МО́ЦАРТ (Mozart) Вольфганг Амадэй (27.1.1756, г. Зальцбург, Аўстрыя — 5.12.1791),
аўстрыйскі кампазітар; прадстаўнік венскай класічнай школы. Вучыўся ў бацькі — скрыпача і кампазітара Л.Моцарта. Выключныя муз. здольнасці выявіў у раннім дзяцінстве, меў фенаменальныя муз. слых і памяць. З 1762 прафес. музыкант, віртуозна валодаў клавесінам, арганам, скрыпкай, з трыумфам гастраліраваў па краінах Еўропы. У 1769—81 (з перапынкамі) канцэртмайстар, з 1779 арганіст архіепіскапа ў Зальцбургу. З 1781 у Вене, з 1787 «імператарскі і каралеўскі камерны музыкант» пры двары Іосіфа II. Адзін з заснавальнікаў (з І.Гайднам і Л.Бетховенам) класічнага стылю ў музыцы, звязанага з распрацоўкай сімфанізму як вышэйшага тыпу муз. мыслення, закончанай сістэмы класічных інстр. жанраў (сімфонія, канцэрт, саната, квартэт) і норм муз. мовы, яе функцыянальнай арганізацыі. У яго творчасці гарманічная цэласнасць быцця, яснасць, светланоснасць і прыгажосць спалучаюцца з глыбокім драматызмам. У цэнтры маст. свету М. — асоба чалавека, якую ён раскрывае як лірык і драматург. Творчасць М. ўвабрала і геніяльна абагульніла маст. вопыт розных эпох, нац. школ, традыцый нар. мастацтва. Найб. выразна яго наватарства выявілася ў муз.-сцэн. творах. Лепшым операм уласцівы арганічнае адзінства драм. і муз.-сімф. заканамернасцей, індывідуальнасць драматургічных вырашэнняў. М. стварыў уласны тып оперы-драмы («Ідаменей»; паст. 1781), оперы-буфа («Вяселле Фігара»; паст. 1786). Зінгшпіль ён ператварыў у філас. казку-прытчу, прасякнутую асветніцкімі ідэямі («Чароўная флейта», паст. 1791). Драматургія оперы «Дон Жуан» (паст. 1787) вылучаецца шматпланавасцю кантрастаў, незвычайным сінтэзам оперна-жанравых форм (оперы «Вяселле Фігара», «Чароўная флейта» і «Дон Жуан» у розныя гады паст. ў Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі). Вядучыя жанры яго інстр. музыкі — сімфонія, камерныя ансамблі, канцэрты. Найб. значныя з інстр. твораў — 3 сімфоніі — Es-dur, g-moll, C-dur (усе 1788), у якіх па-рознаму вырашаны пытанні тэматыкі, трактоўкі цыкла і самога жанру на аснове бездакорнай аркестравай тэхнікі і поліфанічнага майстэрства. Распрацаваў тып камерна-інстр. ансамбля з вытанчанай лірыка-філас. эмацыянальнасцю, развітым гамафонна-поліфанічным складам, складанай гарманічнай мовай. Заснавальнік новага піяністычнага стылю і класічнага тыпу канцэрта. Яго незакончаны трагедыйны Рэквіем (1791, завершаны Ф.К.Зюсмайрам) адлюстроўвае непрымірымыя супярэчнасці рэчаіснасці і філас. роздум пра сэнс жыцця. Гарманічная, меладычна шчодрая, аптымістычная па духу і дэмакратычная па накіраванасці творчасць М. ахоплівае ўсе муз. жанры. Ён аўтар 17 опер, 2 араторый, 4 кантат, царк. твораў (месы, літаніі, вячэрні, араторыі, матэты), больш як 70 вак.-сімф. твораў (арыі, ансамблі, хары з арк.), каля 50 сімфоній, каля 40 ансамблева-арк. сюіт (дывертысменты, серэнады, накцюрны, касацыі), 40 інстр. канцэртаў, у т. л. каля 30 для фп. з арк., 5 для скрыпкі з арк., 4 для валторны з арк., больш як 50 камерных ансамбляў, санат для фп., для скрыпкі і фп., песень і інш. Існуе цэнтр моцартазнаўства Моцартэум.
Літ.:
Черная Е.С. Моцарт: Жизнь и творчество. 2 изд. М., 1966;
Яе ж. Моцарт и австрийский музыкальный театр. М., 1963;
Эйнштейн А. Моцарт: Личность. Творчество: Пер. с нем. М., 1977;
Аберт Г. В.А.Моцарт: Пер. с нем. Ч. 1—2. 2 изд. М., 1987—90;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
схо́ванка, ‑і. ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Месца, дзе можна знайсці прыстанішча, прытулак, схавацца ад каго‑, чаго‑н. Толькі зрэдку перабягаў з падворку ў падворак сабака, высалапіўшы язык і шукаючы лепшай схованкі ад мух.Колас.[Максім] дакажа гэтаму Луцкевічу, што не ўсе, як ён, палохаюцца арышту і шукаюць схованкі за чужой спінай.Машара.[Мікола:] — Трэба выручыць адных хлопцаў. Зараз яны ў лесе хаваюцца. Але якая там цяпер схованка.Новікаў.
