасць» (1977). У «Лістах да пані Z.» (т. 1—3, 1958—62) уражанні Брандыса ад падарожжа па краінах Еўропы. З 1981 на Захадзе, жыве ў Францыі. Аўтар дзённіка «Месяцы» (ч. 1—4, 1980—87), літ. эсэ «Характары і лісты» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РЦАЛЬ ((Worcell) Станіслаў Габрыэль) (26.3.1799, с. Сцяпань Ровенскай вобл., Украіна — 3.2.1857),
польскі рэвалюцыянер-дэмакрат, сацыяліст-утапіст. Скончыў Крамянецкі ліцэй (1819). Удзельнічаў у паўстанні 1830—31, пасля яго задушэння эмігрыраваў у Вялікабрытанію. У 1835 адзін з арганізатараў (пазней гал. ідэолаг) грамады «Грудзёндз», што ўваходзіла ў склад арг-цыі «Люд польскі». У 1840 разам з І.Лялевелем удзельнічаў у стварэнні арг-цыі «Аб’яднанне польскай эміграцыі», якая выступала за аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай. Пасля Кракаўскага паўстання 1846 большасць чл. «Аб’яднання», у т. л. і Ворцаль, уступіла ў Польскае дэмакратычнае таварыства (ПДТ). У 1847 выбраны ў кіруючы орган ПДТ «Цэнтралізацыя». Філас. і грамадскія погляды Ворцаля сфарміраваліся пад уплывам франц.сацыяліст. думкі, гал. чынам сен-сіманізму. У працы «Аб уласнасці» (1854) выклаў сваё ўяўленне пра ідэальнае грамадства, у якім прыватную ўласнасць замяняла калектыўная, знікала разыходжанне паміж інтарэсамі асобы і грамадства. Ідэі Ворцаля паўплывалі на светапогляд рэвалюцыянераў-дэмакратаў, у т. л. В. і К.Каліноўскіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯХНО́ВІЧ ((Olechnowicz) Мсціслаў Антонавіч) (22.2.1905, Гродна — 24.7.1982),
польскі лінгвіст. Д-ргуманіт. (1963) і пед. (1966) навук, праф. (1974). Скончыў Віленскі ун-т (1938). З 1949 выкладчык, з 1954 заг. кафедры замежных моў, з 1966 кафедры рус. філалогіі Лодзінскага ун-та. Даследаваў рус. і бел. мовы, бел. фальклор, рус.-бел.-польска-літоўскія фалькл. і моўныя сувязі. Аўтар манаграфіі «Польскія даследчыкі беларускага фальклору і мовы ў XIX ст.» (1986), прац «Польскія зацікаўленні беларускай мовай (ад паловы XVI стагоддзя да 1863 г.)» (1964), «Даследчыкі палескага фальклору ў першай палове XIX стагоддзя» (1965), «Беларускія элементы ў польскай песні першай паловы XIX стагоддзя» (1966), «Беларусь—Палессе» Оскара Кольберга» (1968), «Сістэма націску назоўнікаў з вытворнай асновай у беларускай мове» (1972), «Тэндэнцыі развіцця беларускага націску (на параўнальным фоне націску рускага)» (1978) і інш.
Літ.:
Саламевіч І. Польскі даследчык Беларусі // ЛІМ. 1975. 21 лют.;
Bibliografia publikacji naukowych i dydaktycznych prof. dra habil. Mścisława Olechnowicza // Acta Universitatis Lodziensis. Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Lódzkiego. Ser. 1. 1979. № 33.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГУНО́ВІЧ (Эдуард Канстанцінавіч) (н. 16.12.1938, г. Рэчыца),
бел. Мастак. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). Удзельнік маст. выставак з 1966. Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, акварэлі, маст. афармленні музеяў, выставак, спектакляў. Аўтар праектаў маст. афармлення экспазіцый Дома-музея I з’езда РСДРП у Мінску, музея сав.-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл., філіяла Нац. музея гісторыі і культуры Беларусі ў Заслаўі Мінскага р-на, Літ. музея Я.Купалы ў Мінску і яго філіяла ў в. Вязынка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл., Літ. музея М.Багдановіча ў Мінску (Дзярж. прэмія Беларусі 1993) і інш. Аформіў бел. аддзелы на выстаўках СССР у Індыі і ГДР (1976, 1980). Работы ў кніжнай графіцы: афармленне і іл. да паэм «Тарас на Парнасе» (1967), «Сымон-музыка» Я.Коласа (1968) і інш. Аўтар станковых работ: серыі ў тэхніцы афорта «Дзяцінства» (1977), «Маці Божая, Маці Краіна» (1979), «Спрадвечнае» (1980), «Крык кнігаўкі» (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМАДЗЯ́НСКАЕ ЎПРАЎЛЕ́ННЕ ЎСХО́ДНІХ ЗЯМЕ́ЛЬ (Zarząd Cywilny ziem Wshodnich),
орган улады пры Гал. камандаванні польск. арміі на занятай ёю тэр. Беларусі і Літвы ў 1919—20. Пачало фарміравацца ў адпаведнасці з дэкрэтам нач.Польскай дзяржавы Ю.Пілсудскага ад 8.2.1919. Рада міністраў Польшчы 8.3.1919 ператварыла Літ.-Бел. дэпартамент Мін-ва замежных спраў у Дэпартамент па справах Усх. зямель на чале з грамадз. камісарам Л.Калянкоўскім; у час наступлення на Вільню (лют. 1919) ген. камісарам назначаны Е.Асмалоўскі. Упраўленне размяшчалася ў Вільні, мела ў Варшаве прадстаўніцтва на чале з графам С.М.Касакоўскім. Адм. прастора «Усх. зямель» падзялялася на 3 акругі: Віленскую, Брэсцкую, Валынскую, пасля захопу Мінска (жн. 1919) утворана і Мінская акруга. Акругі падзяляліся на паветы на чале са старастамі. Адміністрацыя ўпраўлення камплектавалася ў асн. з мясц. палякаў, пераважна нацыянал-дэмакр. арыентацыі. Летам 1920, разам з адступаючым польск. войскам, упраўленне эвакуіравалася ў г. Быдгашч, дзе спыніла сваё існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛ АНАНІ́М (Gall Anonim),
польскі гісторык 12 ст. Імя і паходжанне невядомыя, паводле адной з версій, нарадзіўся ў Францыі (стараж. Галія, адсюль мянушка Гал Ананім, дадзеная ў 16 ст. гісторыкам М.Кромерам). Манах-бенедыкцінец, у Польшчу прыехаў у пач. 12 ст., верагодна, з кляштара ў Шомадзьвары (Венгрыя). Знаходзіўся пры канцылярыі князя Баляслава III Крывавустага. Аўтар першай польскайгіст. хронікі (напр., у 1107—13 на лац. мове рыфмаванай прозай з вершаванымі ўстаўкамі). Хроніка створана на падставе вусных паданняў пястаўскага двара, аўтарскіх назіранняў і пісьмовых крыніц для ўсхвалення панавання Баляслава III, асабліва яго ваен. дзейнасці, ахоплівае падзеі з легендарных часоў да 1113. Твор — асн. крыніца па ранняй гісторыі Польшчы, яе адносінах з суседнімі краінамі (у т. л. з валынскімі, тураўскімі і кіеўскімі князямі), дае звесткі пра захоп Кіева Баляславам I у 1018 і Баляславам II у 1069 і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Хроника и деяния князей или правителей польских. М., 1961.