Моцны віхар, які падымае ўгору і круціць слуп вады, пяску, пылу. Смерч на моры. □ Вясной падняўся над Закружжам чорны слуп смерчу, прайшоў па гародах, вырываючы з зямлі дрэвы, камяні.Асіпенка.// Пра што‑н., падобнае на смерч. Вогненны смерч. □ Гэта зноў машкара. Шэрым смерчам узнімаецца яна высока ў неба.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fell
I[fel]
v. p.t. of fall
II[fel]1.
v.t.
1) зьбіва́ць з ног, валі́ць
2) рэ́заць (дрэ́ва), сячы́(лес)
3) шыць бялі́знавым швом
2.
n.
1) спу́шчаныя дрэ́вы ў сэзо́н
2) бялі́знавае шво
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ветралом ’дрэвы, паваленыя ветрам; буралом’. Сюды ж ветраломная лінія (КТС). Укр.вітроло́м ’дрэва, зламанае ветрам’; ’моцны вецер’, рус.калуж., пск., перм.ветролом ’буралом’, польск.wiatrołom ’дрэва, паваленае або зламанае ветрам’; ’участак лесу-буралому’, чэш.větrolam, славац.vetrolam ’лясная паласа для аховы палёў ад ветру’; серб.-харв.в(ј)етро̀лом ’ламанне дрэў па прычыне моцнага ветру’; ’укрыццё, сховішча ад ветру’, балг.ветролом ’лес, паламаны моцным ветрам’. Магчыма, прасл.větro‑lamъ. Да вецер і ламаць (гл.). Семантычныя паралелі: літ.vė́tralauža, vė́jalaužos, ням.Windbruch, іт.frangivento.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаг1 ’жэрдка, якую прыстаўляюць да воза і коцяць па ёй дрэвы’ (Жд. 2) < прасл.lagъ < lagati ’класці’, якое з’яўляецца ітэратыўным дзеясловам да łožiti ’класці’ (Бернекер, 683).
Лаг2 ’прыбор для вымярэння хуткасці руху судна або пройдзенай ім адлегласці’ (ТСБМ) < з гал.log ’тс’ праз рускую мову (гл. Фасмер, 2, 445).
Лаг3 ’борт судна’ (ТСБМ) < рус.лаг ’рад гармат на адным борце карабля’ < гал.laag ’тс’ (Матцэнаўэр, Cizí sl., 235) ці з ням.Lage ’сукупнасць гармат на адным борце судна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашы́на, пашы́йнік, пашы́нік, пашэйнік ’галлё, якім усцілаецца дарога ў нізкіх месцах’ (Клім.; паст., Сл. ПЗБ), ’галлё, якім накрывалі лён пры замочванні’ (рас., Шатал.; Жыв. нар. сл.; віц., навагр., ДАБМ, 879), ’сукі дрэва або зрубленыя маладыя дрэвы з галінамі’ (Касп.). З польск.faszyna ’звязка галля’, якое з ням.Faschirie < італ.fascina ’тс’ < лац.fascis ’пучок’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 155; Брукнер, 119; Фасмер, 4, 188). Шчуч.пашына ’хваёвая і яловая ігліца’ (Сл. ПЗБ) названа паводле функцыі (’галлё’), магчыма, з пашыпа (гл.) ці + па + шыпʼё.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зашарэ́ць, ‑эе; зак.
Разм.
1. Вылучыцца сваім шэрым колерам, паказацца (пра што‑н. шэрае). Дрэвы пачалі радзець, між стваламі зашарэла паласа берага.Мележ.
2. Пачаць шарэць; стаць шэрым. [Ліза] не заўважала, як зашарэла ноч і неба на ўсходзе пабялела.Чорны.//безас. Аб наступленні паўзмроку. Надвячоркам, як ужо добра зашарэла.., Галілей борздзенька саскочыў з печы.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакале́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад пакалечыць.
2.узнач.прым. Які атрымаў калецтва; знявечаны. [Алена] спынілася каля лавы.., падняла посцілку, зірнула на мёртвы пакалечаны твар дзяўчыны і самлела.Чарнышэвіч.// Які атрымаў значныя пашкоджанні, даведзены да нягоднасці (пра рэчы, прадметы). Дрэвы.. стаялі пакалечаныя, і замест галінак тырчалі ў розныя бакі кароткія абрэзкі сукоў.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыса́ды, ‑сад; адз.няма.
Дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго‑н. (дарогі, вуліцы, будынка і пад.). Ад паварота .. [шлях] быў абсаджаны густымі бярозавымі прысадамі.Мележ.Вуліц было некалькі, падзеленых на кварталы аднолькавых памераў і ўпрыгожаных строгімі шнурамі прысад.Паслядовіч.Недзе ў бальнічных прысадах плакалі кнігаўкі.Пташнікаў.Рэспублікі сталіца, Любімы горад-сад! Палацы, камяніцы У зелені прысад.Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пералама́цьсов.
1. перелома́ть;
ве́цер ~ма́ў дрэ́вы — ве́тер перелома́л дере́вья;
2. переломи́ть;
п. па́лку — перелома́ть па́лку;
3.перен. (перебороть, переменить) переломи́ть;
п. хара́ктар — переломи́ть хара́ктер;
п. яго́ ўпа́ртасць — переломи́ть его́ упря́мство
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЕЧНАЗЯЛЁНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
расліны, укрытыя зялёным лісцем на працягу ўсяго года. У адрозненне ад летне- і зімовазялёных раслін кожны ліст вечназялёных раслін жыве некалькі гадоў (напр., ліст. лімона — 3, ігліца елкі — 8—12, хвоі — 3—5 гадоў), паступова замяняецца новым, таму гэтыя расліны называюць таксама шматгадовазялёнымі. Лісце вечназялёных раслін звычайна мае прыстасаванні, якія змяншаюць выпарэнне вады раслінай (транспірацыю) і павышаюць зімаўстойлівасць.
Характэрныя для трапічнай і субтрапічнай флоры. У краінах з умераным і халодным кліматам, у т. л. на Беларусі, трапляюцца вечназялёныя расліны барэальнага і трапагеннага паходжання, напр. хвойныя дрэвы і кусты (елка, хвоя, ядловец), некаторыя лясныя і балотныя кусцікі і шматгадовыя травяністыя расліны (брусніцы, талакнянка, багун, верас, журавіны, дзярэзы, грушанкі і інш.). Многія вечназялёныя расліны як дэкар. вырошчваюць у адкрытым грунце, аранжарэях і пакоях (напр., алеандр, лаўравішню, пальмы, плюшч, самшыт, цытрусавыя). Добрыя прадуцэнты кіслароду.