2. Якое‑н. таемнае месца, збудаванне і пад. для ўкрыцця каго‑, чаго‑н. Добрую схованку зрабіў тут Бязвухі, — яма абкладзена дзёрнам, з усіх бакоў закрыта высокай травой.Жычка.Змрокам з дзённай схованкі вылазіў Віктар і пры газоўцы з бацькам сядзеў да поўначы.Лобан.Мы зрабілі патайную схованку ў гумне і схавалі там трохі збожжа і бульбы на вясну.Якімовіч.//Разм. Пра ўмоўленае месца для хавання чаго‑н., якое вядома толькі некаторым. Каб не заплакаць, хутка ўзяла [Люда] ў .. [бацькі] грошы, замкнула сені, палажыла ў схованку ключ і сказала, дарэмна хочучы ўсміхнуцца: — Ну, я пайшла.Брыль.
3.толькімн. (схо́ванкі, ‑нак); перан. Тое, што недаступна іншым; запаветны бок чаго‑н.; сховы. Гэта толькі чалавечая памяць заўжды знойдзе ў патаёмных схованках самыя далёкія ўспаміны, ажывіць іх, прымусіць сэрца хвалявацца, стукаць узбуджана.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ШЧУ́ЧЫНСКІ РАЁН.
Размешчаны наПнЗ Гродзенскай вобл. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 1967). Пл. 1,9 тыс.км². Нас. 57 тыс.чал. (2003), гарадскога 35,1%. Сярэдняя шчыльн. 30 чал.на 1 км², Цэнтр — г.Шчучын. Раён уключае г.п.Жалудок і Астрына, 432 сельскія нас. пункты, 13 сельсаветаў: Бакштаўскі, Васілішкаўскі, Галавічпольскі, Дэмбраўскі, Каменскі, Лядскі, Мажэйкаўскі, Навадворскі, Орлеўскі, Першамайскі, Ражанкаўскі, Ракавіцкі, Шчучынскі, 2 пас. Саветы: Астрынскі і Жалудоцкі.
Тэр. раёна пераважна ў межах Лідскай раўніны, паўд. ўскраіна — у межах Верхнянёманскай нізіны. Паверхня пласкахвалістая, з участкамі марэнных узгоркаў і шырокімі забалочанымі далінамі рэк; 76% яе навыш. 140—160 м, 14% — ніжэй за 140 м, 10% — 160—180 м. Найвыш. пункт 196 м (каля в.Вял. Мажэйкава). Агульны нахіл паверхні з 3 наУ. Карысныя выкапні: торф, сапрапель, мел, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, суглінкі, праяўленні магнетытавых, сульфідна-магнетытавых і малібдэнава-медных руд. Сярэдняя т-растудз. -5,4 °C, ліп. 17,9 °C. Ападкаў каля 550 мм за год. Вегетац. перыяд 196 сут. Найб.р. Нёман з прытокамі Лебяда, Котра (з Нявішай і Спушанкай). Азёры: Берштаўскае, Матора. Вадасх. Будраўцы. Глебы с.-г. угоддзяў дзярнова-падзолістыя (47,8%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (23,6%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (18,4%), поймавыя і тарфяна-балотныя (10,2%). Пад лесам 32,9% тэр., найб. лясныя масівы ў паўн.-зах. частцы раёна, напр., Катранская пушча. Пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаальховыя, дубовыя лясы; трапляюцца асінавыя і інш. Штучныя насаджэнні (каля 23%) пераважна хваёвыя. Пад балотамі 3,9% плошчы. Натэр. раёна ландшафтны заказнік рэсп. значэння Азёры (частка); мясц. значэння — біял. Спушанскі, ахоўны тарфянік Шчанец. Помнікі прыроды рэсп. значэння: паркі — «Вялікае Мажэйкава» і «Руткевічы»; валуны ў в. Балічы, Барташы, Вял. Пугачы («Вялікі камень»), Васілішкі, Зарэчча, Зенеўцы, Ладыга («Капцюганскі»), Кузьмы («Марцін камень»), Старыя Паддубы, Фарны Канец, Тапілішкі (група валуноў); камавы пагорак «Касцянёўскі». Помнікі прыроды мясц. значэння: паркі — «Галавічполе» і «Ражанка»; валуны ў в. Касцянёва, Красная, Ляцк Высокі, Мікулішкі, Скоржыкі, Старыя Васілішкі, Якубавічы.