КАРПА́Н (Аляксандр Фёдаравіч) (н. 6.11.1953, г. Стараканстанцінаў Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. мастак; прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў Віцебскіпед.ін-т (1979), выкладае ў ім (з 1983). Творчасці ўласцівы дакладная распрацоўка кампазіцыі, выразная рытмічнасць, каларыстычная гармонія, вытанчанасць і пластычнасць жывапіснай формы. Працуе ў жанрах нацюрморта («Кветка папараці», 1983; «Нацюрморт з фіялкамі», 1986; «Старыя самавары», нізка «Кветкі», усе 1988; «Нацюрморт з самаварам», 1989; «Шкло і вінаград», 1990; «Вэнджаная рыба», 1993; «Памяці Вівальдзі», 1995; «Нацюрморт з дыняй», 1997), партрэта («Маці», 1981; «Юнацтва», 1987), пейзажа («Сілуэты Нінбурга», 1988; «Пейзаж са старой царквой», 1990; «Элегія», 1992; «Пачатак зімы», 1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЕ́НЯ (Аляксандр Іванавіч) (н. 29.4.1938, в. Малінаўка Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-фізіёлаг. Д-рбіял.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Віцебсківет.ін-т (1968). З 1979 заг. кафедры Гомельскага ун-та, 1992 заг. кафедры Гомельскага мед. ін-та. Навук. працы па імуналогіі, вывучэнні ролі гіпафізарпа-тырэоідных гармонаў у нейрагумаральным рэгуляванні функцый стрававальнай сістэмы, асаблівасцях морфафункцыянальнага стану дзяцей, што пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Основы иммунологии. Мн., 1991;
Здоровый человек: Основные показатели. Мн., 1997 (разам з Ю.І.Бандажэўскім);
Физическое развитие и функциональная характеристика детей, проживающих на территории, загрязненной радионуклидами (у сааўт.) // Структурно-функциональные эффекты инкорпорированных в организм радионуклидов. Гомель, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗУ́КА (Барыс Андрэевіч) (н. 27.7.1955, в. Рэпеншчына Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Скончыў Віцебскіпед.ін-т (1977), працаваў у ім. З 1996 у Мін-ве культуры Рэспублікі Беларусь, з 1998 прарэктар і заг. кафедры Бел.АМ. Даследуе бел. мастацтва 17—18 ст., тэарэт. праблемы стылю барока. Аўтар вучэбнага дапаможніка «Гісторыя мастацтваў» (1996).
Тв.:
Праблемы стылістыкі выяўленчага мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1993. № 3;
Параўнаўча-тыпалагічнае вывучэнне беларускага мастацтва эпохі барока // Там жа. 1995. № 2;
Беларускае барока: Тэндэнцыі і напрамкі развіцця // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІН (Антон Іванавіч) (18.1.1897, в. Каменная Брэсцкага р-на — 9.4.1965),
генерал-лейтэнант (1942), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення камсаставу (1925, 1947), Вышэйшыя акад. курсы (1947). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. З 1941 камандуючы арміямі на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Паўн.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел. франтах. Войскі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў вызваленні Беларусі, Прыбалтыкі, правядзенні Усх.-Прускай аперацыі. У час Беларускай аперацыі 1944нам. камандуючага 43-й арміяй, удзельнічаў у акружэнні віцебскай групоўкі праціўніка і вызваленні Віцебска (гл.Віцебскі «кацёл»). Вызначыўся пры авалоданні г. Кёнігсберг. Удзельнік вайны з Японіяй на Д. Усходзе. Да 1954 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ДЗЕЛЕЦ (Алег Данілавіч) (н. 18.4.1952, в. Чырвоная Горка Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гісталогіі і імуналогіі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1996). Скончыў Віцебскімед.ін-т (1980) і працуе ў ім (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па будове і функцыі скуры і органаў імунітэту ў норме і паталогіі, пры ўздзеянні на арганізм холадавых фактараў і траўмы, гістапаталогіі скуры пры псарыязе.
Тв.:
Изменения функциональной активности макрофагов кожи и регионарного лимфоузла после воздействия на организм белых крыс общей глубокой гипотермии // Архив анатомии, гистологии и эмбриологии. 1989. № 6;
Функциональная морфология и общая патология кожи. Витебск, 1997 (разам з У.П.Адаскевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАХО́МАЎ (Мікалай Ільіч) (17.4.1919, в. Вольшчына Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 29.3.1988),
удзельнік партыз. руху на тэр. Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, журналіст, гісторык. Канд.гіст.н. (1954), праф. (1978). Скончыў Усебел. газетную парт. школу (1938), БДУ (1951), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1954). У Вял.Айч. вайну ў жн. 1942 — ліст. 1943 радавы і палітрук разведкі ў партыз. атрадзе Рэчыцкай брыгады, потым рэдактар падп.газ. «Гомельская праўда», на журналісцкай рабоце. З 1948 рэдактар газ. «Гомельская праўда», «Віцебскі рабочы». З вер. 1956 сакратар Віцебскага абкома КПБ, у 1968—85 рэктар Мінскай ВПШ. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1971—88.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРУ́ШКА (Сяргей Антонавіч) (н. 6.4.1940, в. Палянічыцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Віцебсківет.ін-т (1962). У 1969—72 і з 1982 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (заг. лабараторыі). Навук. працы па эфектыўных кірунках развіцця жывёлагадоўлі, расплоджванні, селекцыі, удасканаленні і стварэнні новых парод мясной буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Методыка ацэнкі быкоў мясных парод па якасці патомства (разам з В.С.Антанюком, В.Н.Сырычавым) // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1987. № 3;
К вопросу о развитии мясного скотоводства в Белорусской ССР (разам з У.І.Шляхтуновым) // Науч.-техн. бюл. Харьков, 1989. № 48.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ (Анатоль Іванавіч) (13.11.1898, г. Віцебск — 8.5.1977),
бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Дац. (1961). Скончыў Віцебскіін-тнар. адукацыі (1923). У 1930—33 у Віцебскім вет. ін-це (заг. кафедры), у 1935—71 у Віцебскім пед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па тэарэт. і практ. асновах шаўкаводства на Беларусі, па вывучэнні фауны стракоз, цвердакрылых і лускакрылых, селекцыі і міжпародным скрыжаванні трусоў, методыцы выкладання біялогіі.
Тв.:
Опыт промышленной выкормки дубового шелкопряда в колхозах Полесья Белорусской ССР // Уч. зап. Витебского гос. пед. ин-та. 1956. Вып. 5;
Материалы к изучению энтомофауны БССР: Стрекозы северо-восточной части Белорусской ССР (Odonata) // Там жа. 1957. Вып. 6.