ХО́ФМАН, Гофман (Hoffmann) Іозеф (15.12.1870, Бртніцэ, Чэхія — 7.5.1956), аўстрыйскі архітэктар; прадстаўнік стылю мадэрн. Вучыўся ў Венскай маст.-прамысл. школе ў К.Газенаўэра і О.Вагнера. Адзін са стваральнікаў аб’яднанняў «Венскі Сецэсіёп» (1897), «Венскія майстэрні» (1903), «Аўстрыйскі Веркбунд» (1912). Пошукамі рацыянальнай прастаты і яснасці форм спрыяў станаўленню архітэктуры функцыяналізму. Пабудовы: санаторый у Пуркерсдорфе каля Вены (1903—04), Палац Стокле ў Бруселі (1905—11), аўстр. павільёны на многіх выстаўках, у т. л. Веркбунда ў Кёльне (Германія, 1914), біенале ў Венецыі (Італія, 1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЛЬЦ Міхал (1769—1812),
літоўскі і бел.архітэктар. У 1788 скончыў Гал. школу ВКЛ (з 1803 Віленскі ун-т), з 1797 выкладаў у ёй (з 1799 праф., узначальваў кафедру архітэктуры). На Беларусі паводле яго праекта пабудаваны палац Агінскіх у в. Залессе Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. (гл.Залескі палацава-паркавы ансамбль). Распрацаваў 2 праекты гімназічнага комплексу ў г. Свіслач Гродзенскай вобл. (1802, 1810, не рэалізаваны). У пач. 19 ст. кіраваў рэстаўрацыйнымі работамі па аднаўленні ў Вільні Кафедральнага сабора, касцёла св. Ганны і інш.
дацкі архітэктар, прадстаўнік функцыяналізму. Скончыў вучылішча Тэхн.т-ва (1924) і АМ у Капенгагене (1927, з 1956 праф. у ёй). Асн. работы: першая ў Даніі віла ў духу функцыяналізму (1931) і т-р Бельвю (1934) у Клампенбергу, будынкі фірм Стэлінг (1937) і Есперсен (1955), авіякампаніі «САС» (1959—61), Нац. банка Даніі (1971) у Капенгагене, ратушы ў Орхусе, Рэдаўрэ (1954—56), Сёлерадзе (1942), жылы комплекс для маласямейных у Гентафце (1947—49). Дызайнер мэблі («Лебядзінае крэсла», 1958). Іл.гл. ў арт.Данія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́МЕР (Kromer) Андрэас, бел.архітэктар і будаўнік 1-й пал. 17 ст. Па паходжанні немец. Магістр мулярскага рамяства. Жыў і працаваў у г. Полацк Віцебскай вобл. Удзельнічаў у рэканструкцыі Полацкага Сафійскага сабора. Паводле яго праектаў і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны касцёлы Будслаўскага кляштара бернардзінцаў, Мінскага кляштара бенедыкцінак. У 1653 пабудаваў каменную агароджу з брамай Мінскай Петрапаўлаўскай царквы.
Літ.:
Дзянісаў У. Мінскія бенедыктынкі: Гісторыя зруйнаванага кляштара // Наша вера. 2003. №2;
Dzianisau U. Kościół i klasztor benedyktynek w Minsku // Przegląd Wsehodni. 2001. T. 7, z. 3.