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 100,7 тыс.га, з іх асушаных каля 27,4 тыс.га. На 1.1.2003 у раёне 11 с.-г.вытв. кааператываў, 5 рэсп.с.-г. унітарных прадпрыемстваў, у т. л. 3 эксперым. базы, 1 раённае с.-г. унітарнае прадпрыемства, 3 камунальныя с.-г. унітарныя прадпрыемствы, адкрытае акц.т-ва «Іскра-Агра», вытв. комплекс «Шчучынскае пчалярства», дзяржплемгаспадарка (буйн. раг. жывёла), племянная птушкагадоўчая рэпрадукцыйная гаспадарка, 22 фермерскія гаспадаркі, Гродзенскі занальны НДІ сельскай гаспадаркі. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свіна- і птушкагадоўлі, вырошчванні збожжавых, зернебабовых і кармавых культур, цукр. буракоў, бульбы. Прадпрыемствы металаапр., харч. (масла, цэльнамалочная прадукцыя, сыры), каап. (хлебабулачныя, макаронныя, каўбасныя вырабы) прам-сці; Шчучынскі і Лідскі лясгасы (піламатэрыялы, вываз драўніны). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Ваўкавыск—Ліда, аўтадарогі Гродна—Ліда, Ваўкавыск—Шчучын, Гродна—Астрына—Радунь і інш. У раёне 16 сярэдніх, 17 базавых, 1 спарт., 3 муз. школы, дапаможная школа-інтэрнат, 3 вучэбна-вытв. камбінаты, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, ПТВ, 27 дашкольных устаноў, 38 клубаў, 50 б-к, 7 бальніц, 3 паліклінікі, 5 амбулаторый, 36 фельч.-ак. пунктаў. Помнікі архітэктуры: царква-крэпасць (1524) у в. Мураванка, цэрквы — у в. Бершты (1816), Нарашы (канец 19 ст.); касцёлы — Іаана Хрысціцеля (1769) у в. Валянчыцы, Троіцкі (1758) і званіца (19 ст.) у в. Ішчална, Антоніеўскі (1908) у в. Каменка, Станіслаўскі (пач. 20 ст.) у в. Лядск, Юр’еўскі (1749) і капліца (1882) у в. Новы Двор, Петрапаўлаўскі (1674) і капліца (19 ст.) у в. Ражанка, св. Пятра (1903) у в. Старыя Васілішкі; сядзібы — у в. Андрушоўцы (19—20 ст.), Вял. Мажэйкава (канец 18 — пач. 19 ст.), Галавічполе (пач. 20 ст.), Глыбокае (19 ст.), Гурнофель (пач. 20 ст.), Касцянёва (канец 19 — пач. 20 ст.), Ражанка (2-я пал. 19 ст.). Радзіма Цёткі (А.С.Пашкевіч). Выдаецца газ. «Дзянніца».
Літ.:
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобл.Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДМАГІ́ЛЛЕ,
твор скульптуры ці архітэктурнае збудаванне, якія прызначаюцца для ўвекавечвання памяці нябожчыка і ўстанаўліваюцца на яго магіле. Н. ствараюць у выглядзе бюстаў, статуй, рэльефаў, стэл, калон, абеліскаў і інш. Форма і характар Н. абумоўлены сац. і рэліг. патрабаваннямі, пануючым маст. стылем.
Вядомы з часоў неаліту ў выглядзе слупоў, менгіраў, у Стараж. Грэцыі — статуі, стэлы з выявай памерлага. З 11 ст. ў Зах. Еўропе асн. тыпам Н. была тумба (пустая каменная ці бронз. каробка). На сярэдневяковым Каўказе, у Румыніі, на Балканах пашыраны каменныя пліты з арнаментальнай разьбой. Кіт. Н. (верт. пліты) узводзіліся адна над адной і паступова пераўтвараліся ў мемар. сцены. У эпоху Адраджэння Н. выцеснены грабніцамі. У 17—18 ст. партрэтныя выявы часта спалучалі з сімваламі і алегарычнымі фігурамі; большую значнасць набылі надпісы 3 канца 18 — пач. 19 ст. Н. ўстанаўліваюцца на могілках. У Н. 2-й пал. 19—20 ст.рэліг.-дыдактычны пачатак паступова слабее, аздабленнем магілы часцей становіцца партрэт памерлага ці сімвалічна-мемар. эмблема.
