АШРАФІ́ (Мухтар Ашрафавіч) (11.6.1912, г. Бухара — 19.12.1975),
узбекскі кампазітар, дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1951). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1948). З 1930 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Узб.т-раоперы і балета. З 1944 выкладаў у Ташкенцкай кансерваторыі (з 1953 праф., у 1947—62 дырэктар, з 1971 яе рэктар; з 1976 носіць яго імя). Аўтар опер «Буран» (з С.Васіленкам, 1939), «Дыларом» (1958), балета «Амулет кахання» (1969), 2 кантат, 2 сімфоній (у т. л. «Гераічнай», 1942), музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў і інш.Дзярж. прэміі СССР 1943, 1952. Дзярж. прэмія Узбекістана 1970. Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНА́ЧЫЧ (Антон Пятровіч) (31.12.1880, г. Марыупаль, Украіна — 22.3.1933),
рускі і бел. спявак (барытон, пазней драм. тэнар), педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю па класах вакалу і кампазіцыі (1901). У 1905—21 адзін з вядучых салістаў Вял.т-ра, дзе выканаў шэраг вядучых партый, у т. л. Грышкі Куцярмы («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава), Галіцына («Хаваншчына» М.Мусаргскага). З 1928 у Мінску: арганізатар і кіраўнік спец. вышэйшага опернага класа ў Бел.муз. тэхнікуме, вак. кансультант Бел. студыі оперы і балета (1930—33), заг.вак. кафедры Бел. кансерваторыі (з 1932). Сярод вучняў Л.Александроўская, І.Балоцін, М.Дзянісаў, С.Друкер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЎШ (Bausch; сапр.Філіпіне; Philippine) Піна
(н. 27.7.1940, г. Золінген, Германія),
нямецкая артыстка балета, балетмайстар. Вучылася ў «Фолькванг-шуле» К.Іоса (г. Эсэн). Танцавала ў «Фолькванг-балеце», трупе «Новага амерыканскага балета», у «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк). З 1969 балетмайстар розных т-раў у ФРГ, з 1971 балетмайстар Танц. ансамбля ў Вуперталі. Ставіць балеты на аснове па-экспрэсіянісцку завостранага танца мадэрн у суправаджэнні сімф., вакальнай і канкрэтнай музыкі, тэксту. Пастаноўкі: «Вакханалія» ў оперы «Тангейзер» Р.Вагнера (1971), «Адажыо» на муз. «Пяці песень» Г.Малера (1974), «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага (1976), «Ідзі, станцуй са мной» на зборную музыку (1977) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУК ((Brook) Пітэр) (н. 21.3.1925, Лондан),
англійскі рэжысёр. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це. Рэжысёрскую дзейнасць пачаў у 1943 у Лондане. У Каралеўскім Шэкспіраўскім тэатры (з 1962 адзін з кіраўнікоў т-ра) паставіў п’есы У.Шэкспіра «Мера за меру», «Зімовая казка», «Гамлет», «Кароль Лір» і інш. Працаваў у драм. т-рах Лондана, Бірмінгема, Парыжа. Ставіў оперы ў «Ковент-Гардэн» (Лондан) і «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк). З 1944 працуе ў кіно. Сярод фільмаў: «Опера жабракоў» (1953), «Мадэрата кантабіле» (1960), «Уладар мух» (1962), «Кароль Лір» (1971), «Трагедыя Кармэн» (1984). З 1971 кіраўнік Міжнар. цэнтра тэатр. даследаванняў у Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЦЫНЬ, Вілцыня (Vilciņa) Велта (Аўсма) Эйнаўна (н. 13.12.1928, Упесгрыва Талсінскага р-на, Латвія), латышская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1965). Скончыла балетную студыю пры Рыжскім т-ры оперы і балета (1948). У 1949—73 салістка, з 1968 педагог-рэпетытар Рыжскага т-ра. Сярод партый: Баранеса («Сакта свабоды» А.Скултэ), Скайдрытэ («Стабурадзе» А.Калніньша, Дзярж. прэмія Латвіі 1958), Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына) і інш. У 1956 і 1958 выступала ў Вял. т-ры.
іспанскі кампазітар і піяніст. Вучыўся ў А.Мармантэля, Ф.Ліста (фп.), Ф.Педрэля (кампазіцыя). Буйнейшы прадстаўнік ісп. музыкі канца 19 — пач. 20 ст. Стваральнік нац.ісп. стылю, заснаванага на фалькл. рытмах і інтанацыях у спалучэнні з новымі прыёмамі пісьма. Расшырыў выразныя магчымасці фп.
Сярод тв.: оперы «Магічны апал» (1893), «Пепіта Хіменес» (1896), рапсодыя для арк. «Каталонія»; сарсуэлы; каля 300 тв. для фп., у т. л. «Іспанская сюіта», «Іспанія», «Іспанскія напевы» (5 п’ес), «Іберыя» (12 п’ес); рамансы, песні, балады і інш.
армянскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1986). Вучань Р.Егіязарана і А.Хачатурана. У 1962—68 дырэктар Арм.т-раоперы і балета. З 1986 праф. і рэктар Ерэванскай кансерваторыі. Дзярж. прэмія Арменіі 1967, Дзярж. прэмія СССР 1979.
Тв.:
Опера «Падарожжа ў Арзрум» паводле А.С.Пушкіна (1987), балеты «Мармар» (1957), «Блакітны накцюрн» (1964), «Вечны ідал» (1966), «Антуні» (1969), опера-балет «Давід Сасунскі» (1976);
вак.-сімф. творы;
3 сімфоніі, «Канцэрг-Барока» для сімф.арк. (1983);
рускі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1963). У 1967—88 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Спявае ў буйнейшых т-рах свету. Партыі: Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Атэла («Атэла» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні). Лаўрэат міжнар. конкурсаў імя П.І.Чайкоўскага (1966) і маладых оперных спевакоў (Сафія, 1967), Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.І.Глінкі (1962). Дзярж. прэмія Расіі 1978. Ганаровае званне камерзінгера Венскай дзярж.оперы (1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЧАНКА (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 13.8.1941, г. Чыта, Расія),
бел. артыст балета. Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1960; выкладаў у ім у 1965—75), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1980). У 1960—81 саліст Дзярж.т-раоперы і балета Беларусі. Танцоўшчык гераічнага плана. Сярод партый: Іван, Машэка, Мікалай («Альпійская балада», «Выбранніца», «Мара» Я.Глебава), Тарэра («Балеро» на муз. М.Равеля), Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Ротбарт («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пер Гюнт («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга). Аўтар кн. «Беларускі балет і сучасная тэма» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРО́ЎСКІ ((Werowski) Ігнацы Юзаф) (13.7.1783, Вільня — 8.8.1841),
польскі акцёр. Дэбютаваў у 1802 у Мінску ў групе М.Кажынскага, у якой і працаваў да 1812, выступаў таксама ў Гродне і Віцебску. З 1812 у Вільні, з 1815 у Варшаве. Акцёр высокай прафес. культуры, імкнуўся ў творчасці да гіст. канкрэтнасці і жыццёвай верагоднасці сцэн. вобразаў, да натуральнасці ў паказе на сцэне чалавечых пачуццяў. Выконваў ролі трагедыйныя (Атэла — «Атэла» У.Шэкспіра; Сід — «Сід» П.Карнеля; Замора — «Альзіра» Вальтэра), камічныя (Брындус — «Уяўны цуд, або Кракаўцы і горцы» В.Багуслаўскага), герояў і палюбоўнікаў у класічным і рамантычным рэпертуары, меладраматычных ліхадзеяў, спяваў у оперы.