аблаві́ць паляўн.:

аблаві́ць лес den Wald nach Wild durchkämmen;

аблаві́ць са́жалку den Teich ábfischen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Межаву́ха ’балотнае дрэва’, ’кручаная драўніна з ускрайку леса, якая дрэнна колецца’ (Сцяц., Інстр. II). Балтызм. Параўн. усх.-літ. mẽdžias ’лес’, лат. mežs ’лес’, ’дрэва’ — у балт. мовах лексемы з і.-е. коранем *medhi̯o ’сярэдні’ азначаюць ’тое, што служыла граніцай, размяжоўваннем чаго-небудзь’. Семантычна бел. лексема ўваходзіць у лік тых, якія маюць звязаныя семемы ’балота’ ⟷ ’лес’ (гл. Талстой, Геогр., 244). Параўн. ме́жань 2, а таксама бел. ку́дра ’ставок, азярцо, балота’ — ’лясок сярод поля’ і літ. kūdra ’ставок’, лат. kūdra ’торф’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

líchten I

1. vt

1) разрэ́джваць, ачышча́ць (лес)

2) праясня́ць, разганя́ць (цемру)

2. ~, sich

1) радзе́ць, радчэ́ць (пра лес)

2) праясня́цца, ясне́ць (пра неба)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кедро́ўнік, ‑у, м.

Лес, які складаецца з кедравых дрэў. Сонца пачало ўжо хавацца за зубчаткай кедроўніку. Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саджо́нік, ‑а, м.

Абл. Саджаны лес. Каспар развітаўся з.. [дактарамі], і каламажка неўзабаве схавалася за ліпавым саджонікам. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саракавы́, ‑ая, ‑ое.

Ліч. парадк. да сорак. Саракавы нумар. □ Загналі.. [дзяўчаты] кароў у лес, у саракавы квартал. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГА́БЫ,

балота ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у вадазборы р. Сэрвач і Вузлянка. Нізіннага (45%), вярховага (40%) і пераходнага (15%) тыпаў. Пл. 13,9 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 9,2 тыс. га. Глыб. торфу да 7,3 м, сярэдняя 2,6 м. У балоце запасы бітумінознага і падсцілачнага торфу, мергелю (магутнасць да 4 м). На асушаных землях вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжавыя і прапашныя культуры, на неасушаных расце лес з хвоі, елкі, бярозы.

т. 4, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАДЫЛЁВА БАЛО́ТА,

на У Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл., у вадазборы р. Ухлясць і яе прытока р. Варонінка. Пераважна нізіннага (92%) тыпу. Уключае торфамасівы Гадылёва, Ухлясць—Цэнтральнае, Вараніно. Агульная пл. 8,3 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 6,5 тыс. га. Глыб. торфу да 7,3 м, сярэдняя 2,4 м. На пл. 210 га ёсць сапрапель. Каля 6,4 тыс. га асушана. На неасушанай ч. расце рэдкі лес з хвоі і бярозы.

т. 4, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖУ́НГЛІ (англ. jungle ад джангал, на мове хіндзі — лес, зараснікі),

дрэвава-хмызняковыя зараснікі ў спалучэнні з высокімі грубасцяблістымі дрэвападобнымі злакамі (гіганцкім бамбукам, цукр. трыснягом, эрпантусам і інш.). Звычайна густыя, месцамі абвітыя ліянамі. Характэрны для вільготных мусонных абласцей тропікаў, пераважна ў Паўд. (Індастан) і Паўд.-Усх. Азіі (Індакітай. Зондскія а-вы); трапляюцца ў пераўвільготненых субтрапічных абласцях (Д. Усход і інш.). Часам Дж. памылкова называюць цяжкапраходныя ўчасткі забалочаных трапічных лясоў.

т. 6, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУ́ЕВА (Настасся Платонаўна) (17.12.1896, с. Спаскае Тульскай вобл., Расія — 23.3.1986),

руская актрыса. Нар. арт. СССР (1957). Скончыла школу драм. мастацтва (1915). З 1916 у трупе МХАТа. Створаныя ёй вобразы вылучаюцца своеасаблівай індывідуальнасцю, яркай характарнасцю: Матрона («Уваскрэсенне» паводле Л.​Талстога), Каробачка («Мёртвыя душы» М.​Гогаля), Міс Уордл («Піквікскі клуб» паводле Ч.​Дзікенса), Фяклуша, Уліта («Навальніца», «Лес» А.​Астроўскага), Анфіса («Тры сястры» А.​Чэхава) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1952.

т. 7, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)