На Беларусі Н. вядомы з 16 ст. Уяўлялі сабой каменныя або жал. пліты з тэкстам пра жыццё памерлага, выявамі герба, евангельскіх сцэн, іх клалі на магілу або ў храмах (надмагільная пліта епіскапа Цярлецкага, захоўваецца ў Музеі стараж.-бел. культуры Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі). Паяўленне скульпт. Н. звязана з уплывам традыцый Адраджэння і дзейнасцю італьян. мастакоў. Захаваліся Н. 16 ст.: А.Гаштольда — рэльефная выява памерлага (1539—41, скульпт. З.Бернардзін), П.Гальшанскага (1550, скульпт. Падавана; абодва ў Віленскім кафедральным саборы), фрагмент мармуровага Н. з выявай спячага дзіцяці з замка ў г.п. Мір (Гродзенскі гісторыка-археал. музей), надмагільны рэльеф М.К.Радзівіла Сіроткі (пасля 1616) і Н. ў выглядзе бюста другога яго сына (1608, абодва ў Нясвіжскім касцёле езуітаў), шматфігурная кампазіцыя на пліце ў памяць пра тых, што загінулі пад Хоцімам (пасля 1643, Навагрудскі фарны касцёл), Мікалая і Барбары Вольскіх — укленчаныя адзін супраць аднаго перад крыжам (пасля 1623, Георгіеўскі касцёл у в. Крамяніца Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.), Л.Сапегі і яго жонак (пасля 1633, касцёл Міхаіла ў Вільні), П.Сапегі і трох жонак (пасля 1635, в. Гальшаны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл., цяпер у Музеі стараж.-бел. культуры). Рысы класіцызму выяўляюцца ў маст. вырашэнні надмагілля Б.Біспінка з мармуровай выявай жанчыны, якая сядзіць на саркафагу (1789, скульпт. І.Прукнер, Троіцкі касцёл, г.п. Ружаны Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.), К.Радзівіл (1825, Нясвіжскі касцёл езуітаў), графа М.П.Румянцава (1834, скульпт. В.Дэмут-Маліноўскі, Гомельскі краязнаўчы музей), брата А.Міцкевіча Аляксандра (пасля 1873, г. Кобрын Брэсцкай вобл.), А.Чахоўскага (пасля 1858, в. Лунна Мастоўскага р-на), С.Пац (19 ст., Троіцкі касцёл, г.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.), А.Тызенгаўза з бронзавай выявай сядзячай жанчыны і партрэтным медальёнам (1887, скульпт. Т.Дукас, Гродзенскі касцёл езуітаў). У 2-й пал. 20 ст. створаны шэраг значных Н. дзярж. дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, артыстаў, мастакоў: Я.Коласа (1970, скульпт. У.Ананька, М.Якавенка, арх. М.Мызнікаў), Я.Купалы (1971, скульпт. А.Анікейчык і А.Заспіцкі), І.Жыновіча (1976, скульпт. З.Азгур), І.Мележа (1980, скульпт. С.Вакар, арх. Ю.Казакоў), П.М.Машэрава (1983, скульпт. Анікейчык, арх. Л.Левін, Ю.Градаў), Е.Лось (1985, скульпт. Заспіцкі), І.І.Грамовіча (скульпт. М.Рыжанкоў), А.А.Анікейчыка (абодва 1988, скульпт. А.Фінскі), Ю.А.Карачуна (скульпт. У.Лятун), В.Ц.Турава (абодва 1999, скульпт. Якавенка). У мемар. комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» створана агульнае Н. над некропалем герояў, што загінулі ў крэпасці (1967—71, арх. У.Кароль, Казакоў, В.Волчак, В.Занковіч, Г.Сысоеў і інш.). Н.-стэлы ўстаноўлены ахвярам фашызму каля в. Маціёва Талачынскага р-на (1967) і ў г. Докшыцы (1968), на брацкай магіле партызан, ахвяр фашызму і землякоў у в. Масевічы Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. (1975), гомельскім апалчэнцам і Ц.С.Барадзіну (1975, скульпт. Г.Гарбанёў), на брацкай магіле чырвонагвардзейцаў у в. Калышкі Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. (1983) і інш.
А.К.Лявонава.
Надмагілле Мікалая і Барбары Вольскіх у Георгіеўскім касцёле вёскі Крамяніца Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобл.Да арт.Надмагілле. Помнік на магіле Янкі Купалы. 1971. Скульптары А.Анікейчык і А.Заспіцкі.
1.(1і2ас.неўжыв.). Высыпацца адкуль‑н., раскідацца ў розныя бакі, рассеяцца. Цукар рассыпаўся. □ Ліпавы кошык ціха ўдарыўся аб зямлю, бязгучна рассыпаліся грыбы.Лынькоў.Яблыкі рассыпаліся — пакаціліся ў бульбоўнік.Даніленка.// Свабодна легчы (пра валасы). [Валасы], густыя і чорныя, рассыпаліся па плячах.Вітка.//перан. Размясціцца, раскідацца на якой‑н. прасторы. Вакол, куды ні глянеш, рассыпаліся хутары.«Маладосць».Між градамі флоксаў рассыпаліся рознакаляровыя астры.Дуброўскі.Мой горад па завулках Рассыпаўся ў бакі.Іверс.
2.(1і2ас.неўжыв.). Распасціся, разваліцца на дробныя часткі. — Будынкі старыя. На месцы яны стаяць, а крані — рассыплюцца.Галавач.Качка з сілай стукнулася ў акно, шыба зазвінела і рассыпалася на дробныя частачкі.Ляўданскі.//перан. Перастаць існаваць; распасціся. Рухнулі старыя Міхалавы ідэалы, рассыпаліся былыя надзеі, згінулі ранейшыя мары, пакінуўшы пасля сябе прыкрую памяць.Кудраўцаў.І раптам усё маё маленькае шчасце рассыпалася.Пянкрат.
