рускі ваенны дзеяч, дыпламат. З 1640 акольнічы, з 1652 прыбліжаны баярын і дварэцкі цара Аляксея Міхайлавіча. Суддзя Разбойнага прыказа (1650—51) і Прыказа Вял. дварца (1652—54). У 1648 люта расправіўся з удзельнікамі паўстання ў Курску. У 1653 узначаліў рус. пасольства на Украіну. На Пераяслаўскай радзе 1654 прывёў да прысягі на вернасць Расіі яе ўдзельнікаў. У 1655 камандуючы войскамі, якія былі пасланы на дапамогу Хмяльніцкаму супраць польскіх войскаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗА́Л ((Özal) Тургут) (13.10.1927, г. Малацья, Турцыя — 17.4.1993),
дзярж. і паліт.дзеяч Турцыі. Скончыў Стамбульскі тэхн.ун-т (1950). Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, працаваў у розных мін-вах і прыватных кампаніях, у 1967—71 узначальваў дзярж. планавую арг-цыю. У 1980—82 нам. прэм’ер-міністра па эканам. пытаннях. У 1983 пасля зняцця ў Турцыі забароны на паліт. дзейнасць — ген. старшыня Партыі айчыны. У 1983—89 прэм’ер-міністр, у 1989—93 прэзідэнт Турэцкай рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЗІН (Уладзімір Марцінавіч) (8.10.1895, в. Мар’янава Полацкага р-на — 18.2.1920),
ваенны дзеяч. Скончыў Полацкае рэальнае вучылішча. Працаваў у Рызе, Полацку. З 1916 у арміі. На чале батальёна, Арскай групы, зводнай і стралк. дывізій змагаўся супраць белагвардзейцаў і белачэхаў, войскаў Калчака на Урале, Дзянікіна пад Царыцынам, у Сальскіх стэпах, на Доне і інш. 17.2.1920 узяты ў палон і пасля катаванняў павешаны ў станіцы Ціхарэцкай. У Полацку помнік Азіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬЕ́НДЭ ГО́СЕНС ((Allende Gossens) Сальвадор) (26.7.1908, г. Вальпараіса, Чылі — 11.9.1973),
дзярж. і паліт.дзеяч Чылі. Скончыў Чылійскі ун-т (1932). Па адукацыі ўрач. Адзін з заснавальнікаў (1933) і кіраўнікоў Сацыяліст. партыі Чылі. У 1937—41 дэп.Нац. кангрэса. У 1939—42 міністр аховы здароўя ва ўрадзе Нар. фронту. У 1945—70 сенатар (у 1966—69 старшыня сената). У 1970 выбраны ад блока Нар. адзінства прэзідэнтам краіны. Загінуў у час ваен. перавароту.
расійскі ваенна-марскі дзеяч, контр-адмірал (1917). Скончыў Марскую акадэмію (1908). Служыў на Балт. флоце, у Марскім ген. штабе. Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05. У 1-ю сусв. вайну прадстаўнік ВМФ, нач. Ваенна-марскога ўпраўлення пры галоўнакамандуючым Паўн. фронтам. Быў экспертам на перагаворах аб міры ў Брэсце. З 1918 на камандных пасадах у сав.ВМФ, у т. л.чл.РВС і першы камандуючы Марскімі сіламі Рэспублікі.
нямецкі акцёр і тэатр.дзеяч. Адзін з заснавальнікаў Нямецкага т-ра (1883) і кіраўнік Каралеўскага т-ра (1906—08; абодва ў Берліне), кіраўнік Прыдворнага т-ра ў Гановеры (1908—12). Акцёр-трагік. Асн. ролі: Гамлет, Атэла (аднайм. п’есы У.Шэкспіра), Вільгельм Тэль, Валенштайн («Вільгельм Тэль» і «Смерць Валенштайна» Ф.Шылера), Кін (аднайм. п’еса А.Дзюма-бацькі). Стварыў «Таварыства ням. супрацоўнікаў тэатра» (1871), прэзідэнтам якога быў да канца жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ГРАМАДА́ў Коўне,
грамадская арг-цыя ў 1917—18. Мела на мэце аб’яднанне беларусаў г. Коўна (цяпер Каўнас, Літва) і наваколляў для абароны сац.-эканам. інтарэсаў і спрыяння ў рэалізацыі бел.нац. ідэалаў. Статут Беларускай грамады прадугледжваў адкрыццё бел. школ, дзіцячых прытулкаў, бальніц і кааператываў, выпуск л-ры, канцэртную і тэатр. дзейнасць. Пры Беларускай грамадзе існаваў гурток моладзі. У складзе рады — дзеячбел.нац.-вызв. руху Р.Казячы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СІЙ АЛЕКСАНДРЫ́ЙСКІ (Athanasios; каля 295—2.5.373),
царкоўны дзеяч і багаслоў, прадстаўнік патрыстыкі. Епіскап г. Александрыя з 328. У барацьбе з арыянствам распрацаваў містычнае вучэнне пра «адзінасутнасць» Бога-айца і Бога-сына, дагматызаванае на 1-м (325) і 2-м (381) Усяленскіх саборах. Ідэалам рэліг. жыцця лічыў аскетызм. Адстойваў незалежнасць Александрыйскай царквы, за што ў 335—65 імператары 5 разоў яго звяргалі і ссылалі. Аўтар «Жыція Антонія», прысвечанага заснавальніку манаства ў Егіпце Антонію Вялікаму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВІН (Аляксандр Іванавіч) (1855—1921),
расійскі паліт.дзеяч. Скончыў Медыка-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1879). Д-р медыцыны. З 1905 старшыня гал. савета манархічнай партыі «Саюз рускага народа», выдавец і рэдактар газ. «Русское знамя». У 1910 выступіў супраць агр. рэформы П.А.Сталыпіна, што прывяло да расколу ў партыі і адстаўкі Д. з пасады яе кіраўніка. З 1912 арганізатар і пажыццёвы старшыня «Усерас. дубровінскага саюза рус. народа». У 1920 арыштаваны ВЧК за антысав. дзейнасць і расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ЯС ((Díaz) Парфірыо) (15.9.1830, г. Аахака, Мексіка — 2.7.1915),
палітычны і дзярж.дзеяч Мексікі, генерал. У гады рэвалюцыі і грамадз. вайны 1854—60 змагаўся на баку лібералаў супраць кансерватараў. У час франц. інтэрвенцыі ў Мексіку (1861—67) камандаваў атрадамі патрыят. арміі. У 1877—80 прэзідэнт Мексікі. У 1884 зноў стаў прэзідэнтам, устанавіў дыктатарскі рэжым. Пры ім узмацнілася эканам. залежнасць Мексікі ад Вялікабрытаніі і ЗША. Скінуты ў 1911 у час Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17.