выказаны ў любой форме намер прычыніць фіз., матэрыяльную ці інш. шкоду грамадскім або асабістым інтарэсам. У крымін. праве Рэспублікі Беларусь найб. небяспечныя віды П. — забойствам, нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці шляхам падпалу і да т.п., якія ствараюць самаст. саставы злачынства. Разглядаецца заканадаўствам як сродак псіхічнага насілля над чалавекам і караецца ў крымін. парадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФУМЕ́РЫЯ (франц. parfumerie ад partum прыемны пах),
вырабы, што выкарыстоўваюць для араматызацыі скуры, валасоў, адзення, а таксама як гігіенічныя асвяжальныя сродкі. Асн.віды парфумерных вырабаў — духі, адэкалоны, туалетная вада. Парфумерныя кампазіцыі (спіртавыя ці водна-спіртавыя сумесі пахучых рэчываў) выкарыстоўваюць для араматызацыі касметычных сродкаў (гл.Касметыка), туалетнага мыла, мыйных сродкаў і інш. прадукцыі быт. хіміі. Гл. таксама Парфумерна-касметычная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЭ́ДЫІ (ад грэч. sōros куча),
органы вегетатыўнага размнажэння некат. лішайнікаў, вегетатыўныя ўтварэнні ў выглядзе зярністай або парашкападобнай масы на іх паверхні. Маюць адну ці некалькі клетак водарасці, абкружаных гіфамі грыба. Лёгка разносяцца ветрам, у спрыяльных умовах разрастаюцца ў новыя слаявіны (таломы). Характэрны для высокаарганізаваных форм ліставатых і кусцістых лішайнікаў (напр., некат. віды з сям. кладоніевых, пармеліевых).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФО́РА (Sophora),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, радзей ва ўмераных шыротах. На Беларусі інтрадукавана С. японская (S. japonica).
Дрэвы, кусты, часам шматгадовыя травы Лісце непарнаперыстаскладанае, чаргаванае. Кветкі белыя, жаўтаватыя, ружовыя, фіялетавыя, у гронках або мяцёлках. Плод — боб. Усе віды ядавітыя. Лек., дэкар., фарбавальныя, меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕМА́ТЫКА, тэлематычная служба,
сукупнасць аператыўных сродкаў электрасувязі. Забяспечвае абмен дыскрэтнымі літарна-лічбавымі і відэаграфічнымі (чорна-белымі і каляровымі) паведамленнямі паміж абанентамі, а таксама атрыманне інфарм.-даведачных матэрыялаў з цэнтралізаваных банкаў даных, напр., з глабальнай сеткі Інтэрнет. Прыём-перадача паведамленняў ажыццяўляецца па каналах тэлефоннай сеткі агульнага карыстання. Да Т. адносяць відэатэкс, розныя відыфаксімільнай сувязі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУГА́С (франц. fougasse ад лац. focus ачаг, агонь),
зарад выбуховага рэчыва ў воданепранікальнай абалонцы. Некат. віды Ф. маюць таксама запальныя рэчывы (агнявы Ф.), метал. асколкі (асколачны Ф.) і інш. Закладваюць у зямлю, пад ваду і інш. Выбух ажыццяўляецца эл. або агнявым спосабам пры дапамозе гадзіннікавага замыкальніка, а таксама мех. спосабам. Выкарыстоўваецца для стварэння разбурэнняў, завалаў, абвалаў, затапленняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кальцэаля́рыя
(ад лац. calceolus = чаравічак)
травяністая або кустовая расліна сям. залознікавых з жоўтымі або пурпуровымі кветкамі, пашыраная пераважна ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
клерадэ́ндрум
(н.-лац. clerodendrum, ад гр. kleros = лёс + dendron = дрэва)
кустовая расліна сям. вербенавых, пашыраная ў тропіках Азіі і Афрыкі; некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве пад назвай валькамерыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
крыптакары́на
(н.-лац. cryptocoryne)
водная травяністая расліна сям. ароідных з пурпурова-чырвоным лісцем, пашыраная ў тропіках Паўд.-Усх. Азіі, Малайскага архіпелага; многія віды дэкаратыўныя, культывуюцца ў акварыумах, аранжарэях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэльфі́ній
(н.-лац. delphinium, ад гр. delphinion)
травяністая расліна сям. казяльцовых з сінімі, блакітнымі або фіялетавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ва ўмераных зонах; асобныя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)