3.(1і2ас.адз.неўжыв.). Разысціся, разбегчыся ў розныя бакі. Натоўп рассыпаўся. □ З вясёлым шумам і крыкам выбеглі дзеці на вуліцу .. і рассыпаліся па хатах.Колас.// Разышоўшыся, размясціцца на адлегласці адзін ад аднаго. Перакур зацягнуўся гадзіны на тры. Нарэшце доўгачаканая каманда: — Рассыпацца ў ланцуг!.. Інтэрвал — два метры...Навуменка.//Разм. Перастаць жыць разам; раз’ехацца (пра ўсіх, многіх). Старая яго ўжо гадоў дзесяць як памерла, а дзеці, як.. [дзед Анупрэй] кажа, рассыпаліся па ўсім свеце.Якімовіч.
4. Абазвацца частымі перарывістымі гукамі. Як бы хочучы пацвердзіць свае апошнія словы, .. [Юркевіч] рассыпаўся дробным ненатуральным рогатам.Мурашка.// Разнесціся, раздацца (пра частыя, перарывістыя гукі). Якраз у гэтую хвіліну артылерыйская кананада сунялася, і ў цішы, што настала, рассыпалася кароткая імклівая чарга кулямёта.Мележ.Стрыманы смех рассыпаўся сям-там у зале і прыціх.Хадкевіч.
5.Разм. Лісліва і шматслоўна выказаць што‑н., звычайна прыемнае для слухача (кампліменты, падзяку і пад.). Неўзабаве вярнуўся вусач і, забіраючы ад салдата вінтоўку, рассыпаўся ў падзяках.Машара.
6.Разм. Радзіць. [Язэпу] стала шкада Дашы. — Праз тыдзень я вярнуся. Ты ж сама казала, што яшчэ не хутка рассыплешся...Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
привести́сов., в разн. знач. прыве́сці, мног. папрыво́дзіць;
привести́ дете́й домо́й прыве́сці дзяце́й дамо́ў;
следы́ привели́ к норе́ сляды́ прывялі́ да нары́;
привести́ в по́дданство прыве́сці ў падда́нства;
привести́на па́мять прыве́сці напа́мяць;
привести́ в поря́док прыве́сці ў пара́дак;
привести́ к мы́сли прыве́сці на ду́мку;
привести́ в замеша́тельство прыве́сці ў замяша́нне, збянтэ́жыць;
привести́ в изумле́ние прыве́сці ў здзіўле́нне, здзіві́ць;
привести́ в отча́яние прыве́сці ў адча́й;
привести́ в у́жас вы́клікаць жах, жахну́ць;
привести́ в гото́вность прыве́сці ў гато́ўнасць;
привести́ в исполне́ние вы́канаць;
привести́ к ги́бели прыве́сці да гі́белі (пагі́белі);
привести́ к пу́танице прыве́сці да блытані́ны;
привести́ приме́р прыве́сці пры́клад;
привести́ к одному́ (о́бщему) знамена́телюмат. прыве́сці да аднаго́ (агу́льнага) назо́ўніка;
◊
привести́ в изве́стность даве́сці да ве́дама, паве́даміць;
привести́ в себя́ а) (вывести из обморока) прыве́сці ў прыто́мнасць; б) (заставить опомниться) прыму́сіць аду́мацца;
не приведи́ бог (го́споди, госпо́дь) не дай бог, барані́ бог;
не приведёт к добру́ не прывядзе́ да дабра́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
свяці́ць1, свячу, свеціш, свеціць; незак.
1. Выпраменьваць святло ў прастору. Некалькі дзён быў дождж, а сёння свеціць сонца.Брыль.Спі, маленькі мой сыночак! Вочкам не міргні: Свеціць месяца кружочак, Ты ж аб долі спі.Купала.Па небе плыў, амаль што бег месяц, была ноч, свяцілі то тут, то там, прарэзаўшыся праз рэдкія хмары, зоры.Сачанка.Грукала цяпер ужо цішэй і недзе збоку, далёка за Лонвай. Толькі маланкі свяцілі і свяцілі, ад іх рабілася цямней і на дарозе, і ў полі.Пташнікаў.// Накіроўваць святло асвятляльнага прыбора ці іншай крыніцы святла ў які‑н. бок. Убачыўшы Курловіча,.. [Дзям’ян] працягнуў з падкрэсленай пашанай: «А-а-а!» — і стаў, ідучы, старанна свяціць яму пад ногі.Дуброўскі.Архіп Паўлавіч дастаў ліхтарык і доўга свяціў ім.Шашкоў.//перан.; каму. Прыносіць радасць, шчасце, здавальненне. Я помню толькі ясныя раніцы, ясныя дні і вечары, бо Ганіна каханне свяціла мне, як само сонца.Чарнышэвіч.Жыў чалавек на свеце, Якому лёсам суджана было Сказаць, Што шчасце толькі смелым свеціць, Што толькі ў рэвалюцыі святло...Свірка.
