1. Раздвоены ствол, сук і пад., а таксама месца, дзе пачынаецца раздваенне. Развіліны рог. □ Вось і той стары каржакаваты дуб. Стаіць ён з тым жа комам снегу, заціснутым між развілін.Колас.
2. Месца разыходжання (звычайна надвае) дарогі і пад. Для свайго майстравання дзед выбраў месца ў развіліне рэчкі і ручайка, дзе было намыта многа дробнага белаватага пяску.Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турката́ць, ‑коча; незак.
Разм. Утвараць характэрныя для галубоў гукі; буркаваць. Ужо маланка слепіць вочы, а дзед спакойна кажа мне: — Хаціны, дзе трубач туркоча, пярун ніколі не кране...Вялюгін.Туркоча голуб на задвор[ку].Калачынскі. Тарахцець (пра гукі машыны ў час работы). Машына аддавала, здаецца, апошнія сілы — нешта ў ёй туркатала, ірвалася, шыпела.Пестрак.Раптам апоўначы, чуем, над борам У небе туркоча наш самалёт.Тарас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Папасціся зброяй, сродкамі для вядзення бою. Многія пайшлі партызаніць, узброіўшыся тым, што трапілася пад рукі.Колас.
2. Абзавесціся, запасціся прыладамі, прыстасаваннямі, матэрыяламі для якой‑н. дзейнасці. Магутнай тэхнікай узброіўся савецкі хлебароб.Брыль.Дзед .. узброіўся абцугамі і доўга раскручваў дрот.Лынькоў.//перан. Набыць якія‑н. веды, звесткі і пад., неабходныя для якой‑н. дзейнасці. Узброіцца перадавой тэорыяй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Замерці, змярцвець (ад жаху, нечаканасці і пад.). Азірнулася — умлела: Валіць следам ён [Дамянік], як дым.Колас.Убачыўшы чалавека з наганам, .. Іван умлеў.Лобан.Умлеў Шчаслівец... Сярод залы Стаіць ні мёртвы ні жывы.Бачыла.// Абамлець, страціць прытомнасць. З-пад задняй сцяны абзываецца чалавек у рудой кучомцы з чорным шалікам на шыі: — Пачынай, бо зараз дзед умлее.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фалангі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Воін фалангі 1 (у 1 знач.).
2. Член фалангі 1 (у 3 знач.). Ніхто не ведаў, што Вежа патаемна выпісваў усе тыя кнігі, якія чытаў унук у Пецярбургу. Маладых дражнілі фалангістамі — дзед чытаў Фур’е.Караткевіч.
3. Член фалангі 1 (у 4 знач.). Ва ўсім свеце быў непакой: з Іспаніі ішлі весткі, што фалангісты перамагаюць рэспубліканцаў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філасо́фстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
1. Разважаць на філасофскія тэмы. [Прафесар:] — Ведаеце, Міхаіл Палікарпавіч, мне хочацца сёння філасофстваваць аб мудрай складанасць быцця і ягоных законах.Галавач.
2.Разм. Разважаць на абстрактныя тэмы, мудраваць. — Усё вясною ажывае, — філасофстваваў дзед Мікалай. — Скажам, той жа галавасцік. Вывеўся ён з ікрынкі, глядзіш, праз колькі дзён у яго лапкі з’явяцца, а пасля і жабай зробіцца...Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храбрэ́ц, ‑раца, м.
Храбры чалавек. Між буданоў фарсіста круціўся на шэрабокім трафейным жарабку камандзір атрада, прыгажун і храбрэц Мікола Глівенка, ён жа «дзядзька Коля».Хадкевіч./уіран.ужыв.— Ну, што ж, на ракаў ты храбрэц... — згаджаўся дзед з Міколкам.Лынькоў.— Шапку вазьмі, храбрэц! — крыкнула Галя, убачыўшы, што ён нават забыўся падняць сваю фарсістую шапку-капітанку і тая, пакамечаная, валяецца на зямлі.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарцяня́ічарцянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
1. Паводле народнай міфалогіі — дзіцяня чорта; маленькі чорт. Разявілі чарцяняты раты. Паглядзеў дзед і ўбачыў у аднаго з іх у роце недаедзены праснак.Якімовіч.
2.перан.Разм. Пра гарэзлівае, свавольнае дзіця. — Ідзі гуляй, чарцянё ты маленькае, — усміхнуўся старэйшы брат.Ваданосаў.З крутога адхону з’язджаюць у роў на лыжах хлапчукі. Кідаюцца, чарцяняты, як у бездань.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЫ́ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕК.
Створаны ў 1976 з выпускнікоў Магілёўскага культ.-асв. вучылішча і ўдзельнікаў маст. самадзейнасці. Адкрыўся 23.5.1977 спектаклем «Тыграня Петрык» Г.Янушэўскай і Я.Вількоўскага. Т-р вядзе пошукі адмысловага рэпертуару і арыгінальнага яго ўвасаблення, новых сродкаў сцэн. выразнасці, забытых і страчаных форм гіст.т-ра і адраджэннем іх у спалучэнні з авангарднымі навацыямі сучаснага т-ра. У пастаноўках прытрымліваецца калажна-эклектычнай формы, спалучаючы ў адным спектаклі лялькі розных сістэм, работу акцёраў у жывым плане. У рэпертуары т-ра пастаноўкі для дзяцей: «Дзед і Жораў» В.Вольскага, «Рыгорка — ясная зорка» А.Вярцінскага (прыз за адраджэнне традыцый бел. батлейкі, 1990), «Піліпка і Ведзьма» С.Кавалёва, «Вясёлы цырк» Ан.Ляляўскага, «Андрэй за ўсіх мудрэй» Э.Брука і А.Гурчанкова, «Віні-Пух і ўсе, усе, усе...» паводле А.Мілна, «Русалачка» паводле Х.К.Андэрсена, «Міо, мой Міо!..» А.Ліндгрэн, «Казка пра трох парсючкоў» Л.ЛІ, міні-опера «Чырвоны каптурок» паводле Ш.Перо; для дарослых: «Гарбата на дваіх» А.Жугжды, «Трыстан і Ізольда» Ал.Ляляўскага і М.Кандрусевіч паводле сярэдневяковага твора, «Зязюлька» У.Граўцова, «Маленькі прынц» паводле А. дэ Сент-Экзюперы, «Дракон» Я.Шварца, «Трагедыя аб Макбеце» паводле У.Шэкспіра і інш.Гал. рэжысёры: М.Кулага (1976—77), Л.Быкаў (1977), Ф.Шавякоў (1978—81), Ал.Ляляўскі (1982—86), Жугжда (з 1988, з 1996 маст. кіраўнік); гал. мастакі: Быкаў (1977—82), Л.Мікіна (1992—98).
Магілёўскі абласны тэатр лялек. Сцэна са спектакля «Гарбата на дваіх» А.Жугжды.Магілёўскі абласны тэатр лялек. Сцэна са спектакля «Рыгорка — ясная зорка» А.Вярцінскага.