рускі сав. хімік-арганік і тэхнолаг, арганізатар анілінафарбавай прам-сці ў СССР. Ганаровы чл.АНСССР (1935). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Берліне (1882). Працаваў у Германіі. З 1918 у Маскоўскім ун-це, з 1925 у «Анілтрэсце», з 1931 у Ін-це арган. паўпрадуктаў і фарбавальнікаў. Навук.працы па хіміі фарбавальнікаў. Адкрыў утварэнне α-сульфа- і дысульфакіслот пры сульфіраванні антрахінону ў прысутнасці ртуці (1891). Распрацаваў спосаб атрымання першага сіняга кіслотнага антрахінонавага фарбавальніка, тэхналогію атрымання антрахінону акісленнем антрацэну (1928—32, разам з супрацоўнікамі). Прапанаваў метады атрыманая новых сульфакіслот антрахінону, кіслотных і кубавых антрахінонавых фарбавальнікаў (1899—1914), спосаб абсарбцыйнага фарбавання (1911).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЮ́ШЫН (Іван Макаравіч) (1.7.1903, в. Прокшанічы Магілёўскага р-на — 5.10.1997),
бел. філосаф, дзярж. дзеяч. Чл.-кар.АН Беларусі (1950). Скончыў БДУ (1930). З 1932 на навук. і парт. рабоце, з 1944 нам. старшыні СМБССР. З 1947 дырэктар Ін-та філасофіі і права, гал. вучоны сакратар прэзідыума АН Беларусі. У 1951—61 міністр асветы БССР. У 1961—75 на выкладчыцкай рабоце. Асн.працы па праблемах тэорыі пазнання, нац. палітыкі, развіцця нар. асветы на Беларусі.
Тв.:
Аб пралетарскім інтэрнацыяналізме ў нацыянальна-каланіяльным пытанні. Мн., 1935 (разам з С.Я.Вольфсанам);
Народное образование в Белорусской ССР. 2 изд. Мн., 1961 (разам з С.А.Умрэйкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБА́ШНІКАЎ (Віталь Паўлавіч) (н. 19 9.1941, с. Чарнуха Арзамаскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Брат К.П.Хабашнікава. Скончыў БДУ (1963). З 1963 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па пераносе выпрамянення ў малекулярных газах, яго ўзаемадзеянні з турбулентнасцю, дынаміцы нестацыянарных плывучых струменяў. Устанавіў асаблівасці паглынання лазернага выпрамянення малекулярнымі газамі; распрацаваў метады разліку цеплавога выпрамянення турбулентных патокаў.
Тв.:
Влияние теплового излучения на структуру температурного поля в турбулентном потоке (разам з А.А.Курсковым) // Инженерно-физ. журн. 1985. Т. 49, № 5;
Динамика турбулентного термика струйного типа в одномерном приближении // Там жа. 1987. Т. 53, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКАЯ (Софія) (1853, в. Малыя Бакшты Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. —22.2.1918),
бел. фалькларыстка, этнограф і пісьменніца. Вывучала матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, сабрала калекцыю прадметаў нар. рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863—64 на Міншчыне, якому прысвяціла некалькі артыкулаў («Адзін з многіх», 1908; «1863 год на Міншчыне», 1917) і кн. «З успамінаў выгнанца» (1911). Аўтар працы «Святкаванне вяселля ў Вілейскім павеце ў ваколіцах Маладзечна і Радашковіч» (1900), дзе разам з апісаннем абраду прыводзяцца ўзоры фальклору. Выдала кнігу «Мінскія абразкі, 1850—1863» (1912) пра гісторыю гімназіі і яе выкладчыкаў, тэатр. сям’ю В.Дуніна-Марцінкевіча, памятныя мясціны горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖУ́РА (Леў Міхайлавіч) (н. 1.7.1934, Мінск),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1996). Чл.-кар.Міжнар.АН Еўразіі (1997). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959), БПІ (1967). З 1970 у фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. З 1983 у Бел.агр.тэхн. ун-це (з 1996 праф.). Навук.працы па тэхналогіі апрацоўкі дэталей машын у магн. полі.
Распрацаваў тэарэт. асновы эфектыўных працэсаў магн.-абразіўнай апрацоўкі і эл.-магн. наплаўкі.