2. Ззяць, адбіваючы святло, прамені. На гімнасцёрцы ветэрана свяцілі медалі.// Вылучацца сярод іншых прадметаў сваім светлым колерам, быць бачным, віднецца (пра што‑н. светлае). Белымі прамавугольнымі плямамі свяціла падлога. Гэта сталяр уставіў на месца праламаных дошак новыя.Нядзведскі.Меншы [хлопец] быў у вялікай чорнай кепцы — пасунулася аж на вочы; з’ехалі штаны, і на спіне свяціла голае цела — вузкай белай палоскай.Пташнікаў.// Выглядаць, быць старым, трухлявым і пад. (пра дзіравае адзенне, збудаванне і пад.). Пакрыўленае гуменца свяціла прарэхамі ў страсе.Пестрак.
3.перан. Іскрыцца святлом радасці (пра вочы); быць азораным унутраным святлом (пра твар). Ты ж, як праходзіш знаёмаю сцежкай, свеціш сустрэчным гарэзнай усмешкай.А. Вольскі.Аб шчасці марыцца, калі Нязгасным бляскам вочы свецяць...Тарас.
4. Траціць здольнасць бачыць; слепнуць (пра вочы). [Дзед:] Вочы дрэнна ўжо свецяць, Пачытай ты мне, голубе.Гілевіч.Ледзь не грудзьмі ўзлёгшы на руль, выехаў [каваль] з гаража, узяўся на дарогу і тут адчуў, што і рукі млеюць, і вочы слаба свецяць.Кулакоўскі.
5.перан. Заставацца неўміручым, вечным. Але песня не памерла, яна свяціла і будзе свяціць праз вякі, бо толькі ў ёй ідэал народнага шчасця.Навуменка.Памяць пра Коласа... Гэта яго кнігі, якія будуць свяціць вечна.«ЛіМ».
•••
Свяціць вачыма — аказацца ў няёмкім становішчы, знаходзіцца ў стане разгубленасці.
Свяціць голым целам — быць апранутым у падраную вопратку, бедна.
Выконваць над кім‑, чым‑н. царкоўны абрад асвячэння; асвячаць. Свяціць ваду. Свяціць хлеб. □ З самае раніцы ў царкву, што стаяла за мястэчкам, ішлі людзі свяціць вярбу.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Разм. Улезці, забрацца ўнутр чаго‑н., куды‑н. Пасля .. [жанчына] ўсё як найлепш расказала — і як выйсці на сцежку, і як перайсці кладкі, і па які бок пакінуць грудок, каб не ўбіцца ў багну.Быкаў.Ахопленыя жахам,.. [Пацейчык і Клебер] пайшлі назад і ўбіліся ў нейкі забалочаны хмызняк.Чорны.Падлеткі хлапчукі бегалі пад вокнамі, спявалі прыпеўкі і як мага стараліся ўбіцца ў хату, каб хоць адным вокам зірнуць на гульні і скокі.Каваль.Убіўся [дзядуля] .. у самы натоўп, узлез на нечы воз і пачаў крычаць на ўсе бакі.Гарэцкі.// Зайсці, залезці ў недазволенае месца, у шкоду. [Конь] убіўся з калёсамі ў жыта, прагна хапае мокрымі губамі амаль даспелае калоссе.Навуменка.Хлопчык так задумаўся, што не заўважыў, як Красуля і цялушка-пярэзімак убіліся ў шкоду.С. Александровіч.// Шчыльна прытуліцца да чаго‑н. Убіцца тварам у падушку.// Унурыцца ў што‑н. Максім сеў каля стала плячыма да дзвярэй і, убіўшыся ў .. табліцу, пачаў вывучаць яе напамяць.Машара.Мужчыны ўсё сядзелі, убіўшыся насамі ў карту.Пташнікаў.
2.перан.Разм. Пранікнуць у якое‑н. асяроддзе; уцерціся, улезці куды‑н. [Наўмыснік:] — Я службовы чалавек быў калісьці: то па маёнтках за аратага быў, то раз у леснікі к пану ўбіўся, але доўга не набыў.Чорны.І Стаха знаходзяць — убіўся ў прымакі да палескага дзядзькі.Лужанін.[Вольга] ўжо не спадзявалася на зварот мужа, чамусь[ці] была ўпэўнена, што з яго языком удасца яму дзе-небудзь убіцца.Васілевіч.
3. З сілай уваткнуцца ў што‑н. (звычайна пра што‑н. вострае). Сякера ўзнялася ўгору, бліснуўшы на сонцы ясным бляскам гладкага металу, і з сілаю ўбілася ў калоду.Мурашка.
