ко́раб, -а, мн. карабы́, -о́ў, м.

Выраб з лубу, бяросты, саломы і пад. для захавання, пераноскі, упакоўкі чаго-н.

Сем карабоў (нагаварыць, наабяцаць і пад.; разм., іран.) — вельмі многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папацяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папаця́гваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што і чаго (разм.).

Цягаць доўга, неаднаразова; пацягаць многа каго-, чаго-н.

Колькі мы папацягалі (папацягвалі) гэтага бярвення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрэ́мзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Пакрыць рознымі штрыхамі, неакуратна спісаць.

С. чысты аркуш паперы.

2. Зрабіць многа правак, закрэсліць у многіх месцах.

Рэдактар скрэмзаў артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аб’е́здка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. гл. аб’ездзіць.

2. Дарога, па якой можна аб’ехаць якую-н. перашкоду.

Сцежак і аб’ездак было ў той мясцовасці многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жоўць¹, -і, ж.

1. Жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань у кішэчнік.

2. перан. Злосць, раздражненне.

У яе словах многа жоўці.

|| прым. жо́ўцевы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. заключыць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Утрымліваць у сабе, мець у сваім складзе.

Кніга заключае ў сабе многа цікавага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затава́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што (спец.).

Сабраць многа тавару, не пускаючы ў гандлёвы абарот.

З. муку на складзе.

|| незак. затава́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. затава́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намало́ць, -мялю́, -ме́леш, -ме́ле; -мялі́; -мо́латы; зак.

1. чаго. Размалоць нейкую колькасць чаго-н.

Н. мукі.

2. перан.; чаго і без дап. (разм.). Нагаварыць многа лішняга, пустога.

Н. лухты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паапрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. каго-што. Апрануць, забяспечыць вопраткай усіх, многіх.

Цёпла п. дзяцей.

2. што. Надзець на сябе многа чаго-н.

П. на сябе ўсё новае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

полівітамі́ны

(ад гр. poly = многа + фр. vitamine, ад лац. vita = жыццё)

лекавы прэпарат, які змяшчае комплекс вітамінаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)