Тв.:
Обработка деталей машин в магнитном поле. Мн., 1995 (разам з Б.П.Чамісавым);
Технологические основы обработки изделий в магнитном поле. Мн., 1997 (у сааўт.);
Обработка износостойких покрытий. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЙГАРАДАЎ (Аляксей Іванавіч) (14.11.1881, г. Ноўгарад, Расія — 27.9.1951),
бел. кліматолаг і геафізік. Акад.АН Беларусі (1947, чл.-кар. 1936), д-рфіз.-матэм.н. (1934), праф. (1949). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1908). З 1919 у Горацкім с.-г. ін-це, у 1930—39 дырэктар Бел.геафіз. абсерваторыі, адначасова (1932—38) у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. З 1940 у Маскве. Навук.працы па с.-г. метэаралогіі, даследаванні клімату і мікраклімату. Распрацаваў рэкамендацыі па тэрмінах сяўбы і інш.с.-г. работ для Беларусі, зрабіў класіфікацыю кліматаў зямнога шара.
Літ.:
Максимов С.А. А.И.Кайгородов // Метеорология и гидрология. 1951. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАТЫ́РКІН (Якаў Міхайлавіч) (14.11. 1910, в. Заніна Ярцаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 2.11.1995),
савецкі фізікахімік, адзін з заснавальнікаў сучаснага электрахім. кірунку вучэння аб карозіі металаў. Акад.АНСССР (1970, чл.-кар. 1966; Рас.АН з 1991). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Маскоўскі ун-т (1937). З 1937 у Дзярж.навук. цэнтры Рас. Федэрацыі «Н.-д.фіз.-хім.ін-т імя Л.Я.Карпава» (у 1948—51, 1957—87 дырэктар). Даследаваў электрахім. кінетыку каразійных працэсаў. Развіў адсарбцыйную тэорыю пасіўнасці металаў, электрахім. тэорыю пітынгавай карозіі, тэорыю салявога інгібіравання і хім. пасіўнасці. Распрацаваў метад аноднай аховы металаў ад карозіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІКАЎ (Павел Міхеевіч) (н. 20.7.1938, с. Кароткае Карочанскага р-на Белгародскай вобл., Расія),
бел. фізік-тэарэтык. Д-ртэхн.н. (1973), праф. (1977). Скончыў Харкаўскі авіяц.ін-т (1962). З 1968 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук.працы па матэм. мадэляванні, цеплафізіцы, ядз. энергетыцы, электрадынаміцы і стварэнні навук. асноў элементнай базы інфарм.сістэм. Распрацаваў асн. палажэнні тэорыі плазменных і вадкасных ракетных рухавікоў, тэорыі пераносу ў неаднародных і нелінейных асяроддзях.
Тв.: Введение в нелинейную электродинамику. Мн., 1971; Электродинамическое ускорение плазмы. М., 1971; Методы теории переноса в нелинейных средах. Мн., 1981; Теория неоднородных световодов и резонаторов. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НІН (Міхаіл Іванавіч) (19.11.1875, в. Верхняя Троіца Кашынскага р-на Цвярской вобл., Расія — 3.6.1946),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1944). Скончыў 4-класную школу (1889). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07 і Кастр. рэвалюцыі 1917. Старшыня ЦВК РСФСР (з 1919), ЦВКСССР (з 1922) і Прэзідыума Вярх. Савета СССР (з 1938). Чл.КПСС (з 1898), яе ЦК (з 1919) і Палітбюро ЦК (з 1926). Выконваў пераважна прадстаўнічыя функцыі. Неаднаразова быў у Беларусі, у т. л. 11.7.1935 на юбілейнай сесіі ЦВКБССР у Мінску ўручыў рэспубліцы ордэн Леніна. У Беларусі ў сав. час яго імем названы прадпрыемствы, калгасы, вуліцы; помнікі ў Мінску, Гомелі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАН ((Kahn) Герман) (15.2.1922, г. Беён, ЗША — 7.7.1983),
амерыканскі сацыёлаг, адзін з заснавальнікаў футуралогіі. У 1948—61 супрацоўнічаў з карпарацыяй РЭНД па распрацоўцы пытанняў вайск. стратэгіі ЗША (працы «Аб тэрмаядзернай вайне», 1960; «Аб эскалацыі: метафары і сцэнарыі», 1965, і інш.). Арганізатар і кіраўнік (з 1961) Гудзонаўскага ін-та, які стаў міжнар. цэнтрам па распрацоўцы сац., паліт., эканам., тэхн. і інш. прагнозаў. У футуралагічных працах «Год 2000-ы» (1967), «Наступныя 200 гадоў» (1976) і інш. (напісаны ў сааўтарстве з супрацоўнікамі Гудзонаўскага ін-та) выступаў прыхільнікам канцэпцыі постіндустрыяльнага грамадства. Станоўчы погляд К. на будучыню сучаснага чалавецтва заснаваны на тэхнал. аптымізме.