4. Утаптацца, утрамбавацца, стаць больш цвёрдым, гладкім. Сцежка ўбілася.
5.перан.Разм. Улезці; прыстаць (пра хваробы, няшчасці і пад.). [Сымон:] — Хвароба як убілася ў хату, дык і не вылазіць.Чарнышэвіч.[Люба:] То ўставайце, покуль курч у ногі не ўбіўся, ды на бераг хутчэй.Козел.
6.перан.Разм. Заняцца чым‑н. да забыцця ўсяго астатняга. [Бацька:] — Хата ледзьве ліпіць, хлеў таксама стары, А ты ўбіўся ў гэту ячэйку.Глебка.
7.Разм. Не выходзіць, не ісці (з галавы, думак). Тыдні са два не бачыла Арына агранома.. Улез у галаву, убіўся, спакою не дае.Б. Стральцоў.У мяне з галавы не выходзіла Іра. І чаго яна ўбілася ў думкі?Сабаленка.
•••
Убіцца ў давер’е (давер) — тое, што і увайсці ў давер’е (давер) (гл. увайсці).
Убіцца ў ласкучыю — дамагчыся чыёй‑н. прыхільнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПА́НЧАНКА Пімен Емяльянавіч (23.8.1917, г. Талін — 2.4.1995),
бел.паэт.Нар. паэт Беларусі (1973). Ганаровы акадэмік Нац.АН Беларусі (1994). Скончыў пед. курсы ў Бабруйску (1934), Мінскі пед.ін-т (1939). У 1933 працаваў рабочым у Бабруйску. З 1934 настаўнічаў на Магілёўшчыне. З 1939 у Чырв. Арміі, удзельнік вызвалення Зах. Беларусі (вер. 1939). У Вял.Айч. вайну спец. карэспандэнт армейскіх і франтавых газет. З 1946 заг. аддзела час. «Вожык», з 1948 заг. аддзела, нам.гал. рэдактара газ. «Літаратура і мастацтва». З 1953 гал. рэдактар альманаха «Советская Отчизна», з 1958 — час. «Маладосць». У 1966—71 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1934. У першых зб-ках «Упэўненасць» (1938), «Вераснёвыя сцягі» (1940) настрой і пачуцці яго пакалення — рамантычна-ўзнёслыя парыванні, летуценні маладосці і кахання, трывога ў прадчуванні нарастаючай пагрозы вайны. У зб-ках «Табе, Беларусь» (1942), «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945) горыч расстання з Беларуссю, вера ў яе вызваленне, героіка нар. змагання вызначаюць унутр. напружанне, палымянасць лірычнага перажывання паэта. Шырока выкарыстоўваў фалькл. вобразы і прыёмы. Вершы ваен. часу («Краіна мая», «Будуць вечна сады расцвітаць...», «Сінія касачы», «Дзеці вайны», «Герой» і інш.) спалучаюць адухоўленыя, чыстыя, светлыя малюнкі жыцця, задушэўныя перажыванні з драм., нярэдка па-баладнаму сціслым і ёмістым паказам ваен. выпрабаванняў. Уражанні ад знаходжання з сав. войскамі ў Іране (1944—45) сабраны ў патрыят. цыкле «Іранскі дзённік» (1944—47). У зб-ках «Гарачыя вятры» (1947), «Вершы» (1948), «Прысяга» (1949), «За шчасце, за мір!» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Шырокі свет» (1955) тэма мірнай працы, суровая памяць вайны, услаўленне прац. энтузіязму, імкненне да сац. значнасці і дзейснасці паэзіі. Вынік паездак у ЗША і інш. краіны — зб-кі «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Йоркскія малюнкі» (1960), «Тысячы небасхілаў» (1962), «Чатыры кантыненты» (1964). Сведчаннем творчай сталасці з’яўляюцца зб-кі «Пры святле маланак» (1966, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1968), «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977), «Дзе начуе жаўранак» (1979, у пер.нарус. мову, Дзярж. прэмія СССР 1981), «Маўклівая малітва» (1981), «Лясныя воблакі» (1985) і інш., дзе найб. поўна рэалізаваліся магчымасці і выявіліся лепшыя рысы таленту П. Яго паэзія псіхалагічна чуйная, незвычайна багатая на рэаліі жыцця і чалавечыя адносіны, павернута да штодзённых спраў, прасякнута людскімі клопатамі і трывогамі, раскрывае свет сучасніка — грамадзяніна і патрыёта, які жыве напружана, дзейна. Паэт ярка выражанага грамадзянска-публіцыст. тэмпераменту, глыбока ўражлівы, па-маладому няўрымслівы; ён усё жыццё працягваў змаганне за маральна-этычную вартасць і сутнасць чалавечай асобы, за нац. свядомасць, мову і культуру беларусаў. З сярэдзіны 1980-х г. яго творчасць вылучаецца публіцыст. адкрытасцю, трыбуннасцю, вастрынёй прамаўлення, сатыр. пафасам і адначасова застаецца па-ранейшаму глыбока лірычнай, уражлівай, чуйнай да чужога болю (кн. «І вера, і вернасць, і вечнасць», 1986; «Горкі жолуд», 1988; «Высокі бераг», 1993). У пасмяротную кнігу паэзіі розных гадоў «Зямля ў мяне адна» (1996) увайшла і напісаная ў гады вайны паэма «Вандраванне ў нянавісць». Аўтар лірычных паэм «Беластоцкія вітрыны» (1940), «Маладосць у паходзе» (1946), «Патрыятычная песня» (1957, Літ. прэмія імя Я.Купалы 1959) і інш. Выступаў як крытык: кн. «На паэтычным небасхіле» (1977) і «Высокі бераг» (1993) у якіх змешчаны артыкулы, эсэ, успаміны пра Я.Купалу, Я.Коласа, А.Куляшова, А.Фадзеева і інш., пра падзеі літ. жыцця. Пераклаў набел. мову асобныя творы А.Міцкевіча, М.Нагнібеды, Я.Райніса, А.Суркова, Ф.Шылера і інш.
