папае́сці, -е́м, -ясі́, -е́сць; -ядзі́м, -ясце́, -яду́ць; папае́ў, -е́ла; папае́ш і папаяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго (разм.).

Есці доўга, неаднаразова; з’есці многа чаго-н.

Ну мы і папаелі ў гасцях!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папазбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папазбі́рваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што і чаго (разм.).

Збіраць доўга, неаднаразова; сабраць многа чаго-н.

Вось тут мы грыбоў папазбіралі (папазбірвалі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папаздзе́кавацца, -куюся, -куешся, -куецца; -куйся; зак., з каго-чаго (разм.).

Здзекавацца доўга, неаднаразова.

Беднае хлапчанё, папаздзекаваліся з яго людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папазні́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -по́зніцца; -по́знімся, -по́зніцеся, -по́зняцца; зак. (разм.).

Спазніцца — пра ўсіх, многіх.

З-за электрычкі многія папазніліся на работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папа́йя, -і, мн. -і, -яў, ж.

Трапічнае дрэва з жаўтавата-зялёнымі пладамі, якія нагадваюць дыню; плод такога дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папакале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Калець доўга, неаднаразова.

П. на холадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папакасі́ць, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць і папако́шваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што і без дап. (разм.).

Пакасіць доўга, неаднаразова.

За апошнія гады папакасіў (папакошваў) розных траў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папакра́сці, -а́ду, -а́дзеш, -а́дзе і папакрада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папакра́дваць, -дваю, -дваеш, -двае; зак., каго-што і чаго (разм.).

Красці многа, неаднаразова; пакрасці многа каго-, чаго-н.

Колькі ў той год папакралі (папакрадалі) коней!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папакруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца і папакру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Круціцца доўга, неаднаразова.

Прыйшлося нам тады п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папаку́таваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; зак.

Пакутаваць некаторы час.

Папакутаваў у палоне небарака.