у́нікум, ‑а, м.

Рэдкі, адзіны ў сваім родзе экземпляр (прадмет або чалавек). Завод-унікум. □ Мяфодзій Кірылавіч Задзерынос, пра якога мы, яго былыя падначаленыя, хочам расказаць, можна сказаць, адзіны экземпляр прыроды, унікум. Прокша. Старому Бародку даўно была пара выходзіць на пенсію, але, відаць, яго трымалі на службе як своеасаблівы астрожны унікум. Машара.

[Лац. unicum — адзіны ў сваім родзе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаэто́н, ‑а, м.

1. Лёгкі экіпаж з адкідным верхам. Поезд наганяе другую фурманку, фаэтон, у які запрэжана пара коней. Галавач. Трохі паводдаль ззаду стаяў панскі фаэтон, запрэжаны параю коней. Мурашка. // Кузаў легкавога аўтамабіля, у якім можна адкрываць верх і здымаць бакавіны.

2. Птушка сямейства весланогіх, якая жыве ў трапічных морах.

[Грэч. Phaethōn — сын бога Сонца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

alcoholic

[,ælkəˈhɑ:lɪk]

1.

adj.

з алькаго́лю, алькаго́льны

alcoholic fumes — па́ра з алькаго́лю

alcoholic drinks — алькаго́льныя напо́і

2.

n.

алькаго́лік -а m., алькагалі́чка f., п’я́ніца -ы m. & f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

vapor

[ˈveɪpər]

1.

n.

1) па́ра f.

2) выпарэ́ньне n., тума́н -у m.

3) Figur. пуста́я фанта́зія

2.

v.i.

1) парава́ць

2) выпара́цца

3) Figur. выхваля́цца, хвалі́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ле́та, ‑ы, ж. (з вялікай літары).

У грэчаскай міфалогіі — рака забыцця ў падземным свеце.

•••

Кануць у Лету гл. кануць.

ле́та, ‑а, М леце, ж.

1. Самая цёплая пара года паміж вясной і восенню. Было гарачае, як прысак, лета. Сонца паліла, нібы вогнішча. Бядуля. У леце пачыналася ўжо тая ледзь значная змена, той паварот часу, калі жыццё прыроды ідзе на спад. Колас.

2. пераважна мн. (ле́ты, ‑аў). Разм. Гады. Мінула юнацтва, ідуць мае ў сталасці леты. Кірэенка.

•••

Бабіна лета — цёплая сонечная пара ранняй восені. Думалі, што бабінага лета так і не прычакаюць. Але ўрэшце разлагодзілася, сціхла, выясн[е]ла — і паляцела павуцінне. Місько.

Зіму і лета гл. зіма.

З лета ў лета — а) круглы год; б) кожнае лета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Даба́ ’час’ (Раст.), до́бапара, суткі’ (Байк. і Некр.). Параўн. рус. дыял. до́ба́, укр. доба́, польск. doba, чэш. doba, славац. doba, балг. до́ба, макед. доба, серб.-харв. до̏ба (н. р.!), славен. dóba. Прасл. *doba ’тс’. Лічыцца роднасным з літ. dabà ’прырода, уласцівасць, характар’, dabar̃ ’цяпер’, лат. daba ’від, характар’, гоц. gadaban ’падыходзіць’ і г. д. (гл. Фасмер, 1, 520). Думаць, што ў гэтым слове калісьці была аснова на ‑r‑ (н. р.), дакладней, гетэраклітычная аснова на ‑r/n‑ (і.-е. *dhabhr̥/‑nos). Сюды адносіцца і слав. *dobrъ ’добры і г. д.’ Гл. яшчэ Траўтман, 42–43; Бернекер, 1, 203–204; Махэк₂, 121–122; Слаўскі, 1, 150. Булыка (Запазыч., 98) ставіць пытанне аб тым, што ст.-бел. доба ’час, пара’ запазычана з польск. мовы. Няясна, якая матывацыя ў яго меркаваннях. Фармальна няма ніякіх прыкмет запазычання, таму пытанне застаецца адкрытым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зіма́ ’халодная пара года’. Рус., укр. зима́, польск. zima ’тс’, серб.-луж. zyma, палаб. zaimă, чэш. zima, славац. zima ’зіма, холад’, славен. zíma, серб.-харв. зи́ма ’тс’ балг. зѝмапара года’, макед. зима ’тс’. Ст.-слав. зима, ст.-рус. зима. Прасл. zima ’зіма’ < і.-е. *gʼhei‑m‑ ’зіма’ літ. žiemà, лат. zìema, ст.-прус. semo ’зіма’, грэч. χεῖμα ’зіма, холад’, хец. gimmanza ’зіма’. І.‑е. корань суадносіцца з *gʼheu‑ ’ліць’, г. зн. зіма першасна была часам, калі ліў дождж, а потым ’час снегу’ (Трубачоў, ВСЯ, 2, 29–31). Фасмер, 2, 97; Шанскі, 2, З, 92; ESSJ, пробны сшытак, 103–111 (дзе ўказваецца на сувязь з zęb‑); Махэк₂, 715; Скок, 3, 655; БЕР, 1, 641; Траўтман, 367–368; Покарны, 425. Пра зима ў ст.-рус., укр. гл. Вялкіна, Исслед. по словообр и лекс., 200; Качарган, Мовознавство, 1970, 6, 48.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́ра¹, -ы, мн. -ы, пар, ж.