Тв.:
Зб. твораў. Т. 1—3. Мн., 1967—71;
Зб. твораў. Т. 1—4. Мн., 1981—83;
Млечны шлях. Мн., 1980;
Неспакой. Мн., 1988;
Выбранае: Вершы. Паэма. Мн., 1993.
Літ.:
Лазарук М.А. Пімен Панчанка. Мн., 1959;
Бярозкін Р.С. Пімен Панчанка. Мн., 1968;
Гілевіч Н. Іменем чалавечнасці // Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978;
Бечык В. Хвалявацца за ўсіх і ўсё... // Бечык В. Прад высокаю красою... Мн., 1984;
Стральцоў М. Пімен Панчанка: (Фотаальбом). Мн., 1987.
1. Пазбавіць жыцця, знішчыць. Князь забіў на ловах пару вялікіх прыгожых ласёў.Гарэцкі.Партызаны забілі здрадніка, укінуўшы ноччу ў яго дом гранату.Краўчанка./убезас.ужыв.Бомбай многіх забіла.// Прыбіць, змучыць пабоямі. Забіць да паўсмерці.// Зарэзаць, закалоць. Забіць свінню на сала.
2. Б’ючы, стукаючы па якім‑н. прадмеце, прымусіць яго ўвайсці ў што‑н.; увагнаць. Забіць цвік у сцяну. Забіць калок у зямлю. □ [Вася] падняўся і забіў лязо сякеры ў разрэз.Шамякін.// Ударамі, рэзкімі штуршкамі загнаць што‑н. куды‑н. Забіць мяч у вароты праціўніка. Забіць шар у лузу.
3. Закрыць наглуха, прымацаваўшы, прыбіўшы дошкі і пад. Забіць аполкамі дзверы і вокны хаты.
4. Закрыць, заткнуць (адтуліну, шчыліну), туга засунуўшы ў яе што‑н. Надзеў [Талаш] праз плячо паляўнічую раменную торбу на шырокім пасе, дастаў ладункі з порахам, засыпаў у стрэльбу добрую порцыю пораху, туга забіў яго клакам.Колас.// Забрудзіць, закупорыць. Пясок забіў трубу.
5.Разм. Запоўніць, заняць сабой (пра мноства каго‑, чаго‑н.). Бясконцыя раннія завірухі так забілі снегам дарогі, што дабрацца куды цяпер можна было толькі хіба на кані ці на трактары.Шашкоў.
6. Перамагчы, заглушыць. Уяўлялася, што самы густы і напорны вецер не заб’е .. [ у гэтым кутку] паху грыбоў.Чорны.//перан. Запалохаць, пазбавіць здольнасці супраціўляцца. Забіць чалавека маральна.
7.Зак.да забіваць (у 3 знач.).
•••
Забіць асінавы кол — канчаткова пазбавіцца ад каго‑, чаго‑н., скончыць з кім‑, чым‑н. (ад забабоннага звычаю забіваць кол у магілу ведзьмара, каб абясшкодзіць яго).
Забіць галавукамучым — абцяжарыць памяць чым‑н. непатрэбным, пустым.
Забіць двух зайцоў — выканаць адначасова дзве розныя справы, дасягнуць дзвюх розных мэт.
Забіць (загнаць) клін — раз’яднаць, выклікаць варожасць аднаго да другога.
І камара не заб’е — пра ціхага баязлівага чалавека.
Хоць забі — пра немагчымасць што‑н. зрабіць.
(Яго) і калом не заб’еш — пра чалавека з моцным здароўем, вялікай фізічнай сілай.
забі́ць2, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; ‑б’ём, ‑б’яце; зак.
Пачаць біць (у 1, 7 і 8 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)