1. Два аднародныя прадметы, якія выкарыстоўваюцца разам і складаюць цэлае.

П. рукавіц.

2. Дзве штукі чаго-н. (разм.).

П. куранят.

3. Запрэжка з двух коней.

Прыехаць на пары.

4. Дзве асобы, якія знаходзяцца, дзейнічаюць разам, аб’яднаныя чым-н. агульным.

Хадзіць парамі.

Пары танцораў.

Ён табе не п. (не падыходзіць).

5. Невялікая колькасць чаго-н.; некалькі (разм.).

Папрасіць на пару слоў (пагаварыць нядоўга). На пару хвілін.

На пару (разм.) — разам, удваіх з кім-н.

|| памянш. па́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЖО́ЗЕФСАНА ЭФЕ́КТ,

працяканне звышправоднага току праз тонкі слой дыэлектрыка, які раздзяляе 2 звышправаднікі (кантакт Джозефсана). Прадказаны Б.Джозефсанам (1962); эксперыментальна выяўлены амер. фізікамі П.​Андэрсанам і Дж.​Роўэлам у 1963 пры вывучэнні вольт-ампернай характарыстыкі джозефсанаўскіх кантактаў.

Уласцівасці Дж.э.: электроны праводнасці праходзяць праз дыэлектрык з-за тунэльнага эфекту і, калі ток праз кантакт меншы за пэўнае значэнне, падзення напружання на кантакце няма (стацыянарны Дж.э.), а калі перавышае — узнікае падзенне напружання і кантакт выпрамяняе эл.-магн. хвалі (нестацыянарны Дж.э.). На аснове Дж.э. распрацаваны звышправодныя інтэрферометры, маламагутныя генератары, хуткадзейныя элементы ЭВМ, параметрычныя пераўтваральнікі, адчувальныя дэтэктары, узмацняльнікі і інш.

Да арт. Джозефсана эфект а — тунэляванне звышправодных пар; б — элемент Джозефсана; 1 — электронная пара; 2 — звышправаднік; 3 — дыэлектрык (слой вокіслу); 4 — падложка.

т. 6, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУБРО́ВЕНСКАЯ КЕРА́МІКА,

ганчарныя вырабы з г. Дуброўна Віцебскай вобл. Стараж. промысел, найб. развіцця дасягнуў у 19—1-й пал. 20 ст. Выраблялі чорназадымлены, непаліваны, гартаваны, паліваны з размалёўкай і без яе гасп. посуд (гаршкі, збанкі, гладышы, міскі, вазоны, цёрлы і інш.), а таксама цацкі. Д.к. адметная простымі лаканічнымі формамі і дакладнымі прапорцыямі. Цацкі вылучаюцца архаічным абліччам. У 1950—70-я г. выраблялі задымлены, сінявата-чорнага колеру посуд з матавай шурпатай паверхняй, аздоблены хвалістымі палосамі, прадрапанымі па сырым чарапку, і цацкі, задымленыя ці афарбаваныя ў белы колер.

Літ.:

Елатомдева И. Художественная керамика Советской Белоруссии. Мн., 1966;

Сахута Я. Беларуская народная гліняная цадка. Мн., 1982.

Я.​М.​Сахута.

Дубровенская кераміка.
Да арт. Дубровенская кераміка. Цацка «Пара». Пач. 20 ст.

т. 6, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)